Уладзімір Някляеў: я зраблю ўсё, каб у Беларусі запанавала праўда

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» распавёў інтэрнэт-газеце Naviny.by, на чым базуецца крэатыў яго каманды, якімі павінны быць...

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў распавёў інтэрнэт-газеце Naviny.by, на чым базуецца крэатыў яго каманды, якімі павінны быць прынцыпы вылучэння адзінага кандыдата, а таксама — пра розніцу паміж паэтам і прэзідэнтам.

Уладзімір Някляеў
Уладзімір Пракопавіч Някляеў. Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Мінскім электратэхнікуме сувязі, на філалагічным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута, на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве.
Працаваў па спецыяльнасці сувязіста ва Ўладзівастоку, Тайшэце, Нарыльску. Потым — радыёмеханікам у менскім тэлевізійным атэлье, літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газеты «Знамя юности», рэдактарам бюлетэня «Тэатральны Мінск», старэйшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.
У 1987-1998 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). У 1996-1999 — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1978 года — сябар Саюза пісьменнікаў СССР.
З'яўляўся членам Савета творчай і навуковай моладзі пры ЦК ЛКСМБ, членам Беларускага тэатральнага аб'яднання. У 1998-2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 годзе эміграваў па палітычных матывах. Жыў у Польшчы і Фінляндыі. Вярнуўся ў Мінск у 2003 годзе.
З 2005 па 2009 гады — старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра. З 2010-га — лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола за кнігу «Вынаходцы вятроў», ордэнам «Знак Пашаны» за ўклад у літаратуру, Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (у галіне літаратуры) за кнігу вершаў і паэм «Прошча». Лаўрэат першай прэміі I Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі «Спяваючыя пісьмёны».
Першы раз ажаніўся ў 19 гадоў. Жонка Людміла была на 5 гадоў старэйшая. З ёй Някляеў пражыў 35 год. Акрамя дачкі Людмілы — Ілоны, у іх ёсць таксама агульная дачка Ева. Другая жонка Вольга на 20 гадоў маладзейшая за Уладзіміра Някляева.

— Уладзімір Пракопавіч, Вы сабралі больш за 160 тысяч подпісаў. Ці чакалі, што атрымаеце падтрымку такой колькасці грамадзян?

— У нас гэта атрымалася дзякуючы добра арганізаванай працы каманды. Бо людзі сапраўды працуюць, а не займаюцца толькі дэманстрацыяй працы.

— А што, іншыя прэтэндэнты займаюцца дэманстрацыяй, а не працай?

— Не ўсе прэтэндэнты, якія адрапартавалі, што сабралі неабходныя 100 тысяч подпісаў, рэальна іх сабралі.

— То бок, Вы не асабліва радасна глядзіце на такую вялікую колькасць падпісантаў за іншых прэтэндэнтаў?

— З аднаго боку, гэта можа быць станоўчым паказальнікам, бо дэманструе, што грамадства больш актыўна ўдзельнічае ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі. А з іншага боку, выглядае, што апазіцыя падалася на манок Лукашэнкі, які дэклараваў дапамогу апазіцыі ў зборы подпісаў. У выніку мы бачым, што маргінальная ўлада ўсё ж дамаглася некаторых поспехаў у стварэнні маргінальнай апазіцыі. Ці, калі заўгодна, той апазіцыі, якую яна называе канструктыўнай.

— Што ўсё ж прывяло паэта на прэзідэнцкія выбары?

— Я ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006 гадоў. І прыйшоў да высновы, што апазіцыя вырашыць праблему палітычна-эканамічнай сітуацыі Беларусі не ў стане. Па-першае, яна страціла аўтарытэт праз татальную прапаганду, па-другое, яна не мела сур’ёзных перамог з 90-х гадоў. Сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя незалежнымі экспертамі напрыканцы мінулага і напачатку гэтага года, пераканалі мяне: тое, пра што я меркаваў, — гэта факт, а не мая прыдумка. І тады паўстала пытанне: што ж рабіць? Можа, чакаць, пакуль яно ўсё — я маю на ўвазе цяперашні палітычны рэжым — само па сабе скончыцца? Але, прыкінуўшы, колькі часу гэта зойме, я зразумеў, што магу і не дачакацца. Таму вырашыў паспрабаваць паскорыць працэс, прыцягнуўшы на свой бок тую частку насельніцтва, якая не з’яўляецца ні электаратам Лукашэнкі, ні электаратам апазіцыі. Праз сацыяльныя акцыі мы сталі працаваць з пасіўнай часткай грамадства, якая на выбарах заўсёды вызначалася толькі ў апошні дзень альбо наогул не хадзіла на выбары.

З маці ў Крэва, 1949.

— Як адрэагавала Ваша сям’я, калі даведалася пра намер удзельнічаць у выбарах?

— Спачатку вельмі негатыўна. У першую чаргу праз небяспеку, якая ва ўяўленні родных людзей нават больш за рэальную. І для гэтага ёсць падставы: зніклыя, загінулыя людзі, а таксама пэўныя дзеянні ўлады ў дачыненні тых, хто, па яе меркаванні, з’яўляецца ворагам. Але паколькі я за свае жыццё ўсё ж навучыўся людзей угаворваць, то растлумачыў родным, што гэта трэба рабіць — інакш нельга. Сёння я дасягнуў кансенсусу на гэты конт і з жонкай, і з дзецьмі.

— Напэўна, чулі, што пра Вас кажуць: маўляў, добры паэт, але ў прэзідэнцтве гэта не дапаможа...

— У мяне няма прэтэнзій да тых кіраўнікоў, якія займаюцца прамысловасцю ці сельскай гаспадаркай — яны робяць тую працу, якую павінны рабіць пры любых умовах. Але тым, хто ідэалагічна абслугоўвае цяперашні рэжым, разумеючы, ведаючы, чым яны займаюцца,давядзецца трымаць адказ. Зрэшты, ці не ўсім нам трэба будзе пакаяцца, бо ці не ўсе — альбо моўчкі, альбо ківаючы галовамі,дапамагалі гэтаму рэжыму існаваць.

— А што дапаможа ў прэзідэнцтве?.. Якая папярэдняя прафесія? Кэгэбіста? Дырэктара саўгаса?.. Я перавучваўся з паэта на палітыка на хаду, на колах. Было няпроста, але, калі меркаваць па першых выніках — паспяхова праведзенай прадвыбарнай кампаніі, — гэта ўдалося зрабіць. Хоць бы з большага. Што будзе далей? Усе мае канкрэтныя дзеянні сведчаць, што я маю намер змагацца за інтарэсы Беларусі. Толькі за гэта. І я зраблю ўсё, каб у ёй знікла мана, якая стала дзяржаўнай ідэалогіяй, і запанавала праўда.

Кампанія «Гавары праўду!», з якой прыйшоў я ў палітыку, — не эпізадычная, не выпадковая з’ява. Яна не знікне і пасля нашай перамогі, бо па сутнасці гэта — стратэгія дзеянняў. Фармальна яна можа змяніцца (скажам, стаць Беларускай народнай партыяй, фракцыяй у парламенце), але сутнасць застанецца нязменнай. Жыві па праўдзе — і табе дапамогуць і людзі, і Бог.

— Існуе меркаванне, што не патрэбныя гэтыя выбары, бо вынікі ўсё роўна загадзя вядомыя...

— Вынікі не вядомыя. І людзям трэба даводзіць праўду: Лукашэнку падтрымлівае далёка не дзве траціны насельніцтва, што ён вызначыў сам для сябе і пра што бадзёра рапартуе афіцыйная прапаганда. Сёння на ягоным баку каля 35%. Гэта па рэгіёнах. А ў Мінску яго падтрымлівае ўсяго 21% выбаршчыкаў. Таму й адміністрацыйны ціск пачаўся, каб ягоная ініцыятыўная група набрала як мага болей подпісаў. Паўсюль збіралі: на працы, у забароненых для гэтага месцах... Навошта ж так завіхацца, калі ўсё ў парадку? Бо ў парадку далёка не ўсё. Нават візуальна відаць: кампанія Лукашэнкі пачынаецца правальна, да ягоных пікетаў амаль ніхто не падыходзіў. І калі пад ціскам за яго сабралі мільён подпісаў, дык у апазіцыйных кандыдатаў таксама мільён. Прычым без ніякага ціску. Выходзіць, у лепшым для Лукашэнкі выпадку, — тое на тое… Дык скуль жа возьмуцца 75% для чарговай «элегантнай» перамогі?

Студэнт тэхнікума сувязі, 1962.

— Значыць, Вы яшчэ не страцілі веру ў магчымасць сапраўдных выбараў?

— Для гэтага трэба працаваць. Зараз я займаюся тым, што распаўсюджваю па краіне празрыстыя скрыні для галасавання. Дэманструю тым самым, што найперш за ўсё нам неабходныя свабодныя і справядлівыя выбары. І справа не толькі ў тым, што апазіцыя такім чынам можа перамагчы. Гэта закід наперад — калі будуць такія выбары, то будзе прызнанне Беларусі як краіны, якая можа справіцца з тымі ўмовамі, што перад ёй ставіць Еўразвяз і ўся міжнародная дэмакратычная супольнасць. Калі фальсіфікацыямі пераможа Лукашэнка і выбары будуць непрызнаныя ні Еўразвязам, ні Расіяй, нас чакаюць вялікія выпрабаванні, якіх Беларусь яшчэ не ведала. Вось тады можа ўзнікнуць Плошча. І зусім не апазіцыя будзе ў тым вінаватая, у чым ужо цяпер, загадзя, спрабуе абвінаваціць яе ўлада. Калі людзі будуць бачыць, ведаць, што выбары прайшлі справядліва, што ў іх не скралі перамогу, — чаго ім на плошчу ісці?..

— Ці падтрымліваеце Вы ідэю вылучэння адзінага кандыдата?

— Падтрымліваю і буду падтрымліваць, пакуль лічу, што гэта магчыма. Але, на жаль, усё больш такая магчымасць набывае тэарэтычны характар. Асабліва шмат пытанняў з’явілася пасля таго, як зняўся Гайдукевіч. Гэта азначае, што ўладай знойдзены іншы тэхнічны кандыдат, а можа, і не адзін. І вось уявіце сабе: якія ў такім выпадку могуць быць перамовы пра адзінства?..

— Вы лічыце, што адзіным кандыдатам ад апазіцыі павінны быць Вы?

— Я не адмаўляю ў такім жа праве іншым прэтэндэнтам. Давайце глядзець… Ёсць аб’ектыўныя паказальнікі, зыходзячы з якіх мы павінны абраць кандыдатуру: колькасць каманды, колькасць сабраных подпісаў, колькасць праведзеных акцый, сацыялагічны рэйтынг.

— Калі адзінага не будзе, якая стратэгія павінна быць у апазіцыі?

— Трэба ва ўяўленні выбаршчыкаў стварыць гэтага адзінага кандыдата. Нават пры наяўнасці двух-трох сапраўдных апазіцыйных кандыдатаў усе намаганні трэба  кінуць на тое, каб нехта адзін у свядомасці людзей быў тым, хто прадстаўляе іх жыццёвыя інтарэсы.

З дачкамі Ілонай і Евай.

— Ваша кампанія — вельмі крэатыўная ў параўнанні з кампаніямі іншых прэтэндэнтаў. Напэўна, дастаткова грошай на яе пайшло...

— Нас з такім імпэтам абвінавачваюць у тым, што мы ў святую апазіцыйную справу ўмяшалі грошы, нібы з нас гэта пачалося! Не з нас… Палітыка — занятак, які толькі ў рамантычны перыяд амаль нічога не каштуе.

У нас розныя крыніцы фінансавання. Найперш — гэта грошы бізнэсоўцаў. Мы іх знайшлі, пераканалі ў апраўданасці рызыкі. Але адна задача — грошы знайсці. Няпростая задача. Ды не прасцейшая — і нават больш важная — скарыстаць грошы менавіта на справу. Не даць іх расцягаць, раскрасці. Мы здолелі вырашыць абедзьве задачы. Адгэтуль эфектыўнасць нашай кампаніі. Канечне, дае эфект крэатыўнасць, энергетыка, з якой мы праводзім кампанію. Але, калі ўсё спрасціць, дык поспех — менавіта ў цалкам мэтавым і эфектыўным скарыстанні сродкаў.

— У тэзісах сваёй перадвыбарнай праграмы Вы абяцаеце, што Беларусь пазбавіцца характарыстыкі апошняй дыктатуры Еўропы. Якім жа чынам?

— Перамогай дэмакратыі над дыктатурай, як жа яшчэ?.. Хоць, зразумела, рэформы, якія прыйдзецца праводзіць напачатку прэзідэнцкага тэрміну, могуць запатрабаваць рашэнняў і дзеянняў зусім не паблажлівых. Таму, можа, нехта і закрычыць, што Беларусь займела яшчэ аднаго дыктатара. Але гэта будуць толькі неабходныя захады, каб утрымаць краіну ад эканамічнага калапса і сацыяльнага выбуху.

— А што плануеце зрабіць з прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі?

— Першы пункт маёй палітычнай рэформы — пераход ад прэзідэнцкай рэспублікі да парламенцка-прэзідэнцкай з наданнем усё большых паўнамоцтваў парламенту. Каб не было нават тэарэтычнай магчымасці вяртання да дыктатарскага рэжыму.

З унукам.

— Вы самі сябе называеце праеўрапейскім кандыдатам, які нават нарадзіўся ў месцы, дзе была падпісаная першая еўрапейская ўнія... У той жа час Вы выступаеце за развіццё адносінаў з Расіяй, праз што многія лічаць Вас кандытам прарасійскім…

— Я вельмі хачу, каб мая Беларусь змянілася. Я не магу быць нікому не патрэбным паэтам. Хадзіць у школы, чытаць вершы на беларускай мове, і бачыць, што мяне ніхто не разумее, што я — нібы чужаземец. І праз тое ў самога сябе пытаць: «Як жа жыць у краіне, якая сама сябе не разумее?» І пераканаўшыся, што паэзіяй сітуацыю не змяніць, я вырашыў змяніць яе палітыкай. Таму прыняў рашэнне ісці на выбары. Бо адно — слухаць паэта, іншае — слухаць прэзідэнта. Мне ёсць што вам сказаць…

— Я — прабеларускі кандыдат. І дзеля Беларусі я гатовы супрацоўнічаць і з Захадам, і з Усходам, і з Поўднем, і з Поўначчу. Трэба памятаць, што падчас ВКЛ, самай моцнай еўрапейскай дзяржавы, мы знаходзіліся на скрыжаванні шляхоў з усходу на захад і з поўдня на поўнач. Трэба і сёння выкарыстоўваць усе магчымасці свайго геапалітычнага становішча.

Тое, што мы павінны супрацоўнічаць з Расіяй, — безумоўна. Так, наша гісторыя ўтрымлівае не толькі сяброўства, ёсць і крывавыя старонкі. Але згадкі пра тое, хто і колькі крыві праліў, — не стымул для развіцця. Мінуўшчына, якой бы легендарнай яна ні была, не ёсць рэальнасць.

А рэальнасць такая: вось Захад — добраўпарадкаваны, чысты, Усход — недагледжаны, у параўнанні з Захадам нават дзікаваты. Але адкуль у нас сродкі на жыццё? З чаго мы на хлеб зарабляем, калі не з Усходу?..

— Вы, як і большасць іншых прэтэндэнтаў, негатыўна ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Беларусі?

— Няма ўва мне адназначна негатыўнага стаўлення. Я лічу, што гэтая праблема ў нас не вывучана так, як павінна быць вывучана для прыняцця такога сур’ёзнага рашэння. Па-першае, нельга не ўлічваць фактар Чарнобыльскай аварыі ў свядомасці нашых людзей, якія дагэтуль пакутуюць і баяцца паўтору катастрофы. Па-другое, трэба дакладна пралічыць колькасць той энергіі, якую мы сёння вырабляем, і той, якая нам патрэбна. Магчыма, мы ўбачым, што нам хапае энергіі, якую вырабляем і без новай АЭС. Асабліва з пераходам на новыя, менш энергазатратныя тэхналогіі. Але калі выявіцца, што для развіцця дзяржавы энергіі не стае і неабходна АЭС, то давядзецца будаваць.

— Вы дэкларуеце, што будзеце рэфармаваць эканоміку праз развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, павышэнне энергаэфектыўнасці. Што яшчэ ў планах?

— У прамысловасці трэба вызначыцца з тым, якія галіны для нас бесперспектыўныя — паступова іх скарачаць і развіваць новыя. У сельскай гаспадарцы, намаганні ў развіцці якой па савецкаму тыпу неэфектыўныя, трэба мяняць прынцыпы гаспадарання. Пераадольваючы савецкія рефлексіі, уводзіць уласнасць на зямлю. Каб інвестары былі перакананыя, што іх праекты ніхто не зліквідуе знянацку. Каб ставалі на ногі гаспадары. Карацей, рабіць тое, што даўно робіцца ва ўсім свеце, дзе грамадства развіваецца не па нечых прыдумках, а па законах. Адных для ўсіх.

З жонкай Вольгай.

— Тэзісы Вашай праграмы маюць загаловак «Годна жыць!». Як Вы ўяўляеце годнае жыццё чалавека і годнае жыццё краіны?

— Годнае жыццё чалавека — гэта годнае жытло, годная праца і годная адукацыя. А годнае жыццё краіны, дзяржавы — гэта яе грамадзяне, якія, выехаўшы за мяжу, будуць казаць пра тое, адкуль яны і хто яны ёсць. Не з сорамам, а з гонарам.

 

Интервью других претендентов на участие в выборах президента
Дмитрий Усс

Дмитрий Усс: из-за конфликта с Россией мы теряем миллиарды
Новому белорусскому президенту надо будет срочно ехать к Медведеву и договариваться…

Андрей Санников

Андрей Санников: президентская власть нужна для проведения реформ
Претендент в президенты уверен, что стремление Беларуси в ЕС не противоречит стратегическому партнерству нашей страны с Россией...

Николай Статкевич

Мікалай Статкевіч: станавіцца годным страшна, але лепш за ўсё
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч не баіцца ні турмы, ні расійскай імперыі...

Юрий Глушаков

Юрий Глушаков: президентская должность — бремя невероятной тяжести
Претендент на пост президента от партии «Зеленые» хочет ввести мораторий на строительство АЭС и на приватизацию крупных предприятий...

Виталий Рымашевский

Віталь Рымашэўскі: дакажу беларусам, што яны моцны і годны народ
Беларусы чакалі ад Лукашэнкі, што ён не будзе іх падманваць. На жаль, не дачакаліся. Цяпер яны чакаюць гэтага ад таго чалавека, які яго заменіць...

Ярослав Романчук

Ярослав Романчук: через 15 лет Беларусь войдет в Евросоюз
Я не вижу проблем в том, чтобы отказаться от пустых договоров по Союзному государству, Таможенному союзу и перейти к полноценной либерализации торговли...

Виктор Терещенко

Виктор Терещенко: моя кандидатура — самая подготовленная после Лукашенко
Я единственный из всех кандидатов был депутатом парламента, участвовал в разработке ряда государственных программ, являюсь не просто...

Григорий Костусев

Рыгор Кастусёў: я ліквідую КДБ і Саюзную дзяржаву з Расіяй
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра свае падабенства да Аляксандра Лукашэнкі, планы эканоміць на ахове прэзідэнта і ліквідаваць...

Алесь Михалевич Алесь Михалевич: я поведу Беларусь к неучастию в военных блоках
Претендент на пост президента, лидер союза «За модернизацию» Алесь Михалевич одним из первых заявил о своих президентских амбициях...
Сергей Рыжов Сергей Рыжов: первым делом верну людям украденные у них льготы 
Пойти в президенты витебчанина Сергея Рыжова подтолкнула история с освященными православной церковью консервами для детского питания...
Владимир Провальский Владимир Провальский: главная задача государства — зарабатывать деньги 
На президентские выборы индивидуальный предприниматель из Витебска Владимир Провальский идет без какой-либо программы...
Иван Куликов Иван Куликов: в Евросоюз нужно двигаться вместе с Россией 
«Никаких личных амбиций удовлетворять не планирую. Мне просто хочется, чтобы в Беларуси людям лучше жилось»...

  • Я персанальна з Уладзімірам незнаемы, але вельмі добра і даўно ведаю яго роднага брата і яго сем"ю. Сапраўды годныя, выдатныя людзі, паспяховыя ў справах і заўжды прыемныя ў размовах! Упэўнены, што і Уладзімір не горшы за іх.
  • Владимир, удачи!
  • А как насчет признания Абхазии?
  • А какя у Вас правда,Ваша или моя?
  • А что, может как и в Чехии драматург смог управлять страной. Пусть и поэт попробует!
  • Удачи Владимиру. Пиар главнее всего!
  • Правду нам в 1994 году и господин Лукашенко обещал. А еще перед этим потрясал чемоданами компромата на высших должностных лиц на трибуне парламента и обещал сразу послк избрания пустить все эти документы в дело. Также обещал, что прежнее правительство сразу после его избрания целиком будет в аэропорту "Минск-2". Какой он был тогда "хороший, свой, родной" и т.д. и каким он стал. Ладно. То Лукашенко - а то Некляев. У меня в связи с этим вопрос: а не случится ли каких либо метаморфоз с Некляевым если его вдруг изберут? Ведь понятие "бороться за власть" и понятие "быть во власти" - это совершенно разные обстоятельства, требующие проявления совершенно разных, часто противоположных личных качеств. В свое время в России Ельцин в 1991 году торжественно обещал лечь на рельсы, если жизнь народа хоть немножко ухудшится. После этого наступила череда темной смуты и всеобщего обнищания а торжественной укладки на рельсы так и не последовало. Говорить правду легко на площадях, размахивая лозунгами. Даже если с тебя за это немножко шерсть состригут в охранке. Другое дело быть честным и правдивым там, где... Короче может удастся увидеть правду по-некляевски. Посмотрим.
  • trep 02.11.2010 // 14:47 А что, может как и в Чехии драматург смог управлять страной. Пусть и поэт попробует! Что за постановка вопроса? Президент не должен управлять страной. Он должен управлять командой, следить за исполнением конституции, объединять и примирять (искать и находить компромиссы)разные мнения, не искать отморозков и т.д. и т.п.... Если кому-то это нравится называть управлением страной, пусть будет по-вашему... Думаю, понятно, что я хотел сказать. А для этого главное, что ему нужно, это личная честность, грамотность (он должен владеть минимумом общечелевеческих знаний, ему не обязательно быть экономистом или инженером), культура (вы же видите, как хам разговаривает со своими подчиненными на общереспубликанских "планерках")... Вот пожалуй и все...
  • [quote="trep"]А что, может как и в Чехии драматург смог управлять страной. Пусть и поэт попробует![/quote] В США актер был президентом - и весьма удачно.
  • Viktor1 08.11.2010 // 12:23 trep пишет: А что, может как и в Чехии драматург смог управлять страной. Пусть и поэт попробует! В США актер был президентом - и весьма удачно. Вот именно, а у нас президент - актер, рассказывающий как правильно пищу солить...
  • [quote="nemez"] у нас президент - актер, рассказывающий как правильно пищу солить...[/quote] Э-э, есть всё-таки разница: актер, ставший президентом и президент, становящийся актером. Ну, и результат соответствующий.
  • Viktor1 08.11.2010 // 14:54 nemez пишет: у нас президент - актер, рассказывающий как правильно пищу солить... Э-э, есть всё-таки разница: актер, ставший президентом и президент, становящийся актером. Ну, и результат соответствующий. Так и я ж об этом...