Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Другие Мнения этого автора



Мнение

Адам Глобус. PLAY.BY. Пустабрэх

 

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Праглядаю сайты, адным вокам касавуруся на тэлевізар, гартаю газеты і паўсюль, за невялікім выняткам, бачу і чую татальнае пустабрэхства.

Кожнае, нават самае малазначнае здарэнне, абрастае такой колькасцю апавядальнікаў, што ўявіць тое здарэнне, абапіраючыся на стракатыя карцінкі і шматслоўныя апісанні, не магчыма.

Абвяшчаць вайну шматгаловым, шматаблічным і шматмоўным пустабрэхам не выпадае. Бо ісці ваяваць, загадзя ведаючы пра паразу, не разумна. Але паказаць пустабрэха і паразважаць пра ягоную нікчэмнасць, лічу, варта.

Задумацца пра пустабрэхства мяне змусіў кінарэжысёр Міхалкоў. У нашым тэатральна-мастацкім інстытуце ладзіліся сустрэчы з вядомымі людзьмі. Прыходзіў на такую сустрэчу галоўны кіна-індзеец — Гойка Міціч, прыходзіў і Мікіта Міхалкоў. Тыя сустрэчы радавалі простасцю ўзаемадносінаў і адсутнасцю ілжы, якая нават у вядомых і смелых людзей, зазвычай, з’яўляецца перад камерай і мікрафонам.

На падобныя сустрэчы мастакоў прыходзіла заўсёды болей, чым актораў і рэжысёраў. Таму і гаворка з Міхалковым пайшла пра жывапіс...

З усёй вялікай сям’і Міхалковых асабіста мне падабаецца жывапіс дзеда Мікіты — Пятра Канчалоўскага, які разам з Ларыёнавым і Машковым стварыў гурт мастакоў з дзёрзкай назваю «Званковы валет». Гэты «Валет» пабіў змрочны псеўдарэалізм і інфантыльнае «міріскусніцтва». «Валет» стварыў рускі кубізм, за што і павага яму, і пашана. Міхалкоў нават выбачаўся, што не вельмі захапляецца жывапісам свайго дзеда Канчалоўскага і свайго прадзеда Сурыкава, бо знаходзіцца ў эстэтычным полі Фядотава, дзякуючы якому стварае візуальны вобраз кінастужкі пра Абломава. Не магу не сказаць: экранізацыя рамана Івана Ганчарова, на мой розум, найлепшая кінапраца Мікіты Міхалкова.

Пад час той сустрэчы Міхалкоў толькі аднойчы збіўся ў размове з роўнай танальнасці. Збіўка была знітавана з фільмам «У чацьвер, і больш ніколі». Міхалкоў назваў той фільм «шыфраваннем пустаты», маўляў, калі людзям няма чаго сказаць, яны пачынаюць з разумным выглядам распавядаць пра розную непатрэбшчыну. Пагадзіцца з Міхалковым было цяжка, бо ў фільме расказвалася гісторыя кахання. Малады мужчына, сыграны Алегам Далям, на адзін дзень з’язджае са сваёй каханкаю з горада ў вёску, а наступным днём ён вяртаецца ў горад, вяртаецца да сваёй жонкі. На тле манументальна-прапагандыскіх фільмаў лірычная гісторыя пра няспраўджанае каханне глядзелася вельмі свежа і эратычна. Не дзіва, што майстру прапаганды Міхалкову яна не спадабалася, і не проста не спадабалася, а выклікала абурэнне.

Словазлучэнне «шыфраванне пустаты» мне запомнілася. І з таго часу, я шматкроць прыгадваў яго, калі бачыў халтурны фільм ці чытаў бяздарны тэкст.

Шыфравалькік пустаты і ёсць — пустабрэх.

Сам па сабе пустабрэх бязкрыўдная нікчэмнасць, але шкоду ўяўляе неверагодная колькасць гэтых пустабрэхаў. Сваім несупынным шумам-звонам-балбатаннем яны запаўняюць эфір так, што пачуць голас разумнага чалавека амаль немагчыма.

Пустабрэх згодны разважаць на любую тэму, абмяркоўваць любое пытанне. Для пустабрэха не існуе ніякіх нормаў і абмежаванняў. Ён працуе, як люстэрка; і, як у люстэрку, у ім няма ні глыбіні, ні цяпла, ні фактуры. За тое ў ім ёсць гладкасць, глянцавітая гламурнасць і відавочнасць аб’ектыўнасці.

Пустабрэх мужчына, зазвычай, адпускае дагледжаныя вусікі, каб надаць свайму абліччу нейкую пераканаўчасць. Жанчына пустабрэх любіць запакоўвацца ў жакет або пінжак шэра-стальнога колеру, дзеля ўяўнай саліднасці.

Твары пустабрэхаў падобны да тэатральных масак з намаляванай добразычлівай усмешачкаю.

Здавалася б, што трэба ўзяць важкі малаток і разбіць пуставокую маску пустабрэха, але такое памкненне памылковае, бо пустабрэх і так мёртвы.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • а нет "респект" был и в русском раньше, сейчас есть еще в "респектабельный"... я же говорил, что белорусский ближе к древнерусскому... бо "рэспект" есть все еще в мове, а в русском "устар"... Словарь трудностей РЕСПЕКТ и устарелое решпект. Толково-словообразовательный РЕСПЕКТ м. устар. Уважение, почтение. http://gramota.ru/slovari/dic/?word=%F0%E5%F1%EF%E5%EA%F2&all=x
  • а как найти этимологию слова "блюзнерства" - богохульство?
  • идеологическим бойцом стать у него не получилось: "После возвращения из египетской ссылки его деда и матери, он стал учиться в привилегированных учебных заведениях и готов уже был стать «бойцом идеологического фронта». Но тут его дедушка в очередной раз рассорился с Симеоном. И тот ошельмовал Иисуса и его мать, раскрыв тайну рождения Христа. Тем самым опозорив и его деда. Пришлось Иисусу опять бежать. На этот раз, на Восток. Он побывал в Персии и Индии. Жил на Тибете. Освоил многие изотерические методики." а использовали его уже другие для пропаганды позже: "И потом, он говорил те истины, которые благодаря его многочисленным коллегам, идейным двойникам, носились в воздухе Восточного Средиземноморья. А значит, могли быть при определенной раскрутке весьма популярными. То есть, если говорить современным языком, фигура его была весьма выгодной для пропаганды."
  • The word originates from the Latin name Congregatio de Propaganda Fide ("Congregation for the Spreading of the Faith") of a congregation founded by Pope Gregory XV in 1622. This department of the pontifical administration was charged with the spread of Catholicism and with the regulation of ecclesiastical affairs in mission territory. The Latin adjective propaganda, which is a form of the gerundive of the verb propago (from pro- "forth" + *pag-, root of pangere "to fasten"), means "that which is to be spread" and does not carry a connotation of information, misleading or otherwise. The modern sense dates from World War I, when the term evolved to be mainly associated with politics. http://en.wikipedia.org/wiki/Propaganda#Etymology Прапаганда - тэрмін рэлігійнага паходжання, і першапачаткова не меў адмоўнага адцення. Так што пры чым тут блюзнерства? Прапагандаваць можна розныя рэчы, і не кожная аудыторыя мае IQ пад 200. хтосьці можа пачытаць і зразумець Ніцшэ, камусьці зразумець свет дапамагае Міхалкоў. Edem Das Seine
  • сказал он и закурил другую сигарету... впялившись глазами в белую падлогу ... на якой виднелись следы до сих пор не смытой мышиной крови... "все неопрятно, убога, никчемна... да и меркаванняу нияких няма...", падумай ен... пайду лепей ящчэ баливуда михалкова подивлюсь - бо гэта мае, мае... на дынамичных сайтах - 1 посетитель в час... где усим да спадобы ангельския слава... но толком па-ангельску нихто не размауляе... чы забанить - гэта па-беларусски? бо заметил, что есть "кандом", "рэспект"...
  • Мне не цікавяць, ні малыя грошы ні такія фільмы. Вашыя каментары да маіх меркаванняў таксама нікчэмныя, суцэльная тупасць і безпадстаўная фанабэрыя. На дынамічных сайтах, такіх ігнаруюць ці забаньваюць.