Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Андрэй Такінданг. АФРАБЕЛАРУСЬ. Мінск — сэрца Афрыкі


Андрэй Такінданг
Андрэй Такінданг. Нарадзіўся ў 1983 годзе, ягоны бацька — ураджэнец Чаду, маці — беларуска. Мастак, музыка, удзельнік гурту «Recha».
Азірнуўся на крык і пабачыў жанчыну з парваным мяхом, ля яе ног, на асфальце, скакалі, біліся тры вялікія карасі. У падобнай «карасёвай» сытуацыі пабываў і я, калі бяз пашпарту і білета нудзіўся ў транзытнай залі горада Трыпалі. Са сьценаў, з маек у кіёску на мяне грозна глядзеў маляваны, вышываны правадыр Кадафі. Па залі бегалі малыя ўскудлачаныя дзеці, хадзілі паважныя, ў адмысловых строях паломнікі. Я сядзеў і прыгадваў гісторыі. Як прывітаньне з далёкага Мінску.

***

Са знаёмым у касьцёле адсоўвалі бакавы алтар дзеля рамонту. Мы ўдвух моцна разжартаваліся і прыяцель, выдаючы на біскупа, ня менш, чынна падыйшоў да алтара. Невялікае ўкрыжаваньне, што стаяла на алтары, схілілася і патрапіла па ілбе «біскупу». Весялосьць перапынілася, а я падумаў: «Бог карае ці жартуе?».

***

Вярталіся з канцэрту ў Варшаве, дарогай гітарыст улягаў на піва, а затым цярпеў і прасіў спыніцца ля прабіральні. Ехалі доўга. Нарэшце запраўка. Гітарыст вырушае ў краму, набывае яшчэ піва, вяртаецца, едзем далей. «А як жа «да ветру»?» — пытаюся я. «Ай, прывык», — адмахваецца гітарыст.

***

Знаёмая ехала ў мэтро, насупраць сядзеў рабочы чалавек самага простага выгляду і відавочна нерваваўся. Калі ўрачысты голас абвясціў «Станцыя «Плошча Леніна», мужык падхапіўся з месца і выгукнуў: «Плошча підэра!».

***

Мая бабуля па тэлефоне размаўляла зь сяброўкай пра агульную знаёмую: «Не, яна ўжо моцна веруючай стала: кожны дзень моліцца, каб хутчэй мужык здох!».

***

Рабіць заўвагі — марная справа, таму, зазвычай, унікаю гэтага занятку. Але аднойчы не ўтрымаўся і падчапіў словам юных курцоў: «Будзеце паліць — струкі ня вырастуць!». Купка дзяцей з цыгарэтамі сумелася і прызадумалася.

***

Ёсьць людзі, для якіх 1 красавіка зацягваецца на ўсё жыцьцё. Арыштаваны хлопец у картонным шлеме, абклееным фальгой, тлумачыў байцам спэцназу, што не зьбіраецца здымаць галаўны ўбор, каб тыя не прачыталі ягоных думак.

***

Сэрца Афрыкі, горад Нджамэна. Выходжу з дому ў двор, рукі ў кішэні, сьледам за мной дзяўчо цягне канапу, каб я, старэйшы, мог сесьці адпачыць. У двары многа дзяцей — гуляюць, працуюць, глядзяць самі сябе. Дарослыя малечу на сваю і чужую ня дзеляць. Дзяўчаты плятуць коскі, кашавараць на кухні, жанчыны, апранутыя ў народныя строі, размаўляюць. Паспрабаваў уявіць падобнае ў Беларусі і ня змог. Затое ў нас горад чысты! — падумаў я пра Мінск.

***

… Перад самым адлётам вясёлы чалавек ў фуражцы прынёс мне пашпарт і білет. Тамтэйшы лівійскі лад жыцьця ды наогул паўднёвы па-заэўрапейскі рытм забавязвае да нясьпешнасьці…

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • vielmi cikava! Malajcyna!
  • Класна! толькі чаму так з Марысяй мне не званілі?:) Калі надумаеце-4-га красавіка спектакль -Дзеці Ванюшына-я правяду....
  • Самае лепшае уражанне за сенняшнi дзень :-) Дзякуй! Вельмі ўдалы дэбют на Навінах.