Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Падымі мяне па-над зямлёю

 

Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».
Кожнага году з першым цяплом над Вільняй падымаюцца ў неба паветраныя шары. Амаль штодня па-над горадам плывуць некалькі агромністых рознакаляровых балонаў. Калі шар зусім блізка, можна пабачыць, як людзі ў кошыку раз-пораз пускаюць востры і шумны струмень агню — гэтак падтрымліваецца вышыня.

Прыгажэннае відовішча не перастае захапляць і абуджаць кожнага разу адно й тое пытаньне: чаму з двух народаў, якія спрадвеку жывуць побач, на берагах тых самых рэк, ядуць тыя самыя харчы і сьпяваюць падобныя песьні, аднаму ўласьцівая страсьць да паветраплаваньня, а ў другога яна адсутнічае напроч?

Памятаю, яшчэ ў брэжнеўскія часы прыяцель Антанас, з якім мы служылі ў Белпалку на менскай Грушаўцы, паказваў мне фоткі, на якіх яны з братам са звычайных газэт клеілі паветраны шар. Быццам тыя браты Мангальф’ер, што на рынкавай плошчы роднага Анону запусьцілі першы ў сьвеце балон (гэта здарылася 5 чэрвеня 1783 году). Для нашых літоўскіх братоў шары з газэт былі звычайным падлеткавым заняткам, з якога многія простай дарогай ішлі ў авіяшколы і рабіліся асамі паветранай акрабатыкі.

Часам мне ўдавалася назіраць, як нараджаюцца сёньняшнія паветраныя шары. Хоць бы дзе ў горадзе каля газону спыняецца аўто і пара чалавек хуценька раскладаюць прычындалы. 20 хвілін — і яны ў паветры. І вось ужо дзясятак шароў плыве па-над Вільняй.

У Беларусі з шарамі неяк не атрымліваецца. Нават калі з-за мяжы заляцяць да нас мангальф’еры, ніхто ня стане любавацца прыгажэнным відовішчам. Як у 1995-м, калі супраць шара з двума амэрыканскімі турыстамі была па трывозе паднятая вайсковая авіяцыя. Шар пасьпяхова зьбілі, турысты загінулі. Адзін зь іх быў, між іншым, вэтэранам другой сусьветнай вайны.

У той самы год Купалаўскі тэатр паказваў «Ідылію» Дуніна-Марцінкевіча, дзе ў фінале ўсе паны-капіталісты зямлі беларускай сядаюць на паветраны шар і адпраўляюцца ў невараць. Першая палова 19 стагодзьдзя. Можа быць, з тых часоў і прапала ў нас страсьць да паветраплаваньня? Разам з навыкамі гэтага дзела.

Вось зусім нядаўні выпадак — спроба запусьціць свой уласны шар скончылася трагедыяй. Сёлета 16 траўня пад Менскам чацьвёра пасажыраў ня здолелі ўтаймаваць паветраны шар. Спачатку ён ударыўся аб зямлю, у выніку чаго двое людзей вылецелі з кошыка (і дзякуючы гэтаму засталіся жывыя), а пасьля — узарваўся (і двое другіх загінулі).

Яшчэ адзін эпізод у беларускай гісторыі з паветранымі шарамі звязаны з песьняй гурта NRM «Паветраны шар». «Падымі мяне па-над зямлёю, Падымі мяне ў сьветлы абшар...» — сьпявалі маладыя людзі на Плошчы ў сакавіку 2006 году. Ноч, мароз, голыя бэтонныя пліты гарадзкога пляцу — што можа быць больш неадпаведным для паветраплаваньня на шарах? Як зрэшты і для рознакаляровых намётаў, у якіх юнакі й дзяўчаты дэманстравалі сваю прагу перамен. Тады на іх кінулі спэцназ, бо прынялі іх за палітычную апазыцыю. Ім нават падкінулі ў намёты шпрыцы і порначасопісы — так хацелі даказаць нейкую іх віну. А яны проста... слалі сваё прывітаньне братам Мангальф’ер. Гэй, хлопцы з Анону! У нашай мары таксама ёсьць крылы! Наша птушка таксама хоча ляцець!

Беларуская страсьць да паветраплаваньня толькі абазначылася і зноў прапала на доўгія гады. Засталося пытаньне, што кожнага разу прыходзіць у галаву, калі бачыш рознакаляровыя шары над Вільняй: чаму з двух народаў, якія спрадвеку жывуць побач, на берагах тых самых рэк...

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "Падымі мяне па-над зямлёю"- это строка из песни НРМ "Паветраны шар", так что в данном случае сп. Дубавец просто не стал "выкидывать слово из песни".
  • смысла в работах Дубовца никогда не было. Была поверхностность и желание привлечь внимание дешевыми спецэффектами. Начиная с названия. Чем понднятие "над зямлей" отличается от поднятия "па над землей"? :) :)
  • У меня такое ощущение, что клеймят Зимовского совсем не за фабулу или ее отсутствие, но не нужно огорчаться: он тоже многих клеймит по делу и без дела. Может быть это и есть белорусское хобби? Пьяный махач в сельском клубе, районы, ну и потом понеслось - на ТВ, форумах - веселуха, блин! Литовцы с ихними шариками отдыхают.
  • Вот если бы Зимовский такой текст написал? Его бы сразу позором заклеймили: мол, где фабула?
  • Беларускае хоббі — бульбу перабiрацць пад пiльным вокам Бацькi.
  • небеларускае гэта хоббі - цэпеліны, няхай лабусы забаўляюцца...