Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Наш Дастаеўскі

 

Сяргей Дубавец

 Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».

Шмат для каго ў Беларусі чэрвень – месяц Быкава. 19-га пісьменьнік нарадзіўся, а 22-га яго ня стала. На Радыё Свабода ўвесь чэрвень чытаюць Быкава. Кожны дзень – іншы запрошаны. І перад чытаньнем ён мусіць за адну хвіліну сказаць, што для яго значыць імя Быкава. Трапіў у кампанію запрошаных і я. Але што з маім бульдозерным тэмбрам можна сказаць за хвіліну? Там, дзе іншы нашчабеча цэлае эсэ, я ледзьве пасьпяваю прадставіцца. Ну і сказаў я толькі, што Быкаў – гэта наш Дастаеўскі. І адразу атрымаў каментар: калі ўжо скончыцца гэты правінцыялізм! Зноў вы з кімсьці параўноўваеце, а Быкаў – гэта Быкаў, ён самадастатковы.

Шчыра кажучы, я й сам бы хацеў ведаць, калі скончыцца ўвесь гэты правінцыялізм.

Быкаў самадастатковы, але самы самадастатковы літаратар – гэта толькі палова літаратара. Патрэбныя выданьні-перавыданьні, антураж у СМІ, прэміі з конкурсамі, музэі, школьная праграма і яшчэ шмат усяго. Адным словам – раскрутка. Прычым калі пісьменьнік не папсовы, яго раскрутку звычайна ажыцьцяўляе дзяржава, бо пісьменьнік уяўляе з сябе нацыянальную каштоўнасьць.

У нашай сітуацыі амаль нічога гэтага няма. Але ад гэтага патрэба чалавека арыентавацца ў айчыннай культуры нікуды не прападае. Колькі разоў я чуў пытаньні кшталту: А Багдановіч – гэта беларускі Пушкін? Не, кажу, хутчэй, беларускі Лермантаў. А хто тады Пушкін? Кажу: Купала і Колас. Прычым кожны паасобку – Пушкін. І паспрабуйце пераканаць, што аргументаў за такія параўнаньні менш, чым аргументаў супраць.

І потым, зусім ня кожнаму яркаму фігуранту газэтных палос знаходзіцца настолькі ж яркі адпаведнік у народнай сьвядомасьці, які б успрымаўся з даверам і разуменьнем. Напрыклад, самы часты сёньня на газэтных палосах пісьменьнік Мікалай Чаргінец – ён беларускі хто? Скажаце, так нельга, ён – самадастатковы? А па мне дык хай бы і знайшоўся нейкі агульназразумелы адпаведнік, а інакш нашто тое літаратуразнаўства.

І сапраўды – нашто? Калі ня можам падабраць эквіваленты сёньняшнім Талстым з Ясенінымі, тым, хто апынуўся “на топе” літаратуры, значыць, і не патрэбнае яно, літаратуразнаўства. Мабыць, такой логікай і кіраваліся, калі нядаўна ўзялі ды ліквідавалі Інстытут літаратуры Акадэміі навук як асобную структуру. Цяпер мы дакладна не даведаемся, беларускі хто Чаргінец.

Вобраз творчасьці Быкава найбольш падобны да вобразу творчасьці Дастаеўскага. Аднак калі пра Дастаеўскага наш чалавек яшчэ можа атрымаць уяўленьне з шырокіх крыніц (найперш, з расейскіх тэлеканалаў), дык з Быкавым у гэтым сэнсе бяда. Мала таго, што адсутнічае дзяржаўная раскрутка, дык яшчэ ж Быкаў у нас нават пасьля сьмерці сваёй – андэграўнд. Напалову дазволены. А напалову забаронены цэнзурай. Бо ў апошнія гады жыцьця насьмеліўся наш Дастаеўскі не прыняць таго шляху, якім вядзе Беларусь яе чарговы правіцель.

Некалі настане такі час, калі гэтыя словы – наш Дастаеўскі – будуць гучаць гэтаксама недарэчна, як, скажам, Гашак – гэта чэшскі X, ці Рэмарк – нямецкі Y, ці Маркес – калумбійскі Z. Быкава сапраўды дастаткова, каб казаць, што гэта нехта – чыйсьці Быкаў. Але каб у масавай сьвядомасьці гэта ўсё запрацавала і Быкаў стаў Быкавым, а не беларускім кімсь, патрэбныя іншыя, не правінцыйныя адносіны дзяржавы – да яго, да яго творчасьці, да культуры ўвогуле. На жаль, сёньня гэта немагчыма.  

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • На мой взгляд, между Достоевским и Быковым ничего общего. Может быть, кто-нибудь объяснит, откуда эта параллель? Слишком разные писатели, разное мировоззрение, образный мир произведений, художественные стили, сюжеты, темы... В чем сходство? Богданович-Пушкин - вообще абсурд, я думаю:). Богданович-Лермонтов - это более-менее объяснимо, но все-таки... Дело не в том, что я не хочу сравнивать, мне просто кажется это сравнение необоснованным... Таким образом можно сравнить любых писателей и поэтов - интересно поискать общие мотивы, образы, языковые средства... или нет?