Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Уладзімір Някляеў. ВЫБАРЫ. Не жыццё, а песня. Пра роўныя немагчымасці

 

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў. Паэт, лідэр агульнабеларускай кампаніі “Гавары праўду!”. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. 

22 лістапада запісвалі мой выступ на радыё. Прыехаць на просты эфір а 6 раніцы – справа цяжкая, асабліва, калі ўлічыць той напружаны дзень, які чакаў мяне 23-га. Таму вырашыў: просты эфір будзе на тэлебачанні. Радыёвыступ – у запісы.

Прыехаў. Радыё для мяне – як родны дом, я тут некалькі гадоў прапрацаваў. І да працы спецыялістаў-“радыйшчыкаў” стаўлюся са шчырай павагай. Тым больш, сустрэлі мяне – як, спадзяюся, і астатніх кандыдатаў – цалкам добразычліва.

Але – у просьбе адмовілі.

У якой менавіта просьбе?

Паўгадзінны маналог кандыдата выбаршчыку вытрымаць складана. Трэба хоць неяк аблегчыць яго нялёгкі лёс. І я прынёс кружэлку са сваімі песнямі: маўляў, пастаўце два-тры фрагменты, каб разбавіць тэкст. І нават выступ адмыслова падрыхтаваў у крыху скарочаным варыянце.

Адмовілі.

Чаму?

Кажуць, усе мусяць быць у роўных умовах.

У роўных – гэта значыць, што ва ўмовах роўных магчымасцяў ці роўных немагчымасцяў?

Таму што калі ў нас магчымасці роўныя, то дайце мне мае законныя паўгадзіны, і я сам буду распараджацца гэтым часам. Захачу – сам спяваць буду, захачу – Анжаліку Агурбаш прывязу. І так – кожны кандыдат.

Уласна кажучы, у 1994 годзе, калі балатаваўся ўпершыню Аляксандр Лукашэнка, так менавіта і было. І ў радыёэфіры Лукашэнка быў з даверанымі асобамі, што хоць неяк дапамагала разнастаіць выступ. І калі ён запатрабаваў, каб у вызначаны яму законам час у простым эфіры была зарганізавана шматканальная тэлефонная сувязь, то і гэта зладзіла беларускае тэлебачанне. Знайшліся магчымасці.

Зараз ува ўсіх нас, яго апанентаў, — роўныя немагчымасці. Мы не можам нічога, апроч як сесці да стала і адчытаць свой тэкст. Якія ў кіраўніцтва телтэлерадыёкампаніі і ЦВК аргументы на карысць гэтага? Тэхнічных магчымасцяў стала менш у параўнанні з 1994 годам? Бедныя… А бюджэтнае ж фінансаванне дзяржаўных медыя ад тых часоў, як я разумею, толькі ўзрасло. І нават новае абсталяванне набылі.

Можа быць, усё ў тым, што Лукашэнка песень не піша? А так бы і яму, і нам бы дазволілі.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.67 (всего оценок: 78)
Распечатать Сохранить Опубликовать в блоге Отправить на e-mail Сообщить об ошибке

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Сколько "умных" комментов! Сразу видно, Личности пишут )))
  • Хочаш пець - пей! На камароўцы хай свае "гіты" дундзіць. Аднымі песьнямі сыты не будзеш. Дзе праграма, палітык? Пакуль былі толькі эмоцыі... За справу кажы, дзе грошай мамкам і старым возьмеш, як фабрыкі мадэрнізуеш... Лямантаваць з мастацкім густам - няхітрая рэч, не тое, што гаспадарку-краіну трымаць.
  • Ну, радыё зразумець можна... За Някляевым прыходзіць Усс і кажа: - Я тутака не дапісаў прамову, але я майстар мастацкага свісту - даваце пасвішчу... А Статкевіч кажа - а я баявы афіцэр, давай бабахну разоў колькі у эфіры з абрэза - бо слухачу цяжка паўгадзіны фігню розную слухаць... А Рымашэўскі кажа - а я псальмамі даспяваю... Ну і г.д. Так што, нехта песні піша, нехта любіць пападдзю, нехта - яе дачку. А выступленне - гэта выступленне, а прадстаўленне.
  • Спяваць тольки не трэба ,лепш сыграй на гармошке .

Интересные Факты

Загрузка ...