Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Адам Глобус.PLAY.BY. Зацьменні


Адам Глобус
Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Астраномію я не вывучаў, пра што часам шкадую. У мастацкай вучэльні такога прадмета не было, лічылася — настаўніку малявання і краслення ён не вельмі патрэбны. Каб залацьвіць дзірку ў сваёй адукацыі, я набыў сабе школьны падручнік па астраноміі і тры вечара ўзапар яго чытаў, але падручнік быў напісаны занудна і чэрства. Дзірка ў адукацыі засталася не зацыраванаю. Пэўна з-за гэтага мяне не вельмі вабілі касмагонія ды фантастыка з міжпланетнымі пералётамі і зорныя войны. З усіх астранамічных дзівосаў я назіраў толькі два сонечных зацьмення. Адно я бачыў у Рыме, а другое ў Менску.

Гуляючы ў вечным горадзе я сцёр сабе ногі. У жніўні Рым ператвараецца ў праўдзівае пекла. Палова самагубстваў, здзейсняных у Рыме за год, прыпадае якраз на скварны жнівень. У такім пякельным Рыме я пазайздросціў рымскім легіянерам, у якіх былі выдатныя скураныя пантофлі. Згадка пра легіянераў і прывяла мяне ў абутковую краму, дзе я намераў ды набыў пантофлі. Задаволены, выйшаў з прахалоднай крамы на гарачую вуліцу і сам на сябе насварыўся. Якога чорта ты не надзеў новыя пантофлі? Я нахіліўся, каб пераабуцца, і ў вачах пацямнела. Паміраю! Сумневаў не было! Памерці ў Рыме, безумоўна — жэст паэтычны. Толькі паміраць з пантофляю ў руцэ, хай сабе і новай пантофляю, мне расхацелася. Выпрастаўся. Я спадзяваўся, што зараз-зараз цемрадзь спадзе з вачэй. Не спала. Рым быў цёмны і сцішаны. Людзі моўчкі, неяк не натуральна пазадзіраўшы галовы, углядаліся ў пасінелыя нябёсы. Я ўваскрос. Зразумеў, што пачалося сонечнае зацьменне і ўзрадаваўся. З абутковай каробкаю падпахаю я выбег на шырокі пляц. Нейкі абазнаны ў зацьменнях чалавек сунуў мне ў руку маску электразваршчыка. Чорная поўня амаль цалкам закрывала сонца. Незабыўная карціна. Менавіта такую карціну я хацеў бы пабачыць за імгненне да ўласнай смерці.

Да зацьмення ў Менску я быў падрыхтаваны загадзя. Маскі электразваршыка ў мяне не было, але мелася жаданне ўбачыць і апісаць самага паэтычнага назіральніка за сонечным зацьменнем. Знайшоў я назіральніка побач з барам «Лондан». Ён глядзеў на сонца празраз ёдзістую бутэльку з чырвоным віном.

Малюнак Адама Глобуса

Памятаеш, як у Генры Мілера пра п'яніцу… Ён заліваў у сябе вадкія рубіны. Ты заліваеш у сябе з гладкага рыльца жывыя рубіны і надыходзіць зацьменне. Ідзе зацьменне, а ты ўспрымаеш зацьменне за шчасце. Не трэба нічога нікому казаць. Гэта сапраўды паўнавартаснае хмельнае салодкае шчасце. Каб было інакш, вінныя крамы даўно б пазачыняліся. А яны працуюць і працуюць, і жывыя рубіны наліваюцца ў фужэры, келіхі, шклянкі ці проста з рыльца ў рот. А з рота выліваецца песня. Пра тых, хто не ўмее піць і спяваць, я гаварыць не буду.

Назіральнік глядзеў праз вінаградную кроў на кавалак сонца і радаваўся. Ён радаваўся і спяваў. Спяваў ён ціха, спяваў ён толькі для самога сябе. Я парадаваўся за яго і за наш агульны вялікі сонечны свет.

Я радаваўся і думаць не думаў, што праз нейкі тыдзень у краіну, дзе я працую, надыйдзе разумовае зацьменне, і яна абрынецца ў вайну.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • да, лизать ты умеешь будь здоров... молодец, так на А6 и заработал...
  • вот я и спрашиваю, почему в биробиджане не живется... вроде и земля была отведена...
  • http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%90%D0%9E#.D0.9D.D0.B0.D1.81.D0.B5.D0.BB.D0.B5.D0.BD.D0.B8.D0.B5 http://en.wikipedia.org/wiki/London#Religion Биробиджан -1,22% евреев London - 3,1% jew так што не папракай Бірабіджанам, жывучы ў Лондане,
  • вон тоже неплохо по-белорусски пишет: https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/8/17/ic_articles_410_158521/
  • николи не чуў аб гэтым глобусе, і судзя па хайку і яго "картинам" ничего удивительного... а вот владельцам audi A6 - они, скорее, искусство...
  • небелорусы и за-ж-белорусы мовой и прикрываются, в них больше ничего белорусского нет... что ж вам в биробиджане не живется-то?