Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Свободные выборы в Беларуси? Сейчас они вам тут разгонятся
    Прозрачные выборы — это последнее, на что пойдет Лукашенко, для которого абсолютная власть — сверхценность…
  2. Михаэль Георг Линк: мяч на стороне белорусских властей
    Представители БДИПЧ ОБСЕ считают, что до парламентских выборов у Беларуси еще есть возможность улучшить избирательное законодательство.


Выборы

Сяргей Гайдукевіч: калі не удзельнічаць у выбарах, то вы станеце маргіналам


Гутаркай з лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргеем Гайдукевічам мы працягваем цыкл перадвыбарных відэаінтэрв’ю ў межах сумеснага праекта ePramova.org і Naviny.by. Раней ужо выйшлі гутаркі з Мікалаем УлаховічамТаццянай КараткевічВіктарам ЦярэшчанкамАнатолем Лябедзькам. 

Са спадаром Гайдукевічам мы гутарым пра ягонае шляхецтва; пра сына; пра подпісы Улаховіча, Караткевіч і Цярэшчанкі; пра стасункі Беларусі і НАТА; пра палітвязняў; даходы, спарынг-партнёрства ды адзіную дзяржаўную мову. Прапауем паглядзець поўную відэаверсію гутаркі, а ніжэй прыводзім некаторыя цытаты.




Сяргей Гайдукевіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, Ваенную камандную акадэмію супрацьпаветранай абароны, юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (1982-1983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Савеце міністраў Беларусі (1991-1992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны. У 1986 узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме». З 1994 года — сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якую ўзначальвае з 1995. На парламенцкіх выбарах 2004 г. быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 3-га склікання. Удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі тры разы (з улікам выбараў-2015), у 2010 годзе па сваёй ініцыятыве зняўся з выбараў да рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.





Пра свой дзень нараджэння 8 верасня (у дзень Аршанскай бітвы)

Мне, як беларусу, гэта вельмі ліслівіць. Гэта цудоўная перамога! Я ж беларус! Ці трэба забывацца гісторыю? Як я магу дрэнна ставіцца да той перамогі? Гэта радасная навіна!


Пра сваё шляхецтва

У 1700 годзе мой прапрапрадзед атрымаў дваранства — ён быў лоўчым у князя. І з 1700 года мы маем герб “Неча”, і я яго захоўваю і цяпер. Вядома, за савецкім часам я не афішаваў гэта. Тады такі быў час. Я нават хаваў, калі мяне хрысцілі, і бацькі хавалі. Казаць пра гэта я пачаў у 1989 годзе, калі выйшаў з Камуністычнай партыі. І захаваў партыйны білет. Там было напісана: выйшаў з партыі разам з Барысам Мікалаевічам Ельцыным.


Пра свой талент аратара

Аратарам немагчыма вучыцца. Гэта не школа Еўрыпіда, не тыя грэцкія пытанні, якія нас прывучылі думаць, што аратарскаму майстэрству трэба вучыць. Разумееце, можна любога чалавека навучыць балету. Але можа толькі адзін з іх будзе сапраўдным майстрам свае справы. Усе пішуць вершы, і я пішу. Але ж гэта не кажа пра тое, што ўсе паэты. Аратар — гэта спадчыннае. Ну і вядома, аратар павінен шмат чытаць, быць рознабаковым чалавекам, спяваць, пісаць вершы. Мне пашанцавала, я ў дзяцінстве шмат чытаў, з 7 класа быў капітанам каманды КВЗ, заўсёды імкнуўся ў лідары.


Пра маму і тату

У мяне маці — банкір, вельмі моцны харызматык, ёй 85 гадоў. Быцька быў вельмі пісьменны, добры чалавек. Тата быў палкоўнік, прайшоў вайну, звычайны беларус. Пайшоў у партызаны, удзельнічаў у рэйкавых войнах, у 1944 годзе ўваходзіў у Мінск, які тады вызвалялі. Ёсць здымкі, як ён трэцім ідзе.


Пра сваіх трох дзяцей

Пачынаючы з 1996 года я паўсюль кажу, што ў мяне сын і дачка. У мяне быў першы шлюб, і пасля яго так сталася, што першая жонка з дзіцем з’ехала ў Нямеччыну, там зноў ажанілася. І дзіцёнак застаўся там. Натуральна, я стараўся неяк наладзіць кантакт… Але гэта Савецкі саюз, канец 1980-х… Ну а потым яна дала мне зразумець, што гэта сын не мой. І я спыніў пошукі.

Потым я вельмі пакахаў аднаго чалавека, і яна мяне вельмі пакахала. І кахаю дагэтуль, і дзякую Богу, што гэта адбылося. Мы жывем разам хутка ўжо 30 гадоў.


Пра тое, ці адказвае бацька за сына

Ён ніколі не ўдзельнічаў у разгонах акцый. Вы разумееце, вельмі лёгка навешаць ярлыкі. Мой сын — адзіны з міліцыянтаў, які даваў разгорнутыя інтэрв’ю любым сродкам масавай інфармацыі. Ён таксама харызматык, дарэчы. Дзякуй Богу, з’явіўся ў Беларусі моцны харызматычна палітык. І прыйшоў ён у партыю сам. Партыя — гэта не завод, там або абяруць, або не.


Пра тое, чаму ў Улаховіча больш подпісаў, чым у Гайдукевіча

Можна сабраць 101 тысячу — і выйграць выбары. Мы ўвогуле хацелі сабраць 126 тысяч. У нас 84 каардынатары. Мы збіралі не толькі ў абласных цэнтрах, але нават у вёсках. Што тычыцца Улаховіча, мяне не здзіўляе [што ён сабраў больш подпісаў за мяне]: там кіраўнік штаба — прадстаўнік “Белай Русі”.


Пра подпісы Таццяны Караткевіч і Віктара Цярэшчанкі

Гледзячы на вынікі Цэнтрвыбаркама, я паглядзеў уважліва па абласцях. Напрыклад, у Цярэшчанкі 82 тысячы подпісаў — у горадзе Мінску. Гэта не проста душыць ад смеху, а здзіўляе. Потым яшчэ адна вобласць 25 тысяч — і ўсё. А ў выніку сказалі ў Цэнтрвыбаркаме, што Цярэшчанка наксерыў подпісы!

У Караткевіч подпісы размеркаваныя такім чынам, што плаўна ідзе па ўсіх абласцях. Я веру, што яна сабрала патрэбную колькасць.


Пра адрозненне гэтых выбараў ад папярэдніх

За гэтыя гады саслабела сітуацыя тых, хто называе сябе самай лепшай апазіцыяй. Увогуле, як яны вызначаюць, хто дэмакрат, а хто не дэмакрат? Выходзяць некаторыя і кажуць: я самы дэмакратычны. А як ты вызначыў? Я магу адказаць: я самы апазіцыйны палітык. А сёння прайшло 20 год, як яны пачалі крычаць, што будзе 100-200 тысяч у горадзе Мінску. Таму калі параўноўваць 2010 год і цяперашнія выбары, адкажу так: тое, што было, не засталося. Партыі настолькі саслабелі…

Памятаю, Анатоль Лябедзька казаў у пачатку кампаніі: у нас мабільная партыя, мы ўсё збярэм! Калі ён праводзіў піярскія акцыі, мне падавалася, што калі б ён абрабаваў банк, прыехала б міліцыя, забрала грошы і сказала: Анатоль, ідзі збірай подпісы, хопіць піярыцца!


Пра тое, чаму партыі падтрымліваюць іншых кандыдатаў

Гэта пачалося ў 2001 годзе. Высоўваўся камуніст Ганчарык. Яго падтрымлівалі нават тыя, хто да камунізму не мая ніякага дачынення! Уяўляеце сітуацыю: я прыйшоў у нейкую партыю і кажу, што вас многа, падтрымайце маю кандыдатуру. Гэта змена лідара, такога быць не можа! Гэта поўнае бязмежжа, гэта страта ідэалогіі!


Пра адзінага кандыдата

Мілінкевіч — гэта быў адзіны выпадак. Вельмі добрая падзея! Але было хутка даказана беларускай апазіцыяй: калі ёсць паспяховы чалавек — яго трэба тут жа выкінуць. Як толькі ён атрымаў званне “адзінага” і пасля прэзідэнцкіх выбараў паехуў у Еўропу, усіх агарнуў смутак: як гэта ён ездзіць, а я не. І чаму ён з шалікам выступае ў Еўрапарламенце, а я не? Усё, роўна праз паўгода ўсе заявілі, што Мілінкевіч ніхто. І заявілі хто? Хто больш за ўсіх крычаў!

У Беларусі немагчыма згуртавацца розным сілам вакол аднаго кандыдата, бо вы называеце “сіламі” тое, чаго няма на самой справе. Нашым дзеячам трэба ўмацоўваць партыі, ісці да людзей. Не ў Еўропу ездзіць прасіць гранты, не ў інтэрнэце сядзець зранку да ночы, а ездзіць у рэгіёны. А ў нас праходзіць мітынг, прыходзіць пяць партый — а ў выніку журналістаў мо крыху меней за ўдзельнікаў.


Пра сваю вядомасць

Шмат падыходзяць людзі, усміхаюцца, ціснуць руку: “Вой, Сяргей Васілевіч, гэта вы?!” Я вельмі шмат рыбачу. Прыязджаю на рыбалку, нацягваю шапку на вочы, знізу світар высокі… Маскіруюся, каб не сарвалі рыбалку. Праходзіць рыбак уздоўж рэчкі, чую, кажа: “Гайдукевіч!”. Я яму: тс-с-с! Ён зноў: “Дакладна Гайдукевіч!” Усё, рыбалка скончаная! Але я ніколі нарцысам не быў. У нас нарцысуюць тыя, каторыя слабыя. Вось моцны саступіць дарогу слабому, запомніце. Хоць мне прыемна, як чалавеку, што мяне пазнаюць.


Пра стасункі Беларусі і НАТА

Яны павінны быць настолькі цеснымі, наколькі захоча НАТА. Мы не можам кіраваць гэтым пытаннем. Таму — наколькі яны прапануюць!


Пра вайсковую пагрозу Беларусі

Хто пагражае сувернітэту Рэспублікі Беларусь? Еўропа? Расія? Ніхто. У чым пагроза? Унутры нас саміх. Апазіцыя не можа паміж сабой дамовіцца, хто ёсць хто. За апошнія паўгода кожны з іх назваў адно аднаго рознымі вельмі цікавымі словамі. Чым моцныя некаторыя краіны Еўразвяза? Гонарам і адзінствам за сваю краіну. Калі паўстае пытанне, усе аб’ядноўваюцца.


Пра патрыятызм і санкцыі

Калі чалавек патрыёт, любіць сваю краіну — ён не можа жадаць ёй санкцый. Жадаць, каб людзі жылі горш. Не можа не хацець аб’яднацца дзеля нечага святога, патрыятычнага. Я кажу: аб’яднайцеся дзеля тых, хто вас падтрымлівае! На мітынгі апазіцыі прыходзяць лідары і яшчэ 100-200 чалавек. На Плошчы ў 2010 годзе было больш людзей, але гэта не апазіцыя. Там зявак было больш за 50%. Я сам быў побач і глядзеў. Прыйшоў паглядзець, было вельмі цікава.


Пра Плошчу-2010

А што добрага? Чаго дабіліся? Я буду казаць вам, як звычайны грамадязнін, а не лідар партыі. Простыя людзі глядзелі крайне адмоўна на ўсё, што там адбываецца. Нават тыя, хто там удзельнічаў, пасля адмоўна на гэта глядзелі. Я не хачу ацэньваць дзеянні тых, ці іншых. Я ўвесь час кажу: мы павінны быць разам, сядзець і размаўляць адно з адным.


Пра тое, якім шляхам зменіцца ўлада

Ад Караткевіч я ўвесь час чую, што мірным. Я лічу — транспарэнтным. Шмат што залежыць ад Еўразвяза. Калі Еўразвяз дасць магчымасць пакрокавай стратэгіі, дасць магчымасць адно аднаго чуць — будзе яшчэ лепей. У маім бачанні без развіцця грамадзянскай супольнасці ўвогуле не можа быць ніякіх зменаў. Ці адбудзецца змена ўлады на выбарах — залежыць ад нас. Калі сабраць за адным сталом усіх, хто за сувернітэт — гэта было б пачаткам. Але гэтага ніхто не хоча рабіць.


Пра тое, ці з’яўляецца ЛДПБ прарасейскай партыяй

Партыя створаная ў 1994 не мной. Я ўзначаліў яе ў 1995 годзе. Калі да мяне тады звярнуліся з Дзяржаўнай думы, што Расія ад Брэста да Далёкага Усхода, прагучала мая заява: спачатку з Татарстанам разбярыцеся, а пра Беларусь памаўчыце. І па-другое, а хто вам даў права на гэтыя тэмы размаўляць, калі Беларусь — краіна-заснавальніца ААН!? Разам з Украінай. Я гэта ўсё сказаў у Маскве.


Пра еўрапейскасць

Калі я чую заявы, маўляў, мы пойдзем у Еўропу, то ўсміхаюся і кажу: куды вы сабраліся? Я адчуваю сябе еўрапейцам! Я і так знаходжуся ў Еўропе! Нам проста трэба развіваць адносіны з нашымі суседзямі. А рвуцца ў Еўропу проста бяздарныя людзі. Беларусь — гэта еўрапейская дзяржава, і ніколі іншай не будзе.


Што рабіць з курсам даляра?

Трэба ўлічваць сусветны крызіс. А не лічыць, што ў нас тут два каньячныя струмяні з-пад зямлі б’юць і адзін нафтавы. Мы ж не друкуем грошы на ксераксе. Я разумею эканоміку ў дзясяткі разоў лепш, чым тут крычэў адзін эканаміст, якога знялі. У мяне і маці банкір, і я сам — чалавек, які займаецца бізнесам, многімі пытаннямі.


Пра расійскія вайсковыя базы

А колькі ў Нямеччыне амерыканскіх баз, не ведаеце? 200! У нас пакуль няма расійскіх вайсковых баз. Я — грамадзянін суверэннай дзяржавы Рэспабліка Беларусь. І ў Літве, і ў Польшчы размешчаныя натаўскія базы! Што мы, адныя толькі лысыя і павінны рабіць так, як гэта некаму падабаецца?


Пра склад сваёй партыі

Я сядзеў і размаўляў з Яўлінскім — і яму на стол паклалі інфармацыю, што ў мяне партыя сфармаваная з КДБ, міліцыі і гэтак далей. Гэта поўная лухта! Такога ніколі не было! І я ніколі такога не казаў!


Пра ахову рынка “Ждановічы”

Я гэта добра памятаю. Была створаная фірма, каб ахоўваць рынак “Ждановічы”. І людзі з яе прыйшлі ўступаць у ЛДП. Я быў толькі рады. А сталі казаць, што ЛДП “крышуе” рынак “Ждановічы”. Гэта немагчыма, мяне б закрылі роўна праз суткі!


Пра двух намеснікаў, якіх пасадзілі

Што тычыцца Уладзіміра Карунаса, ён быў маім намеснікам. У партыі каля 50 тысяч чалавек. Уладзімір Карунас быў дэпутатам Мінскага гарсавета. Ён быў асуджаны за дзеянні, якімі парушыў закон. Гэта так. Што з гэтага? Валянцін Карэтнікаў… Я памятаю такое прозвішча… У партыі было асуджана не толькі два чалавекі! У партыі было асуджана болей людзей! І гэта нармальны працэс, гэта людзі! Я што, павінен пасля 18 гадзін бегаць пільнаваць сябраў партыі? Напэўна, у кожнай партыі ёсць асуджаныя людзі, і больш, чым у мяне! Гэта жыццё!


Чый Крым?

Вы задаеце пытанне беларускаму палітыку, а не расійскаму. І я вам адкажу. Я — за суверэнную і незалежную Украіну. Я за мірнае неба над Украінай і за суверэнную незалежную Украіну. А тое, што вы хочаце мне навязаць — гэта вы навязвайце расійскаму і ўкранінскаму палітыку. Я — за поўны сувернітэт Украіны! З Крымам ці без Крыма? За ПОЎНЫ сувернітэт Украіны! Я супраць любых дзеянняў, калі ад Украіны адыдуць ці адышлі нейкія тэрыторыі!


Пра свае даходы

Я марыў бы зарабляць тысяч пяць ці шэсць… Але, на жаль, я падаў дэкларацыю ў ЦВК на даход 230 ці 240 мільёнаў. Прадаў Renault Duster за 130 мільёнаў — і ён пайшоў у даход. Яшчэ ёсць па дакументах BMW 1996 года. Хоць сёння ў мяне адна машына — Nissan X-trail. Жыву ў доме ў Сёмкаве. У партыі я заробак не атрымліваю! Я працую! Чым я толькі не займаюся! Я працую на розных фірмах — і памочнікам, і намеснікам у некаторых кампаніях працаваў з 2010 па 2013 год. Я цудоўна ведаю маркетынг, банкаўскую сістэму. Можна спытаць многіх банкіраў, з якімі я сустракаўся, якія дадуць пра мяне шыкоўныя водгукі. Я працую ў бізнесе і звязаны з усім, з чым толькі можна.


Пра маёмасць дзяржаўных чыноўнікаў у Драздах

Будуюць па-рознаму людзі. Я многіх ведаю і бачу, хто як будуе. Многія закрэдытаваныя ой-ё-ёй! Крэдыты ім атрымліваць шмат лягчэй, чым нам з вамі. Я ж не бачыў гэтыя будынкі, не ведаю, колькі яны каштуюць. За мільён я там дамоў не бачыў! Я ніколі нікому не зайздросціў!


Пра разыходжанні з Аляксандрам Лукашэнкам

Мы кажам пра тое, што эканоміка павінна мець іншы шлях развіцця. Мы глядзім на працу ўрада зусім іншымі вачыма. Міністр — гэта паспяховы менеджар, так ва ўсім свеце. Міністр галавой адказвае за развіццё любога прадпрыемства! Крызіс не прыходзіць нечакана! Чаму ты не падумаў пра тое, што рабіць? Ёсць іншыя пытанні, звязаныя з дыверсіфікацыяй, з банкаўскай сістэмай, не павінна быць зарэгуляванасці, да бізнеса трэба ставіцца троху па-іншаму, што развіццё малога і сярэдняга бізнесу прынясе шмат працоўных месцаў…

За што мы шчыра ўдзячныя дзейнаму прэзідэнту? За развіццё, умацаванне і захаванне сувернітэта краіны.


Пра 20 гадоў свайго кіравання партыяй

Улада абавязкова павінна мяняцца, алё ёсць адно “але”. Я ніколі не трымаўся за пост і ніколі не стараўся пераседзець. Мы проста рухаемся наперад — і людзі гэта бачаць. Колькасць партыйцаў расце. Людзі просяць. Я яшчэ тры гады таму казаў: трэба думаць, бо я сыходжу. Я падрыхтаваў сабе цудоўную змену, сябры Найвышэйшага савета партыі. Ці бачу я сына сваім наступнікам? Ад мяне нічога не залежыць! Хай людзі яго выбіраюць! Алег прыйшоў — яго выбралі маім намеснікам! Я на яго сваруся не менш, чым іншыя! Вырас новы харызматык!


Пра палітвязняў

Партыя акрэсліла сваю пазіцыю яшчэ ў лютым 2011 года. Мы звярнуліся да ўлады: зараз жа выпусціце ўсіх, каго затрымалі! Мы ніколі не ставіліся да гэтага добра. Я заўжды казаў адное і тое: гэта слабасць.


Пра спарынг-партнёрства

Хто называе канкрэтна? Журналісты? Адзін ці два журналісты выдумалі нейкую тэматыку! Зараз усе журналісты усіх называюць спарынг-партнёрамі! І Караткевіч, і ўжо Калякіна, і Лябедзьку. Някляеў заявіў: усе спарынг-партнёры! Потым яму далі адказ: а ты хто такі? Вы ведаеце, гэтую лухту слухаць немагчыма! Я разумны, пісьменны палітык, далёкабачны. Заўсёды з’яўляўся канкурэнтам Лукашэнкі. Я маю буйную палітычную партыю, з якой не пажартуеш!

Чаму я ўдзельнічаю ў выбарах? Не можа буйная палітычная партыя і вядомы лідар не удзельнічаць у выбарах! Вы станеце маргіналам — як Лябедзька, Калякін і ўсе астатнія! Мы будзем там, дзе мы хочам быць! Хай пройдзе год, хай два — але мы выйграем!


Пра апазіцыю

Я — апазіцыянер. Я не ведаю, хто астатнія! Я вельмі добра стаўлюся да ўсіх. Я проста хачу ведаць: а дзе яшчэ ёсць буйная палітычная партыя? Вось быў Беларускі народны фронт. Цудоўны, пісьменны электарат. У што ён ператварыўся? 10 тысяч подпісаў сабралі толькі спадарыні Караткевіч.


Пра беларускую мову

Мы вельмі добра ставімся да роднай мовы, мы любім сваю дзяржаву. У нас у краіне дзвюхмоўе. Без роднай мовы не мае сэнсу нават казаць пра сувернітэт дзяржавы. Мы прапанавалі не браць на дзяржаўную працу тых, хто не ведае беларускую мову. У ідэале беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай. І да гэтага трэба ісці. Але гэта не робіцца праз калена. Калі перайсці на сістэму, што ўсе дзяржслужбоўцы павінны добра ведаць беларускую мову — не пройдзе і двух гадоў, калі яна пойдзе вельмі хутка развівацца.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Нате вам из блокнота: Danis 18.04.2015 // 23:28 В Беларуси - так видно - жизни карта легла. Никому тут не стыдно - только дайте бабла. Так пойдём мы налево, так направо пойдём. - Только далее хлева - ни к чему не придём. Опоздал на "Титаник" - но щас водки хлебну. И пойду я без паник к белорусскому дну. Надо же поупражняться в конферансе.
  • Не, я так не играю. Volf.. последний, кто в 11:29 оставил в Форуме сообщение, где общались, по меньшей мере, двое. Далее вижу только Danis, Danis и Danis... Простите, но как-то уже это и паранормально... ) Я не солист, заполняющий пустоту. Хотя у меня есть блокноты на разных компах, где валяются стихотворные пассажи, писанные когда-то мной здесь... Могу раскопать и поиграть в конферанс...
  • Генетический маргинал на службе раздает советы...
  • дежурный статист на всех выборах