Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Высокая нота

 

Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».

Чаму вядоўцы тэлевізійных навін сьвідруюць нас вачыма, лезуць тварам у экран, крыўляюцца, нібы хворыя на цэрэбральны паралюш, і бяруць высокую ноту, распавядаючы пра посьпехі беларускай эканомікі з культурай і катастрофы па ўсім сьвеце? Па ідэі, яны мусяць казаць так, каб мы канцэнтравалі ўвагу на зьмесьце падзеяў, а не на тых, хто пра іх чытае. Як гэта робяць вядоўцы CNN, BBC, TVP і любога іншага прафэсійнага тэлеканалу па ўсім сьвеце. (Акрамя Расеі. Там таксама ўжо не чытаюць, а крычаць навіны.) Чаму?

Адказ знаходзім у спадчыне Ўінстана Чэрчыля. Славуты брытанскі прэм’ер, рыхтуючы свае выступы, рабіў на палях дакладаў паметку: “Аргумэнт слабы, павысіць голас”.

Высокія ноты заўсёды заварожваюць. Ты перастаеш услухоўвацца ў сэнс словаў і тупа пазіраеш у экран. Высокія ноты пасуюць папулістам ці гумарыстам, але навошта гэта вядоўцам навін? Першае, што прыходзіць у галаву: можа, гэта ніякія й не навіны?

Пытаньне магло вісець у паветры (а раптам, гэта нейкі арыгінальны беларускі стыль?), пакуль манеру вядоўцаў нашых панарам не перанялі іх расейскія калегі. З тых часоў, як і там перастала існаваць незалежнае тэлебачаньне, як і там у пераказах вядоўцаў наўпрост загучалі ацэнкі падзеяў, рэпарцёры пачалі зьбівацца на фальцэт, а незалежныя камэнтатары заўважылі, што Расея ідзе шляхам нашага камандантэ.

Думаю пра гэта, з глыбокім уздыхам згадваючы адну зь першых прамоваў Пуціна, які настойліва паўтараў: “Галоўнае – пазбавіцца ад імпэрскіх амбіцыяў”! Хто яго ведае, можа быць, нешта ў лесе здохла і спрадвечная місія старэйшага брата зьменіцца цяпер вобразам нармальнай краіны? Але час ішоў і ўсё ўвабралася ў звычайныя берагі. Ratio зноў пала сьмерцю мудрых пад накатам эмоцыяў. Расея ня можа ня быць вялікай. Зь ёй трэба лічыцца, яе трэба баяцца.

У прынцыпе, жадаючы суседняму народу толькі добрага, можна прыняць такое памкненьне: вялікая маштабамі краіна мусіць быць вялікай ва ўсім. Але ня з космасу й нафты пачынаецца веліч, а з таго, як жыве чалавек. А з гэтым праблема, у Расеі чалавек заўсёды быў ды застаецца на апошнім месцы. З усіх войнаў Расея выходзіла з найвялікшымі чалавечымі стратамі, літаральна брукуючы сабе шлях да перамог трупамі ўласных грамадзян. І гіганты сталінскай індустрыялізацыі будаваліся на падмурках з уласных грамадзян. Урэшце у самыя мірныя часы Расея дазваляе ўласным грамадзянам гібець у жабрацтве й бяспраўнасьці.

Вялікая краіна тая, зь якой хочуць браць прыклад іншыя. З Расеі бралі прыклад толькі Кітай, Карэя ды Куба – ніяк ня ўвесь цывілізаваны сьвет, а нават і наадварот.

І цяпер пералому ў адносінах да ўласнага чалавека не наступіла. Усё астатняе бяз гэтага ні да чаго добрага не прыводзіць. А першае, што губляюць на шляху “ад чалавека” – гэта свабода слова. Калі не лічыць супэрбюджэтных шоў, дык расейская тэлевізія ўжо цалкам ператварылася ў БТ. Прапаганда заняла месца навін. Спачатку Мядзьведзеў, потым Пуцін, потым – кепскія Ўкраіна і Грузія, і па ўсім сьвеце – катастрофы, катастрофы, катастрофы. Дыктары зрываюцца на крык, рэпарцёры гуляюць у паэтычны слэм, а ты сочыш, як па экране паўзе дохлая муха.

Дык вось што я хацеў сказаць. Можа быць, нашым ужо й хопіць мучыць нас гэтай высокай нотай? Пасадзіце ў Панараме не зьмяіную галоўку, а нармальнага вядоўцу, які будзе без істэрыкі распавядаць пра падзеі дня. І помніце, што зь сёньняшняй сваёй манерай вы, па-першае, выглядаеце блякла на тле расейскіх калег, а па-другое, зьмяншаеце ўражаньне ад выступаў Прэзыдэнта. Пакіньце яму высокую “сі”, а самі ставайце на цьвёрдую “до”.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • мы говорим здесь о непрофессионализме определенных журналистов с АТН. ты признаешь что такое имеет место быть? что ужимки раздражают.
  • хочешь сказать, что капиталисты дураки несмышлёные? это форум о экономике..... а критика будет только напользу. собственни обязан просчитать все риски..... ведь с врунами бизнес не делают.
  • эта стая доберманная специально обучена для ереси лукавой..... создают иллюзию глобального забатькомыслия.[/quote] PS. а ты им что то объяснить пытаешься. у них задание, не понимать здравомыслия.
  • что бы за "батькиных" голосовать, у них должен быть свой электорат разделяющий их политические (либо экономические) взгляды. для того, чтобы это случилось, у них эти "взгляды" должны быть!!! (чего не может быть впринципе, обо иметь своё мнение опасно для здоровья) . обычно они излагаются в предвыборных программах. из которых и определяется социальная прослойка, за них проголосовавшая. у назначенцев предвыборных программ не было. так интересы какой социальной прослойки они могут представлять, или какая социальная прослойка за них будет голосовать? или какие направления развития (в политике-экономике) они могут "лоббировать" ? угу, мерзавцы глумятся над народом, а я должен спокойно сидеть и наблядать? главное чтоб мы поняли друг друга.
  • Заместитель председателя Объединенной гражданской партии руководитель Научно-исследовательского центра Мизеса Ярослав Романчук вылетел в Лондон для участия в семинаре. По неофициальной информации, 20 ноября он выступит с докладом в Министерстве иностранных дел Великобритании об экономической ситуации в Беларуси. "Представители МИД сообщили мне, что хотят услышать не только участников Белорусского инвестиционного форума в Лондоне, — сказал Я.Романчук в интервью "Радио Свобода". — Больше всего их интересует истинное положение белорусской экономики, а также те угрозы, которые существуют в контексте современных финансовых шоков и вызовов". 1) С кем поспорить, что он не начнет свое выступление со слов, что его прогнозы не сбываются никогда и что он предсказывал кучу спадов и кризисов в Беларуси? ))) 2) Интересно, как оппозиционный политик может рассказать реальное положение вещей ... ведь все равно он будет говорить как оппозиционный политик и в любом случае будет говорить только негативные вещи 3) А теперь насчет полезности для народа, ведь Романчук там явно будет всеми силами отбивать желание инвестировать в Беларусь ... а потом еще и будет ногами пинать власть, если что-то сорвется из того что возможно было договорено уже ...
  • а откуда вы знаете, что за них голосуют, а за Батьку и других нет? гыгы от агрессии лечиться надо гыы и раз мову не знаете, то хоть русский учите хорошо )))