Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
    Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года…
  2. «Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
    Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...


Выборы

Рымашэўскі абяцаў што беларуская палітыка сапраўды будзе незалежнай

 

"Будзь мужчынам, папрасі прабачэння ў людзей за падман, за хлусню, за тое зло, што ты нарабіў, і спакойна сыйдзі", — з такімі словамі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. Раніцай 1 снежня яго выступленне прагучала па першым канале Беларускага радыё.

Валентин Рымашевский"Я веру, што ў беларускага народа ёсць духоўная сіла для даравання і прабачэння", — сказаў кандыдат.

Рымашэўскі ў асноўным паўтарыў тое, што сказаў у звароце да выбаршчыкаў па тэлебачанні 29 лістапада. Ён падзякаваў за ахвяраванні, падкрэсліўшы, што беларуская палітыка сапраўды будзе незалежнай, калі будзе "фінансавацца з беларускіх грошай".

Кандыдат заявіў, што, калі не будзе другога туру выбараў, гэта будзе сведчыць пра фальсіфікацыю вынікаў галасавання, бо ніводны кандыдат не мае рэйтынг больш за 40%.

Ён ізноў прапанаваў іншым дэмакратычным кандыдатам сустрэцца 9 снежня, каб абмеркаваць сумесны план дзеянняў. Пры гэтым ён выказаў нязгоду з праграмамі некаторых прэтэндэнтаў на прэзідэнцую пасаду, але БХД прыняла рашэнне не крытыкаваць ніводнага з кандыдатаў, за выключэннем "таго, хто называе сябе прэзідэнтам".

Рымашэўскі заявіў, што кандыдаты ў прэзідэнты будуць сустракацца з выбаршыкамі там, дзе ім зручна. "Хай Ярмошына з Лукашэнкам сустракаюцца ў тых месцах, балотах, якія яны адвялі для сустрэч з выбаршчыкамі", — сказаў ён.

Кандыдат адзначыў таксама, што ўсё самае лепшае, што ёсць у ім, "узятае з царквы", а яго памылкі — гэта ўжо "асабістае".

Віталь Рымашэўскі і Алесь Міхалевіч сталі першымі кандыдатамі ў прэзідэнты, якія вычарпалі свой эфірны час на радыё і тэлебачанні (по два выступленні працягласцю 30 хвілін кожнае).

Оценить материал:
Средний балл - 4.43 (всего оценок: 7)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева