Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Краіна падробак

 

Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў. Паэт, лідэр агульнабеларускай кампаніі “Гавары праўду!”

Увечары 6 жніўня супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі, які курыруе крымінальную справу, распачатую 18 траўня супраць грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, затрыманы актывіст кампаніі Міхась Башура.

“Грамадзяне ў цывільным”, якія (каб не запэцкацца?) стараюцца ўсё рабіць чужымі рукамі, перадалі Башуру супрацоўнікам Савецкага РУУС, дзе, не ведаючы, у чым яго абвінаваціць, “прыпаялі” для пачатку артыкул 108: непасрэдна ўзніклае падазрэнне. Відаць, пасля таго як супрацоўнікі міліцыі займелі ад “старэйшых таварышаў” адпаведныя інструкцыі, Башуру абвінавацілі ўжо па артыкуле 380: падробка дакументаў.

Ніводнае з абвінавачванняў (паводле характару злачынства) не з’яўляецца законнай падставай для зняволення, але хто ў нас думае пра нейкія законныя падставы? Увогуле, затрыманне менавіта ў пятніцу вечарам стала як бы фірменным знакам нашых праваахоўнікаў: выхадныя, нідзе нікога не знайсці, следчы на лецішчы адпачывае, а ты ў камеры адпачні…

Калі пра палітычны рэжым у Беларусі яшчэ можна дыскутаваць: дыктатура гэта ці не зусім яна, — дык тое, што гэта рэжым БЕЗЗАКОННЯ, бясспрэчна. Любы і кожны беларус скажа вам (калі не пабаіцца), што судзяць і садзяць людзей не суды, а начальнікі, і турмы перапоўненыя кім заўгодна, толькі не тымі, хто ў іх павінен быць.

У падробцы якога дакумента абвінавацілі Міхася Башуру? Гэтым дакументам выявілася даведка пра прыбыткі, якую ён падаў у банк, каб атрымаць крэдыт на кватэру. Прыбыткі аказаліся падвышанымі. Згодзімся, што за гэта чалавека можна прыцягнуць да адказнасці і — калі нехта праз тое пацярпеў – нават да адказнасці крымінальнай.

Міхась Башура не прызнае сябе вінаватым. Следчы сцвярджае, што даведка падроблена. Магчыма, так. Магчыма, не. Але ў любым выпадку: хіба гэта такое страшнае, небяспечнае для грамадства злачынства, за якое трэба кідаць чалавека за краты? Тым болей што ніхто не пацярпеў: крэдыт спраўна вяртаўся і па ім сплочваліся працэнты.

З80-ы артыкул Крымінальнага кодэкса мае дзве часткі. Па першай прадугледжана АБМЕЖАВАННЕ волі на тэрмін да двух гадоў, па другой — ПАЗБАЎЛЕННЕ волі да трох гадоў. Дык вось 9 жніўня, у панядзелак, адпачыўшы на лецішчы, нашы слаўныя праваахоўнікі памянялі ў адносінах да Башуры, які ўжо, абнадзеены адвакатам, збіраўся на волю, першую частку артыкула на другую, у якой сказана пра тыя ж дзеянні, але здзейсненыя паўторна.

Як паўторна? А так: грамадзянін Башура не толькі падрабіў даведку пра прыбыткі (першае дзеянне), але і аднёс яе ў банк (дзеянне другое, паўторнае). І, калі ласка: на тры гады просім да хаткі, на якой краткі.

Я не за тое, каб падрабляліся дакументы. Я за тое, каб не падраблялася нічога. Да прыкладу, вынікі галасаванняў на выбарах. Чаму за гэтыя падробкі, пра якія было заяўлена ўголас і з якіх вынікаюць усе астатнія, нікога не судзяць?..

Праблема ў тым, што падробная ўлада ператварыла ў падробку ўсю краіну.

З раніцы ў аўторак я наўмысна ўзяў даведку пра мае прыбыткі і пайшоў у банк, каб дазнацца пра магчымсць атрымання крэдыту. Дзяўчына ў акенцы сказала, што з напісанымі ў маёй даведцы сумамі на крэдыт я разлічваць не магу. На пытанне: “А калі якое-небудзь льготнае крэдытаванне?..” — яна адрэзала: “Тым больш!..”. І паглядзела на мяне як на ідыёта.

Льготныя крэдыты ў нас зусім не для бедных — і пра гэта толькі ідыёты не ведаюць. Як і пра тое, што сама сістэма афармлення крэдытаў падштурхоўвае да махінацый і падробак. Як кліентаў, так і банкі. Як падбівае да гэтага ўся наша дзяржаўная сістэма. Цалкам.

Ці не кожны, каб выжыць, каб захаваць працу (тым больш кіраўнічую), нешта падрабляе. Дакументы, факты, лічбы… Вось зараз, трэба думаць, зноў падрабляюцца рапарты пра мільёны тон нажатага збожжа. Такі, маўляў, каравай, што на ўсіх хопіць — яшчэ й застанецца.

Хоць тыя, хто каравай вырабляе, як і тыя, хто яго наразаць будзе, ведаюць, што нажата зусім не столькі, колькі адрапартавана. І вінаватыя павінны былі б адказваць за махлярства. Прычым не за пабытовае — за дзяржаўнае. Але, калі праз паўгода нейкі цікаўны грамадзянін прачытае ў інтэрнеце, што Беларусь закупіла 3 млн. тон пшаніцы, і спытае: “Для каго, калі ўсім хапае?..” — дык наўрад ці той цікаўны грамадзянін дачакаецца адказу.

Мы хочам, каб на ўсе пытанні меліся адказы. Каб жылі ўсе не па мане, а па праўдзе. Без падробак. Таму і ўз’елася на кампанію “Гавары праўду” падробная, наскрозь хлуслівая ўлада. Таму й дня не мінае, каб некага з актывістаў кампаніі не спрабавалі застрашыць, некуды выклікаючы, затрымліваючы, арыштоўваючы.

Менавіта таму (а не з нейкай іншай прычыны) знаходзіцца за кратамі Міхась Башура. Прычына ягонага арышту палітычная — і гэта адзінае, што ў ягонай справе бясспрэчнае.

Непадробнае ў нянавісці сённяшняга беларускага рэжыму да праўды.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.90 (всего оценок: 242)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Баяцца ўлады "Гавары праўду!". Бо толькі яна і Някляеў могуць скласці лукашэнку канкурэнцыю на будучых выбарах.
  • Так и непонятно, отдал он кредит или нет? Кто-нибудь прояснит? А то, если отдал, так и состава преступления нет. А если не отдал, и отдавать не хочет, тогда пусть и посидит.
  • Пока Некляев лидер "Говори правду"- заботится о Башуре. Станет лидером страны - будет заботится о других белорусских гражданах.Что тут непонятно? Все адекватно и последовательно.
  • Интересная логига у Некляева. Значит другие белорусские граждане должны сидеть в камере за подобные преступления. А сторонники Некяева - нет. Посадили Башуру за подделку документов - политические преследования. Немедленно отпустите! И во всем виноват КГБ. Именно КГБ заставил Башуру подделать документы два года назат, когда всей этой ГоП кампании и впомине не было.
  • Читая статью, понимаю, что уже не удивляюсь подобным новостям, связанным с произволом “Грамадзян ў цывільным”... но до сих пор ужасаюсь. Реалии таковы: эдакое "недоразумение" может произойти с каждым и в любой момент. Представьте - ложились спать законопослушным гражданином, а проснулись преступником. Или хуже того - врагом государства. Есть о чем подумать на ночь перед сном... Всего Вам хорошего и спокойных ночи )