Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Другие Мнения этого автора



Мнение

Адам Глобус. PLAY.BY. Тэрарыст


Адзін ідзе на свята, каб паглядзець, другі ідзе на тое ж свята, каб сябе паказаць.

Адам Глобус
Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. 
 
Я не збіраўся паказваць сябе, і не было ў мяне настрою разам з паўмільёнам беларусаў глядзець на тых, хто вырашыў паказаць сябе на Дзень незалежнасці. Карацей, на свята я не хадзіў і не бачыў той, зладжаны тэрарыстам, выбух, ад якога пацярпела больш як пяцьдзесят чалавек.

За незалежнасць трэба плаціць! Крывёю! Усе народы плоцяць крывёю за сваю незалежнасць. Беларусы не выключэнне. Плацілі, плоцім і будзем плаціць за сваю свабоду жыццямі і крывёю.

Нікому незалежнасць Беларусі, акром саміх беларусаў, не патрэбна. Ніякіх ілюзіяў на гэты конт у нас даўно няма. Прынамсі ў тых, хто мысліць цвяроза. Адстойваць нашую незалежнасць давядзецца не адзін раз. Ці падрыхтаваны мы да змагання, да барацьбы і да вайны, калі тое спатрэбіцца? Скажу шчыра, не падрыхтаваны.

Нават тэрарыстычную атаку, што адбылася на Дзень незалежнасці, шмат хто ўспрыняў як выпадковасць і хуліганства. Няўжо паўсотні параненых яшчэ замала, каб задумацца над бяспекаю беларускай дзяржавы?

Адкінуўшы пафас, я распавяду сваю гісторыю пра знаёмства з тэрарыстам. Мой асабісты вопыт у стасунках з тэрорам досыць малы, але ён ёсць.

Я ведаў толькі аднаго праўдзівага чылійскага тэрарыста. Звалі яго Карлас. У свае пятнаццаць гадоў ён падклаў бомбу ў аўтобус. Загінулі чатыры чалавекі.

Карлас уцёк з Чылі, жыў у Парыжы, пакуль тагачасныя піначэтаўскія ўлады не абвясцілі яго ў міжнародны вышук. З Францыі Карлас перабраўся ва Ўсходні Берлін, адтуль прыехаў у Маскву, а з Масквы перахаваўся ў Менск. У Беларусі Карлас працягнуў вучобу ў медыцынскім інстытуце.

Да нас, у майстэрню акадэміі мастацтваў, яго прывёў мой аднакурснік Гена. Ён паабяцаў Карласу напісаць ягоны параднае палатно, партрэт сапраўднага змагара і рэвалюцыянера. Карлас даволі сур’ёзна паставіўся да пазіравання, і гадзінамі сядзеў у майстэрні. Пра што мы толькі з ім не перагаварылі…

Свае погляды Карлас не хаваў. Ён быў перакананым камуністам, ён верыў у перманентную рэвалюцыю, верыў у перамогу камуністычнай ідэалогіі ва ўсім свеце. Спрачацца з ім было цяжка, бо адна справа — чытаць працы Леніна, як я, на занудлівых занятках па навуковаму камунізму, а іншая рэч — чытаць іх, як Карлас, хаваючыся і перахоўваючыся на явачных кватэрах. Усіх, хто крытычна выказваўся пра дыктатуру пралетарыяту, Карлас адразу залічваў у фашысты.



«Ты не прымаеш дыктатуру пралетарыяту, значыць ты — фашыст, і можаш ісці да Піначэта і пачысціць яму боты…» Ісці да Піначэта ў мяне жадання не было, і чысціць боты дыктатару я не збіраўся, але і пагаджацца на дыктатуру пралетарыяту жадання не ўзнікала. Калі ўжо і разглядаць гісторыю з класавым падыходам, дык сялянка з сярпом мяне больш вабіла, чым пралетар са сваім малатком.

Карлас, чыё дзяцінства прайшло ў аўтарамонтнай майстэрні, не хацеў нават чуць пра роўнасць пралетарыяў з сялянамі. Непахіснасць Карласа мяне засмучала. Я не мог зразумець чалавека, які прынёс бомбу ў сваю аўтарамонтную майстэрню, у свой аўтапарк.

«Яны не павінны былі выходзіць на працу! Мы дамовіліся на забастоўку! А яны — штрэйкбрэхеры, здрадзілі і выйшлі! Яны прадалі нас, яны прадалі свой народ, яны заслужылі смерць. Я паклаў бомбу ў аўтобус, якім кіраваў штрэйкбрэхер, у аўтобусе ехалі штрэйкбрэхеры, здраднікі. Я іх узарваў, і я не шкадую пра зробленае. Мы яшчэ вернемся ў Чылі! Ты паглядзіш, як мы вернемся ў Чылі і будзем судзіць Піначэта!»

Я не верыў, што Карлас вернецца на радзіму, і што Піначэта, які аддаваў загады аб катаваннях людзей на стадыёнах, нехта некалі будзе судзіць. Тады Карлас, каб развеяць маё нявер’е, запрасіў мяне на чылійскае свята.

На тое свята я мусіў прыйсці з карцінамі, і не проста з карцінамі, а з карцінамі рэвалюцыйнымі. Я панамалёўваў рэвалюцыянераў з паходнямі, панамалёўваў іх у экспрэсіўнай стылістыцы Давіда Сікейраса, таго самага Сікейраса, які здзяйсняў тэрарыстычную акцыю забойства Троцкага. Ён страляў у Троцкага праз сцяну з буйнакалібернага кулямёта. Страляў, але не пацэліў, тым разам Давід Троцкі застаўся жыць, а Давід Сікейрас вярнуўся да сваіх рэвалюцыйных сценапісаў, з ягоных сценапісаў, дарэчы, і пачалася хваля татальнага графітызма.

Карлас замовіў мне вялізныя рэвалюцыйныя малюнкі, і я іх зрабіў, за што атрымаў дзве бутэлькі сухога чырвонага віна і магчымасць папрысутнічаць на свяце ў чылійскай абшчыне. Мы танчылі, спявалі, весяліліся…

Ва ўсёй гэтай карнавальнай, але вельмі змрочнай гісторыі пра маё знаёмства з тэрарыстам Карласам ёсць толькі адна пазітыўная дэталь: Карлас вывучыўся на доктара і стаў працаваць гінеколагам.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Za Belarus!: «П"юць - трэба з п"янствам змагацца, а не з незалежнасцю» А я і не змагаюся з незалежнасцю. “галімы парад - ну дык гэта ўжо безгустоўшчына - суверэнітэт краіны тут таксама не прышпіліш”. Пра парад я наогул не ўзгадвала. Я казала пра тое, што няма нагоды для свята, таму што суверэнітэту няма па вызначэнню, бо, “СУВЕРЕНИТЕТ- полная независимость государства от других государств в его внутренних делах и во внешней политике” (Толковый словарь Ожегова). Мабыць менавіта з-за гэтага дзень незалежнасці і далучылі да другога свята. А адсутнасць суверэнітэту (Вы ня будзеце пярэчыць, што бюджэт РБ істотна залежыць ад цэнаў на расейскую нафту і газ?) ёсць наступствам эканамічнага разладу, і разумнаму чалавеку зразумела, што цяперашняя ўлада ня здольная вывесці краіну з крызыса. Ад бесперспектыўнасці моладзь уцякае за мяжу, а шмат з тых, у каго такой мажлівасці няма, выратавання шукаюць у чарке. Вось такім чынам п’янства, на маю думку, злучана з адсутнасцю незалежнасці.
  • Дык незалежнасць тут пры чым? П"юць - трэба з п"янствам змагацца, а не з незалежнасцю, галімы парад - ну дык гэта ўжо безгустоўшчына - суверэнітэт краіны тут таксама не прышпіліш. А вось вам і кліп на "верш" http://www.youtube.com/watch?v=ip1zsUIosoA
  • Za Belarus! :А Вы здольныя ўявіць сабе краіну, пра якую б Макарэвіч напісаў па-іншаму? Мабыць п’янства і звычайная рэч паўсюдна ў свеце, але ж ягоныя формы ў нас асабліва дзікія. Пойла кшталту “Крыжачка” ў такой колькасці на душу насельніцтва як тутака нідзе больш не вырабляюць, ды і заробкі дазваляюць людзям ў іншых краінах не атручваць сябе “чарніламі”. А самае галоўнае - меньш падставаў для пьянства. Цяжка у нас жыць, ня ведаю тых, хто не адчувае на сябе, што краіна гібее. І ніякія дзяржаўныя святы не пераканаюць ў адваротным. Але ёсць і станоўчае ў такім жыцці – патроху электарат разумнее. Дзякуй за верш. Будзьма верыць у лепшае!
  • Нядрэнна, нядрэнна... А Вы здольныя ўявіць сабе краіну, пра якую б Макарэвіч напісаў па-іншаму? Я дык нічога такога і прыдумаць не магу... Фінляндыя? ЗША? Люксембург? Там заўжды памятаюць, за што п"юць)? Сумняваюся... Working hard to get my fill Everybody wants a thrill Paying anything to roll the dice Just one more time Some will win, some will lose Some were born to sing the blues..... Journey
  • Za Belarus! : «Можа давайце адсвяткуем без енкаў ды стогнаў 1 дзень у годзе, а назаўтра загорнем рукавы кашулі і пачнем выпраўляць існуючыя праблемы?» Мы как будто расстались с болью, Вроде каждый обут и сыт, Но мы все как в дурном бесконечном застолье Где даже повод забыт… …И за этим даже не помнится То каким был намечен путь. Все забыто и лишь бессонница по ночам не дает уснуть. Андрей Макаревич
  • iкаука у мяне ад другога зусiм...