Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Адкідваючы мараль, адпрэчваем Бога

 

Уладзімір Някляеў. Паэт, лідэр агульнабеларускай кампаніі “Гавары праўду!”

Калі ўсё, што дзеецца на зямлі і ў нябёсах, дзеецца па волі Бога, дык чаму ўраніцы 10 красавіка 2010 года Ён скінуў з нябёсаў на зямлю самалёт пад Смаленскам? За што Гасподзь абрушыў гнеў свой?..

Калі тыя, хто выправіўся ўшанаваць памяць ахвяраў трагедыі, самі сталі ахвярамі, то што гэта за страшны знак?.. Ды яшчэ пададзены ў той жа дзень і ў тым жа месцы?.. Праз 70 гадоў…

Свет яшчэ доўга будзе задавацца гэтымі пытаннямі, а зараз ён проста здрыгануўся і застыў у жалобе.
Але не ўвесь. Беларусь не далучылася да жалобы. Дакладней, афіцыйная Беларусь.

Як зразумець логіку такога рашэння? Гэта такая дэманстрацыя незалежнасці, пра якую апошнім часам несупынна кажа і кажа беларускі Прэзідэнт? Нібы ён адзін за незалежнасць, а ўсе астатнія – не. Ці гэта напамін пра тое, што мэрыя Кракава абвясціла кіраўніка Беларусі персонай нон-грата? Што не запрасілі яго на святкаванне 1000-годдзя бітвы пад Грунвальдам? Ці тут нешта інфернальнае?

Дэманстрацыя нейкай “змовы з небясамі”? Маўляў, так будзе з кожным, хто супраць мяне?.. Не можа ж быць такога, каб да жалобы Беларусь не далучылася па той прычыне, што, нягледзячы на небяспеку, пасажыры самалёта не захацелі прызямліцца ў Мінску? Ці такое можа быць?..

Пра гэта спрачаюцца. І ў інтэрнэце, і на вуліцах. З жарсцю, з абразамі. Адны крычаць: “А што нам тыя палякі, каб плакаць па іх!..” Другія саміх жа палякаў і вінавацяць у трагедыі. Трэція ўвогуле даводзяць, што авіякатастрофа − кара за спробу палітычнага шоу з мёртвымі. Чацвёртыя пытаюцца ў адчаі: “Пра што вы, людзі?.. Загінулі нашы сёстры і браты!..”

Між іншым, маці братоў Качынскіх – беларуска.

Калі б Беларусь, як усе суседзі Польшчы, абвясціла жалобу, усчаліся б такія спрэчкі?..

Відавочна, што недалучэнне да жалобы па ахвярах трагедыі раз’яднала грамадства. І ўжо хоць бы ў гэтым памылковасць прынятага рашэння. Але не толькі ў гэтым.

На словах дэкларуючы добрасуседскую, сяброўскую палітыку ў стасунках з Усходам і Захадам, на справе беларуская ўлада знаходзіцца ў перманентным канфлікце і з Расіяй, і з Еўропай. І можна было б (як зрабіла гэта ў адносінах да Польшчы, а значыць, да ўсёй Еўропы, Расія) паспрабаваць прыгасіць канфлікт. Момант самы той… Няхай вы мяне ў Грунвальд не запрасілі, няхай у Кракаве пакрыўдзілі, але ёсць рэчы, якія вышэй… І ў тым жа Кракаве маглі загаварыць пра нейкую новую Беларусь, як раптам загаварылі пра нейкую новую Расію. Але гэтага не сталася, бо вышэй за ўсё аказаліся асабістыя амбіцыі і гонар. Нават дзіўна: проста нейкі польскі гонар у беларускага прэзідэнта.

Толькі ці ёсць падставы для гонару?.. Калі зазірнуць у прыроду канфлікту Беларусі з Еўропай і Расіяй, дык няма.

Прырода канфлікту вельмі простая. Яна ў патрабаванні: дайце нам халявы! Танныя (пажадана дармавыя) энерганосьбіты, танныя (пажадана дармавыя) крэдыты. І ганарлівых не бянтэжыць, што слова д а й ц е гучыць у такім кантэксце як п а д а й ц е. Што ёсць, як кажуць у Адэсе, дзве вялікія розніцы.

Падаюць, як вядома, каля царквы. Але для гэтага трэба, як мінімум, да яе падыйсці. Наблізіцца. На словах дэкларуючы набліжэнне да веры, да Бога (“дай Бог толькі, каб Ён быў”, − А. Лукашэнка.), на справе беларуская ўлада ігнаруе ўсялякія агульнахрысціянскія, агульначалавечыя прынцыпы. Менавіта гэта яна і прадэманстравала сваёй рэакцыяй на трагедыю пад Смаленскам.

Рэакцыі ў кожнага свае. Як і амбіцыі, і гонар. Гаворка не пра іх, а пра рашэнні, якія могуць мець дадатныя або адмоўныя наступствы. Пра тое, колькі такія рашэнні каштуюць. Не для некага персанальна, а для краіны, для народа. Гаворка ўрэшце пра палітыку, у якой – хто б і што б ні казаў пра яе амаральнасць − нельга адкідваць мараль. Адкідваючы мараль, мы адпрэчваем Бога. Бог, канешне, не палітык, але нешта ў нашым жыцці ўсё ж вырашае.

Самалёты падаюць…

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».

Оценить материал:
Средний балл - 4.59 (всего оценок: 95)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Это отгукнётся. Беларусам не хватает инициативы даже на то, чтобы объявить траур. Слава Богу, простые люди спасли честь страны, о чём руководство через свою местечковость даже не подумало позаботиться...
  • А ўвогуле сорамна глядзець на камэнтатараў, якія кажуць, што "нашая хата з краю", я нічога ня веда, і ўвогуле "навошта нам тыя палякі", "мы самі па сабе". Спадарства, мы не самі па сабе! Мы ўвесь час нешта просім (вось тут я згодны зь Някляевым), з Захаду - грошы, з Усходу - нафту і газ. І лічым, што так яно павінна быць, што нам усе мусяць даваць, бо мы такія асаблівыя. І зараз давайце падумаем, наколькі гэты сьвет узаемаспалучаны. Калі мы можам у той самай Польшчы прасіць вырашыць за нас нейкія пытаньні ў ЭЗ, каб вылезьці адтуль, куды самісабе загналі, то чаму мы ня можам прадэманстраваць свой знак павагі загінуламу польскаму прэзыдэнту і яшчэ 97 людзям? Ці мы можам гэта рабіць толькі наўзамен чагосьці матэрыяльна-абмацваемага?
  • Слушна кажа, апроч таго, што ў нас не быо б срэчак, калі б абвясьцілі афіцыйную жалобу. Былі б спрэчкі і скаргі на палякаў, бо палякі - гэта нешта такое далёкае і дэмачнае для нас, асабліва тых, хто ня з захаду краіны...