Мнения других авторов
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Як адзначыць юбілей
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Класічны юбілей — крокам у 25 гадоў — гэта час змены пакаленняў і эпох. Сённяшнім падлеткам даводзіцца па-новаму тлумачыць, чаму той ці іншы геній — геній. Дэфініцыі колішніх даведнікаў пра «заслужанага стаханаўца» перастаюць быць агульназразумелымі. Таму юбілей — гэта найперш пераацэнка каштоўнасцяў. Скажам, калі 25 гадоў таму абсалютна яснае для ўсіх «народны паэт Беларусі» сёння яшчэ прымаецца большасцю па інерцыі, дык далей праз 25 гадоў, хутчэй за ўсё, спатрэбяцца іншыя словы, каб вызначыць вартасць асобы і творцы.
Сёлета двум класікам беларускай літаратуры — Янку Купалу і Якубу Коласу — спаўняецца па 125 гадоў. З дзяцінства ў нашай свядомасці яны так і ідуць парай, дзякуючы таму, што нарадзіліся ў адзін год. І таму, вядома, што сталі падставовымі імёнамі нацыянальнай культуры. «Спадчыну» і «Мой родны кут» ведаюць усе. Хоць насамрэч Купала і Колас — дзьве розныя, бадай, супрацьлеглыя паэтычныя стыхіі. Што і зрабіла даволі папулярнай гульню, калі зачытваюцца не самыя вядомыя іхнія вершы, і публіка разгадвае — каторы чый. І чаму.
Класічны юбілей — як рубеж для пераацэнкі і пацьверджання вартасці творцы ў новым часе. Хто не прайшоў такога выпрабавання, альбо каго мы самі не здолелі правесці праз гэты іспыт часам і актуалізаваць у сённяшнім дні, той альбо прападае, альбо застаецца ў пашане толькі па інерцыі. Каб так не было, да юбілею павінны з’явіцца такія літаратурныя творы і вечарыны, тэатральныя пастаноўкі і жывапісныя палотны, у якіх уся назапашаная энергія мінулага часу будзе скіраваная на тое, каб ажывіць імя і творы класіка ў сучаснасці. Вось дзеля чаго задуманы юбілей.
25 гадоў таму мы, студэнты, адзначалі 100-гадовы юбілей Янкі Купалы. Не для заліку, а для сябе. І форма была абраная зусім не акадэмічная — сеанс спірытызму. Дух паэта быў выкліканы намі паспяхова і адказаў на галоўнае для нас пытанне: хто яго, Янку Купалу, у маскоўскім гатэлі ўлетку 1942 году — забіў? Дух назваў канкрэтнае імя і прозвішча — Мірольд Камінскі. Гэты факт спірытычнага «дазнання» і сам загадкавы сеанс пакінулі ўва ўсіх нас моцнае ўражанне на ўсё жыццё. Праўда, за прамінулы час мне так і не ўдалося адшукаць гэтага зламысніка Камінскага ані ў кнігах, ані ў архівах, ані ў інтэрнэце. Што не адмяняе далейшых пошукаў, бо таямніца гібелі Купалы застаецца нераскрытай.
Коласаў юбілей прыпадае на 3 лістапада. Сёлета ў беларускім народным календары гэта — бацькоўская субота, Змітраўскія дзяды. Паводле старой традыцыі ў такі дзень нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй за сталом і гаварылі толькі пра памерлых і толькі з памерлымі (!). Так і заклікалі: «Продкі, прыходзьце да нас». Адбываўся самы сапраўдны спірытычны сеанс. Пра каго яшчэ памяталі, той нібы прысутнічаў за сталом разам з жывымі, пра каго забывалі, той страчваўся з памяці роду назаўжды.
Выходзіць, адзначаць юбілеі такім чынам — калі выклікаеш на размову духі продкаў — цалкам беларуская традыцыя, хоць і не ў такім экзальтаваным выглядзе — з завешанымі шторамі і сподкам, які дрогка соваецца пад пальцамі ў святле свечак. Але змена знешняга антуражу можа тлумачыцца толькі тым, што мы ўсе пераехалі з вёскі ў горад.
Многіх насцярожвае само слова «спірытызм», кагосьці палохае сам гэты непрадказальны момант размовы з духам, з «тым светам». Некаму бракуе дакладнага матэматычнага вытлумачэння таго, што адбываецца на кончыках тваіх пальцаў. Але нічога страшнага тут няма. Прынамсі, нічога больш страшнага, чым наша галоўнае няведанне — што такое жыццё, што такое розум, куды мы ўсе адправімся «пасля»...
Мяне тут цікавіць іншае. Што б я сам спытаўся ў Якуба Коласа на спірытычным сеансе сёння, у дзень ягонага юбілею? У мяне такое адчуванне, што мы ўжо ведаем амаль усё з таго, што ён мог бы нам сказаць пра сябе. І таму пытанне нашмат цікавейшае — што ён мог бы нам распавесці пра нас? Мудры дзядзька, геніяльны паэт, які са свайго паралельнага свету ўсё бачыць і ўсё чуе. А раптам ва ўсіх нашых праблем ёсць нейкая адна, зусім незаўважная прычына, якой мы папросту не надаем значэння? Таму...
«Дух Канстанціна Міцкевіча, прыйдзі, калі ласка, да нас», — кажа каменным голасам мадэратар. (Канстанцін Міцкевіч — гэта пашпартнае імя паэта.) Стаіць поўная трывогі цішыня, толькі кнаты патрэскваюць у васковых свечках. Сподак скранаецца з месца і пачынае рабіць кругі. «Д-о-б-р-ы в-е-ч-а-р». Ён прыйшоў...
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева