Адам Глобус. PLAY.BY. Нож

Беларусы не дораць нажы. Беларус можа купіць нож, а ўзяць яго ў якасці падарунка не можа. Канешне, ён можа паквапіцца...

Адам Глобус
Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их —«Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Мне паспрабавалі падарыць нож. Беларусы не дораць нажы. Беларус можа купіць нож, а ўзяць яго ў якасці падарунка не можа. Канешне, ён можа паквапіцца на падарунак, спакусіцца якасцю нажа і ўзяць яго, толькі ў такім разе беларус мусіць усё адно заплаціць за нож. Хай гэта будуць сімвалічныя рублі, але яны павінны ўдзельнічаць у справе з’яўлення новага нажа.

Ты можаш сказаць мне, што ўсё гэта забабоны і цемрашальства. А я магу з табою пагадзіцца. Але ёсць традыцыі, якія прыйшлі да нас ад дзядоў і прадзедаў. Традыцыі варта паважаць. Традыцыйна беларус звяртае вялікую ўвагу на новы нож і правільна робіць. Не буду сыходзіць у абстрактныя абагульненні, а раскажу табе пра свае адносіны і гульні з нажамі.

Колькі я сябе памятаю, у мяне заўсёды былі нажы. Вучыўся я ў такой школе, куды ўсе хлопцы хадзілі з нажом у кішэні. Адны мелі самаробныя фінкі, іншыя абыходзіліся ножыкамі, набытымі ў краме. Таму я не вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што майго былога аднакласніка — Міколу Панасюгу — зарэзалі каля чыгуначнай станцыі «Радыятарны завод». Міколу шкада, але ж я не здзівіўся, што памёр ён ад шматлікіх нажавых ранаў.

Пасля школы я насіў з сабою нажы, каб вастрыць простыя алоўкі. Вастрэнне простых алоўкаў хірургічнымі нажамі мяне супакойвала. У кожнага свой шлях у свет супакаення, у мяне ён знітаваны са скальпелем.

Акрамя скальпялёў, я накупляў сабе дарагіх нажоў, сярод якіх найлепшы зрабілі ў Іаліі і назвалі яго «Лісіца». З такой «Лісіцаю» можна на паляванне хадзіць, але я не паляўнічы, таму мая «Лісіца» адно падарожнічае. Яна была і ў Рыміні, і ў Рыме, і ў Варшаве, і ў Вільні… Дзе мы толькі з ёю ні былі!

З нажом у руцэ я раблюся іншым чалавекам. Адназначна. Нож не проста дадае мне дадатковую якасць, што зразумела, ён ператварае мяне ў іншую істоту, жорсткую і крыважэрную. Маю галаву наведваюць такія думкі, ад якіх халадзее на сэрцы. Мне хочацца зарэзаць чалавека. Падобнае пачуццё ўзнікае, калі ты стаіш на даху шматпавярховай будыніны, і невядомая сіла цягне цябе скінуцца. Так і тут, вар’яцтва захоплівае розум, і жаданне перарэзаць чалавечае горла робіцца настолькі моцным, што не ведаеш, дзе падзецца. Даводзіцца ва ўяўленні ўсаджваць вострае лязо ва ўласную нагу. Нават уяўны боль вяртае яснасць думак, тады я акуратна хаваю нож у скураныя ножны і прагна п’ю ваду. Раней я спрабаваў сваю празмерную агрэсію заліваць гарэлкаю, толькі ад гарэлкі жаданне забіць чалавека рабілася яшчэ большым, яно рабілася амаль непераадольным. Гэта адна з прычынаў, чаму я кінуў гарэлку, адна з самых важных нагодаў, каб не напівацца. А на цвярозую галаву значна лягчэй утаймоваць прагу забойства.

Ілюстрацыя да Кнігі Быцця. 1993 год

Зрэшты, я быў цалкам цвярозы, калі антыквар Шура прапанаваў набыць у яго казацкую шашку. Начорта мне тая шашка? Але ж я ўзяў яе ў правую руку і ўзважыў. І тут са мною пачало адбывацца нешта неверагоднае: я на ўласнай скуры адчуў якасны скачок чалавека вайсковага ад каменнага нажа да казацкай шашкі. Я ўзняў яе і з усёй моцы секануў паветра. Шашка апісвала дугу, а прад маімі вачыма пралятала ўся гісторыя казацтва з бунтамі, з рэвалюцыямі, са змаганнем за незалежнасць бязмежнага Казакстану пад штандарамі атамана Краснова, які маліўся д’яблу, бо не верыў, што Бог дапаможа яму ў вайне. Шашка праляцела ў якім міліметры ад маёй нагі і спынілася. Як я не адсек сам сабе нагу? Чорт яго ведае. Адно зразумела, што Шура мне больш не прапаноўваў ні шашак, ні шабляў.

Агнястрэльную зброю мне таксама ніхто не прапаноўваў, дый не люблю я яе. Да стрэльбаў, рэвальвераў і пісталетаў з аўтаматамі я раўнадушны цалкам, хіба што балістычная ракета мяне крыху хвалявала. У нашай сям’і быў чалавек — дзядзька Саньдзя, які ўзначальваў ахову такой ракеты. База мясцілася ў Казахстане. І з Казахстану гэтай ракетаю можна было зруйнаваць Пекін альбо Нью-Йорк. Такі маштаб разбурэнняў мяне хваляваў. Але хваляваў ён мяне значна меней, чым вострая дзюбка нажа над уласным кулаком. Калі я бачу свой кулак з заціснытым у ім нажом, у мяне ўсяляецца Нажавік — жорсткі бог спрадвечнай вайны. Мо таму і нельга беларусу прымаць нож у якасці падарунка? Мо таму і трэба плаціць за нож наперад? Я плачу.

Ножычак. 2007 год

І гэтым разам я заплаціў жанчыне, якая вырашыла падарыць мне нож. Я заплаціў, паклаў нож у кішэнь, і мы пайшлі на паўзабаронены мітынг.




Оставьте комментарий (0)
  • 911
    Спадар Адам, проста супер! Дзякуй за "Нож". На самой справе, як возьмеш у руку клінок, нешта адбываецца чароўнае. Плечы нават разгортваюцца, вочы гараць. На мой погляд, пакуль што гэта - найлепшы з вашых меркаванняў.
  • Аб"ект вымагаў праўдзівай жорсткасці да сябе. Калі такое пішаш, можа кроў з носу пайсці. І гэта я кажу без метафары.
  • дождь приносит прохладу от стали такого не жди. кровь за кровь, Адам.
  • [quote="jurassik"]Мыслей никаких не было.[/quote] Мяркую, што думка ўсё ж была. Чаму яна не зафіксавалася? Хутчэй за ўсё, на той момат падалася малазначнай. Я, вядома, не псіхіятар і не псіхолаг, каб з гэтага боку даследваць праблему. Таму скажу, як літаратар, для апавядання тут патрэбна ўсё ж матывацыя, інакш чытач застанецца падманутым. ))) У бацькі матывацыя была )))
  • [quote="дали"]кровь за кровь[/quote] Вока за вока, зуб за зуб... Цікава, што пад час перакладу Старога Запавету са старажытна-яўрэйскай мовы на розныя іншыя, знікла адна важная дэталь, адзін важны сэнс - грошы за вока. Старажытная мараль дазваляла адкупіцца )))
  • Адам. :-) Ножом, не откупитесь. где же Барселона?
  • [quote="дали"]где же Барселона?[/quote] Заўтра паляцім-паедзем )))
  • Адам, а почему "СБ" переводит Вас с беларусского на русский?
  • [quote="ushchent"]Адам, а почему "СБ" переводит Вас с беларусского на русский?[/quote] Перакладаюць мяне розныя людзі. Раман "Дом" добра пераклаў Лёша Андрэяў. СБ друкуе гэты пераклад.
  • Понятно. Я просто подивился этой трехходовке: газета "Советская Белоруссия" переводит с беларусского языка на русский роман беларусского писателя Глобуса. А перевод был сделан для русского рынка?
  • [quote="ushchent"]Понятно. Я просто подивился этой трехходовке: газета "Советская Белоруссия" переводит с беларусского языка на русский роман беларусского писателя Глобуса. А перевод был сделан для русского рынка?[/quote] Для мяне газета называецца "БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ", так у мяне і напісана на электронным пропуску. Асобныя фрагменты з гэтага раману друкаваліся па-беларуску ў розных часопісах і газетах, калі быць дакладным дык у "Маладосці", "Дзеяслове", "Полыме", "ЛіМ"-е, "Архэ" і "Нашай Ніве". Некалькі глаў надрукаваў і часопіс "Монолог". Так што камбінцыя шматхадовая і шматгадова. Пераклад быў зроблены для кнігі "Лирика BY" і маскоўскага выдавецтва АСТ.
  • [quote="Hlobus"]Для мяне газета называецца "БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ", так у мяне і напісана на электронным пропуску. [/quote] Спадар Глобус, ці правільна я зразумела,вы працуеце ў Бел сегодня?Інакш пра які пропуск вы кажаце?
  • [quote="nadejda"]Спадар Глобус, ці правільна я зразумела,вы працуеце ў Бел сегодня?Інакш пра які пропуск вы кажаце?[/quote] Няправільна Вы зразумелі, я не працую ў "БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ" і ў "ЗВЯЗДЗЕ" гэтаксама не працую, але гэтыя газеты штотыдзень друкуюць мае тэксты, як і naviny.by. Для зручнасці мне выдалі пропуск у дом друку.
  • [quote="jurassik"]Спадар Адам, в том-то и дело, что сестру любил и люблю. А взял в руки нож - и захотелось найти ему применение. Непроизвольно. [/quote] Я ні на каліва не сумняваюся ў вашае любові да сястры. Іншая рэч - мастацкая рэальнасць апавядання, там не дастаткова нематываванага жэста, там павінна быць абгрунтаванне. Калі такога абгрунтавання няма, чытач думае, што апавядальнік яго знарок падмануў, ведаў ГАД а не сказаў )))
  • [quote="jurassik"]А взял в руки нож - и захотелось найти ему применение. Непроизвольно[/quote] Это на хромосомном уровне что-то... Если, например, годовалому мальчику в руки попадается пластмассовый меч - он им начинает действовать ПРАВИЛЬНО! А если девочке... он ей просто не "попадается" - она на такое внимание не обратит. Мальчикам, когда они вырастут, все равно кажется, что это круто - решать судьбы других с помощью оружия. Эх, им бы всем мечи пластмассовые...Пусть бы рубились себе, адреналин высвобождали...
  • [quote="Sunitsa"]Это на хромосомном уровне что-то... Если, например, годовалому мальчику в руки попадается пластмассовый меч - он им начинает действовать ПРАВИЛЬНО! А если девочке... он ей просто не "попадается" - она на такое внимание не обратит. Мальчикам, когда они вырастут, все равно кажется, что это круто - решать судьбы других с помощью оружия. Эх, им бы всем мечи пластмассовые...Пусть бы рубились себе, адреналин высвобождали...[/quote] За храмасомны ўзровень не скажу, бо не спецыяліст я ў храмасомах. А далей сапраўды цікава! Хто маленькаму хлопчыку ўкладае ў руку меч? Хто ведае тое ачаравальнае імгненне, калі хлопчыку трэба меч у рукі даць? Баба ці мамка, яны даюць свайму любімцу такую цацку. Яны забіраюць цыцку і даюць цацачны меч. Так і ў маім тэксце: нож падарыла мне жанчына )))
  • Шаноўная nadejda, віншую вас са святамі! )
  • Паважаны ushchent, віншую Вас з вялікімі святамі! )