Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Паўлюк Канавальчык. BY. Мы – аграбеларусы...

 

Паўлюк Канавальчык. Журналіст, відэа-экспэрымэнтатар. Сузаснавальнік і галоўны рэдактар газэты “Навінкі” (1998-2003). Адзін з раданачальнікаў г.зв. “ненарматыўнай журналістыкі”. Пасьля закрыцьця газэты займаецца экспэрымэнтамі на памежжы мас-мэдыяў і відэа-арту. Прадусар незалежнай студыі “Navinki Home Video”.

Неяк сустрэўся з адным сябруком пасьля нечага дня народзінаў.
— Як адгулялі? – пытаюся.
— Супер! – кажа той у захапленьні, – поўны аграгарадок!


Давялося нешта мне апошнім часам нямала парасьсякаць прасторы нашай неабсяжнай сінявокай Бацькаўшчыны. Што ні кажы, але рэгіянальная палітыка кіраўніка дзяржавы дае свой плён. Квітнее родная краіна. Асабліва райцэнтры. Асабліва тыя, па якіх пракаціліся слынныя “Дажынкі” рознакалібернага маштабу – сьвята аграрыя. Наўсьцяж чыстыя брукаваныя вуліцы, рознакаляровыя дамкі, афарбаваны шыфер, помнікі архітэктуры, пакрытыя ў гонар сьвята металачарапіцай... І, вядома ж, “сайдзінг”, якім жыхары сяла цяпер закладаюць ня толькі ўласныя старыя хаціны, але й прыбіральні. Тыя, што на двары.

Быцьцё вызначае сьвядомасьць, як казаў аднойчы класік. Адзін мой знаёмца паставіў ладны новенькі зруб. Чытай, помнік спрадвечным каштоўнасьцям. “Чым аздабляць зьбіраесься, – пытаюся, – так пакінеш (ціпа, модна – аўт.) ці вагонкай (традыцыйна – аўт.)?”. Той паглядзеў на мяне як на вар’ята. “Як чэм? Сайдзінгам канешна!” Я абамлеў. “А як жа экалагічнасьць і ўсё такое?” – паспрабаваў быў пацікавіцца ў знаёмага. Той з усяго прыстойнага што мог сказаць, выдаў: “Ну так красіва жэ!”

Гэты самы “сайдзінг” стаецца сёньня своеасаблівым сімвалам няўрымсьлівай “мадэрнізацыі” беларускага грамадзтва, якая пранікае ўва ўсе ягоныя поры. Галоўнае, каб было “красіва”. Ня важна, што ўнутры ўсё тое ж самае, і што прыбіральня ўсё там жа. На двары.

Магчыма, нехта з гарадзкіх снобаў зь ліку мінскачоў сталічных грэбліва выцісьне: “О, калхозьнікі!” Аднак мы жывем у эпоху палітычнай карэктнасьці. У часы, калі ўся краіна урбанізуецца, пакрываючыся аграгарадкамі, збудаванымі з “сайдзінгу”, уцепленыя “ізоверам” ды крытыя “андулінам”. Таму не прыстала інцелягентным людзям выкарыстоўваць слоўцы кшталту “калхоз”, “дзярэўня”, “лапаць” ды таму падобныя рудыменты той, неда-мадэрнізаванай эпохі “запаведніку камунізму”, калі нават член Акадэміі навук БССР і ўцяміць ня мог што такое “сайдзінг”.

Не, не “калхозьнік” – аграбеларус. І гаворыць ён не на “трасянцы”, як прыдумалі некалі “эці сьвядомыя”, а на чысьцюткім аграбеларускім языку.

Будзьце пільныя: прыстаўка “агра-” тут зусім не азначае непасрэдную прыналежнасьць да сельскагаспадарчай вытворчасьці. Наадварот, у Беларусі доля гарадзкога насельніцтва сягае пад 80 адсоткаў, а паводле паказчыкаў урбанізацыі мы знаходзімся на першых радках у Еўропе, пакінуўшы ззаду тую ж Польшчу з Літвой. “Агра-” – гэта хутчэй мэнтальная характарыстыка нашага шматпакутнага народу, зь якога бадай дзьве траціны – гараджане ў першым, радзей другім пакаленьні. І пакуль нешматлікія гарадзкія інцелягенты едуць у этнаграфічныя экспэдыцыі па народную аўтэнтыку, сам народ паспаліты нібыта індзейцы цягнецца да ўсяго бліскучага, “красівага”.

Варта зазначыць, што мы даўно ўсе жывем з гэтай прыстаўкай “агра-”. Гэта ня тое, што добра ці дрэнна. Гэта стыль такі, накшталт “соц-” (рэалізм), “поп-” (арт), “контр-” (культура) і г.д. А ў нас – “агра-”.

Для прыкладу, беларускі “шоўбізнэс” такі не таму, што дзяржава патрануе розных недарэкаў, выкідваючы шалёныя грошы, каб пазмагацца за першыя месцы на якім “Еўрабачаньні” або “Славянскім Базары”. Не! Гэта ўсё адмыслова, усё пралічана. Таму што гэта – агра-шоўбіз. Выглядае па-багатаму дый робіцца з размахам.

Беларускае тэлебачаньне такое не таму, што адтуль павычышчалі сумленных прафесіяналаў. Кіньцеся! Гэта – прафесійнае агра-TV. Пакуль дзесьці за Каўкаскім хрыбтом грукоча вайна, у нас топ-навіна – бітва за ўраджай зернавых. Або, па-сучаснаму, аграрная аперацыя па прымушэньні ўраджаю да збору і абмалоту.

Беларуская палітыка такая не таму, што нейкая там дыктатура чмырыць нейкую там апазіцыю. Зноў-ткі ўсё проста: існуе звычайная агра-апазіцыя, якая ялозіцца з нармальнай агра-дыктатурай. Бач, палітвязьні на волі, выбары нібыта ідуць, відзімасьць змаганьня ёсьць.

Далей-болей. Гэты сьпіс пры жаданьні можна працягваць бясконца: агра-панк, агра-трэш, агра-эма, агра-эр-эн-бі, агра-кіч урэшце...

Усё ў нас такое не таму, што мы нейкія не такія, а таму, што гэта – нашыя агра-рэалізм, агра-поп і агра-культура. З “сайдзінгам” на фасадах.

Карацей, поўны аграгарадок.

(захавана аўтарская арфаграфія)

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Так, я нашлю на гэтую крамолу адвакатаў аграгарадзкіх, з аграадукацыяй, як самагонку аграюрацішскую піць, дык мы патрыёты, а каб пахваліць аграбардзюры з аграплатамі, дык у naviny.by. "Навінкі" прапіў, паству на самацёк, на вольныя хлябы."Піўная газета" у заняпадзе, або мо дзе таксама прапіў, ксівы сябрам і спачуваючым заныкаў на "альтпапір". Вось табе і viva anarchia. А так напісаў неблага, нават ад "Навінак" мала чым аддае, хіба што настальгіяй. Раней вось я у лазню хадзіў у гарадскую, цяпер у аграгарадскую, а у апошні час у сваю, пад расійскі газ каторая. Запрашаю!
  • лучше уж агробелорусом быть, чем строить из себя зарялюстру-псевдомыслителя, неяк в минск цяпер вырвавшуюся...
  • зарялюстра... главное, конечно, сделать умный вид, говоря "взгляните повнимательнее на историю"... умный вид очкастого нерда... Реалии прогресса. Преодоление марксизма Тем не менее, очень многие ученые видели, а скорее интуитивно ощущали некие закономерности последовательного необратимого развития человечества. Действительно, есть же разница между первобытным охотником-скотоводом и инженером конструкторского бюро. Есть же разница между разбросанными по необъятным просторам Земли разрозненными группами землянок и шатров и сетью современных городов. Конечно, есть, и вроде бы развитие достаточно последовательно идет в определенном направлении. Именно это, скорее интуитивное, видение развития попытался научно сформулировать Маркс. В то время, когда он писал свои основные труды, только начала оформляться теория эволюции, практически не было антропологии, никто не рассматривал производство как систему управления. Наука об управлении появилась только после смерти Маркса, еще не поставлены и не изучены были экологические проблемы, роль знания как фактора производства тоже не была оценена (патентное право оформилось уже после написания основных трудов Маркса и Энгельса). Как мы показали выше, именно эти отрасли знания активно используются в решении тех проблем, о которых так много писал Маркс. Поэтому совершенно очевидно, что он просто не мог не то что правильно решить их, но во многом даже правильно поставить. Как мы показали (надеюсь, убедительно) в „Экологии антропогенеза“ и „Родимых пятнах государственности“, все построения марксизма в области происхождения человека, причин и процессов возникновения государства просто безграмотны.
  • а ленина почему забыл? неужели из мавзолея его уже выкинули?
  • ха ха ха... рассмешил... хвилосохвы... точно...
  • "карл маркс это сказал, а не классик... а маркс ничего ценного не дал человечеству... потом он ненавидел славян..." У батенька, это вы, конечно, зпагнули! Три философа перевернувшие XX век - Маркс, Ницше и Фрейд. Взгляните повнимательнее на историю.