Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Асаблівасці мовы


Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».
Мой таленавіты сябра Юркавец напісаў у часопісе «Огонёк», што наша «Лінія Сталіна» пад Мінскам не мае пад сабой рэальных гістарычных падставаў. Напісаў, развярэдзіў думку і раптоўна памёр. Яго няма, а думка не сунімаецца.

Найперш мне думаецца пра ролю словаў, літараў, гукаў. Памяняў пару літар — і «нашы» ператварыліся ў «немцаў». І гэта зусім не гульня, не «Поле цудаў» і не бурымэ. Замена ўсяго пары літар каштуе іншы раз мільёнаў жыццяў.

Заслаўскі Іосіфлэнд (па аналогіі з Дыснэйлэндам) — гэта забаўляльны парк, бізнеспрадпрыемства. Так бы мовіць услед за Міхалком, у правай руцэ — «снікерс», у левай руцэ — «марс». Капітал. І любы гід гэтага лэнду ў прыватнай размове скажа вам, што Сталін, вядома, тыран і што ніякай «лініі» ў гісторыі не было, прынамсі, была яна ці не — няважна. Дый нас, шчыра кажучы, не факты тут задзіраюць найперш, а тое, чаму ў нас гэта ўсё магчыма і вока нікому асабліва не коле. А ўся рэч у той самай замене пары літар, з якой мы зжыліся, як «Партызанфільм» з вайною.

Мы жывем у Беларусі, а можна сказаць і так — у Беларускай вайсковай акрузе. Стоп. Давайце правільна прачытаем назву — у Беларускай ваеннай акрузе. Вайсковы — гэта тое, што належыць войску, арміі, салдатам і афіцэрам. А ваенны належыць вайне. Усё ваеннае — гэта вайна. Вайна і не думала сканчацца на нашай зямлі. Таму ў нас — Ваенны трыбунал і Ваенная пракуратура. Нашы дзеўкі любяць не вайскоўцаў, а — ваенных (людзей вайны), вы носіце ў кішэні ваенны білет, армія займаецца ваенным будаўніцтвам, адно з цэнтральных СМІ называецца «Белорусская военная газета», а ў школах ды інстытутах праходзяць ваенную падрыхтоўку і ваенную кафедру...

Здавалася б, якая там розніца, як называць — ваенны ці вайсковы. Галоўнае — змест. Дык вось жа пра змест і гаворка. Таварыш Сталін, як вядома, быў бальшым вучоным і некаторыя праблемы вырашаў з дапамогай вапросаў мовазнаўства. У выніку ў 1930-я гады ўсё, што датуль было армейскае, вайсковае і да т.п., усё стала ваенным. Нібыта нязначная падмена. Але цяпер мільённыя патокі рэпрэсаванага цывільнага люду можна было пусціць у ваеннае рэчышча, што выглядала апраўданым з гледзішча ўсенароднасці вайны як такой. Дзіўнавата было б вайсковаму, армейскаму трыбуналу разглядаць справу нейкага непісьменнага селяніна-пастуха ці прафесара-батаніка, якія да войска не мелі ну аніякага дачынення. Але селянін ішоў за антысавецкую агітацыю (супраць калгасаў заікнуўся), а прафесар — як японскі шпіён (праца ў яго была навуковая пра сакуру). І праходзілі яны праз ваенны трыбунал — праз усю ўласцівую трыбуналу вайсковаму суворасць. Першы атрымліваў 25 гадоў ГУЛАГу, другі — ВМП (расстрэл).

Але, скажаце, рэпрэсіі збольшага скончыліся недзе ў 1950-я гады? Правільна. Толькі ж ваенны трыбунал і ваенная пракуратура нікуды не падзеліся. Яны «закруцілі», ім і «раскручваць». Хто ж яшчэ перагледзіць мільёны рэпрэсіўных спраў, зробіць выпіскі, дасць даведкі... Да сёння сядзяць людзі ў пагонах і вывучаюць важную «ваенную» справу якой-небудзь Разаліі Францаўны, якая нешта там сказала на мужа, бо той нешта сказаў на цешчу і атрымалася з таго а/с (антысавецкая) прапаганда і было гэта недзе ў Цюцюкевічах, у 1937-м годзе. Тады ж усіх расстралялі. Але справа засталася і патрабуе перагляду.

Хітрая Сталінава прыдумка падмяніць усё вайсковае на ваеннае працягвае ўплываць на наш мір і нашу вайну. Як Азгураў бюст у Іосіфлэндзе. Вось вас заўтра выклічуць у ваенную пракуратуру і вы, прасякнуўшыся ды налякаўшыся важнасцю (ваеннасцю!) справы, рушыце на гутарку са следчым. Калі б выклікалі ў пракуратуру вайсковую, можна было б сказаць — якой халеры, я да войска ніякага дачынення не маю.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • это вы хорошо подметили. слова, слова...не буриме, а жизни людей.
  • Прыгожае пісьменства :-) Даўно Ваша нічога не чытаў. Рады, што Вы апынуліся ў сьпісе ангажаваных "Навінамі" зорак. Плёну!