Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Другие Мнения этого автора



Мнение

Адам Глобус. PLAY.BY. Бульба…

 

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Беларусь прапахла бульбаю наскрозь. Ад яе так патыхае гэтай гароднінаю, што беларус нават мяно атрымаў — бульбаш, і мянушка разраслася да гратэсковай пераназвы краіны — Бульбарусь. Крыўдаваць і злавацца не выпадае, бо любоў беларуса да бульбы глыбокая і сакральная. Садзіць бульбу, абганяць бульбу, капаць бульбу, чысціць бульбу, варыць бульбу — самыя натуральныя заняткі для беларуса. Ёсць у нас нават свята бульбы. Дзень, калі на стале з’яўляецца маладая бульба, для беларуса заўсёды святочны.

У дзіцячых лагерах мы ўсе чакалі вячэры з маладой бульбаю. Зазвычай, яшчэ за сняданкам, ішла пагалоска, што ў сталоўку прывезлі маладую бульбу і ўвечары мы ёй пачастуемся. Цэлы дзень мы гаварылі пра маладую бульбу і разважалі пра яе непаўторны смак, і пра тое, што яе лепей есці без хлеба, бо так значна смачней.

Нават, калі які з беларусаў і з’едзе з нашае Бульбарусі, ён усё адно застаецца бульбашом, і бульбашызм той нават больш жывучы за беларускасць. Ад беларускасці лягчэй адмовіцца, яе лягчэй схаваць, лягчэй замаскаваць, бо беларускасць — разумовая і нябесная, а бульбашызм —страўнікавы і грунтоўны. Беларускасць прышчапляецца цяжка і хутка выветрываецца, а бульбашызм лепіцца да чалавека лёгка. Сеў ты за стол, з’еў залацісты дранік, і ты — бульбаш, і вусны твае пабліскваюць, і вочы твае памутнелі ад сытнай вантробнай радасці.

Быць бульбашом зручна. Калі ты назваўся бульбашом, дык можаш спрытна адаптавацца ў любой сітуацыі. Таму так мала сярод нас беларусаў і так шмат бульбашоў.

Яны розныя, гэтыя нашыя бульбашы… Самы распаўсюджаны падвід бульбаша — бульбарус. Ён па-руску нахабны і па-беларуску баязліва-ліслівы. Ён прыніжаецца перад моцнай расейскасцю і ганіць уласна беларускае. Бульбарусы сягоння пануюць у Бульбарусі.

Асноўны вораг бульбаруса — бульбапшэк. Ён па-польску ганарысты і па-беларуску жорсткі. Калі бульбарус выдае сябе за праваслаўнага, дык бульбапшэк — за голенага католіка. Толькі каталіцкая вера бульбапшэка недалёкая, бо ягоны бажок жыве недзе ў Варшаве, але ж і вера бульбаруса таксама кароткая, і бажок яе туляецца па Маскве.

Ёсць яшчэ карацейшая вера сярод бульбашоў, яе бажок сядзіць у Вільні, адэптаў віленскага бажка можна назваць бульбалабусамі. Ёсць і больш экзатычныя сярод бульбашоў, такія як бульбааўстралы ды бульбаамерыкосы, а ёсць і сціплейшыя кшталту бульбалатаў, бульбачэхаў, бульбашвабаў ды бульбаэстаў. Бульбасаксы з Лондана вельмі актыўныя ў прапагандзе свайго бульбасраксонства, такія ж актыўныя, як і бульбахахлы. Бульбахранцузы вельмі любяць мастацтва, літаратуру і тэатар, гэта на іх так Парыж уплывае. Бульбагаландцы з бульбабельгійцамі — найціхамірнейшыя з бульбашоў і найжывапіснейшыя. Бульбагрэкаў я ніколі не бачыў, чуць пра іх чуў, але бачыць не давялося. З бульбарымлянамі я гуляў па вечным горадзе і палуднаваў у рэстарацыі, еў смажаную бараніну з бульбаю...

Карацей, я займаўся і займаюся вывучэннем бульбаша з рознаформенным бульбашызмам. Дасць Бог, дабяруся і да бульбабуды, і да бульбагея, і да бульбафеміністкі з бульбагламурнікам.

Між іншым, у бульбаша ёсць і свая галоўная кніга, кшталту ягонай бібліі, яна называецца «БУЛЬБА энцыклапедычны даведнік». Гэта не азначае, што ў кожнага бульбаша яна ёсць, галоўнае, што такая кніга наогул ёсць у Беларусі.

А яшчэ ўсіх бульбашоў аб’ядноўвае адзін сон. Кожнаму бульбашу раз на год, а бывае і часцей, бачыцца, як летняю ночкай Купальскаю ён сядзіць на беразе ціхаплыннай рэчкі над прыціхлым вогнішчам, дзе ў вуголлях пячэцца бульба. Бачыцца бульбашу: як ён трэскаю разграбае вуголле і выкочвае на траву чорную бульбіну, як перакідвае яе з далані на далонь, як разломлівае яе, як соліць і есць, есць, есць сваю бульбу.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Не адны яны, ёсць і галандцы...
  • Добра, што не Прадам Бурбуліс.
  • Так, я шмат каго не згадаў... І бульбапалешукоў, і бульбатартараў, і бульбацыганоў... Такі тут сціплы фармат у мяне...
  • есть еще одни бульбаши в Европе- ирландцы.
  • артыкул трэба было падпiсаць "Адам Бульбус"
  • Вы еще не упомянули бульбоевреев :) Кстати, как-то обсуждали с одним экс-питерским евреем наши национальные кухни. Я ему рассказывала, как делаются драники (надо же, человек не знал такого слова), выслушав, он удивился: "так это же наши латкесы" :))