Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Ці патрэбна Беларусі АЭС?

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.
Дамова з Расіяй аб будаўніцтве АЭС у Беларусі можа быць падпісаны або ў канцы чэрвеня, або ў ліпені 2011 года, заявіў нядаўна Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў. Усе довады беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб рызыкоўнасці дадзенага праекта беларускімі ўладамі засталіся непачутымі. Заява пасла РФ з'яўляецца сведчаннем таго, што пытанне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі вырашана канчаткова і беспаваротна.

Аб вызначэнні тэхналогіі будаўніцтва АЭС вядома са слоў галоўнага інжынера ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва АЭС" А.Бондара.

Першая атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе ўзводзіцца па расійскаму праекту АЭС-2006, распрацаванаму ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект" (уваходзіць у расійскую дзяржкарпарацыю "Расатам"). Распрацоўка катлавана для будаўніцтва беларускай АЭС на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці пачнецца ўжо ў верасні 2011 года. Цяпер там вядуцца падрыхтоўчыя работы, ідзе будаўніцтва аўтамабільнай дарогі і чыгункі, ствараецца вытворчая база. АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт. Першы энергаблок АЭС плануецца запусціць у 2017 годзе, другі - у 2018-м.

Згодна са сцвярджэннямі кіраўніцтва краіны, пуск АЭС дазволіць цалкам забяспечыць патрэбнасць Беларусі ў электраэнэргіі і дасць магчымасць за кошт продажу лішкаў электраэнэргіі суседнім краінам значна павялічыць паступленне валюты. На першы погляд, з улікам негатыўных працэсаў, што адбываюцца ў эканоміцы краіны, калі адкінуць магчымыя наступствы, задумка выглядае і няблага.

Але ж да гэтай пары застаецца шэраг пытанняў, на якія Ўрад краіны не можа даць і не дае адказу.

1. Колькі будзе каштаваць для беларускага народу будаўніцтва атамнай станцыі?

2. Колькі будзе каштаваць для беларускага народу падрыхтоўка кадраў для эксплуатацыі АЭС?

3. Які памер матэрыяльных страт атрымае беларускі народ з-за вывядзення з сельгасвыкарыстання плошчаў, адведзеных пад будаўніцтва аб'ектаў АЭС?

4. Як будзе выглядаць у выніку эфектыўнасць укладання сродкаў у будаўніцтва АЭС?

За апошняе дзесяцігоддзе нярэдка можна было пачуць гучныя рэляцыі аб поспехах у бадаўніцтве новых аб'ектаў, прадукцыя якіх павінна была паступаць на экспарт. Як, напрыклад, прадукцыя Шклоўскага завода газетнай паперы, паводле дзяржаўных СМІ, уведзенага ў строй у 2008 годзе. Але ўсе гэтыя тры гады завод так і не выведзены на поўную магутнасць і дасюль усё "кувыркаецца".

І ў сферы энэргетыкі, як сцвярджаюць дзяржаўныя СМІ, планаваліся і дасягнуты значныя поспехі. Так, Урадам краіны была распрацавана і зацверджана ў 2006 годзе цэлая Рэспубліканская праграма мадэрнізацыі аб'ектаў энэргетыкі з мэтай павышэння энэргаэфектыўнасці і энэргабяспекі краіны. На выкананне Рэспубліканскай праграмы 2006-2010 гадоў было запланавана і праведзена фінансаванне з розных крыніц для мадэрнізацыі аб'ектаў энэргетыкі каля 5,5 млрд. долараў.

Агромністыя сродкі патрачаныя, а праблемы энэргаэфектыўнасці і энэргабяспекі краіны так і засталіся да гэтай пары нявырашанымі.

А ў той жа час за ўдзел у мерапрыемствах па энэргазберажэнню многія чыноўнікі атрымліваюць значныя прэміі. Напрыклад, як прагучала з даклада старшыні Магілёўскага аблвыканкама П.Рудніка на паседжанні аблвыканкама 04.03.2011 года, толькі па Магілёўскай вобласці такія прэміі за мінулы год атрымалі 19 тысяч чалавек. І ў той жа час многія аб'екты на тэрыторыі вобласці ўведзены ў строй несвоечасова або з парушэннямі.

Што казаць, калі нават эксперыментальны кацёл на саломе вытворчасці беларуска-французскага прадпрыемства "Камконт" (г. Гомель) устаноўлены на кацельні ЖКГ г. Глуска і ўведзены ў эксплуатацыю згодна са справаздачай 31 снежня 2010 года, да гэтай пары не даведзены да ладу. Хаця падобныя агрэгаты эксплуатуюцца ў краінах Заходняй Еўропы ўжо шмат год.

Дык ці патрэбна Беларусі атамная станцыя? Што будзе з ёй, калі яна пасля афіцыйнай здачы ў эксплуатацыю будзе "кувыркацца", як завод газетнай паперы ў Шклове? А можа быць, нам больш актыўна скіравацца на распрацоўкі тэхналогій па выкарыстанню мясцовых відаў паліва і аднаўляемых крыніц энэргіі? Давайце падумаем...

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.17 (всего оценок: 18)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • И лукашенко, в отличии от оппозиции, умело этим пользуется... Не значит... однако здесь всё упирается в процентное соотношение, точно так-же, как для ядерной реакции необходимо достижение критической массы. Иначе остается следовать принципу "с волками жить - по волчьи выть".
  • Отвечу Вам словами К.Пруткова: "Многие вещи нам непонятны не потому, что наши понятия слабы; но потому, что сии вещи не входят в круг наших понятий". А в круг понятий "основной массы населения" входят только основные инстинкты. Но ведь это не значит, что все должны жить ценностями "основной массы населения"?
  • В нашем случае всё упирается в психологию. Придя к власти Лукашенко сделал всё, чтобы восстановить Советскую Белоруссию, хотя и под другим именем. Как и почему это произошло - отдельная тема (тут и смена символики и взятие под контроль сми и судебной системы и т.д. и т.п.), но он сумел воскресить ситуацию, при которой власть и народ живут хоть и на одной территории, но сами по себе... как в параллельных мирах. Власть делает видимость, что решает проблемы народа, а народ делает видимость, что избирает власть. Именно поэтому основной массе населения абсолютно фиолетово, будет аэс или нет. Не-а, не вижу... посылы - это когда маз и прочие предприятия вместо цехов на бангалоре соберутся... когда метрополитен и другой общественный транспорт станет и дудеть будет и требования предъявлять... а то, что мы наблюдаем - это так, мелкие бурболки.
  • Но жизненный опыт подразумевает и избегания в дальнейшей жизни подобных ошибочных решений. В нашем случае этого очень не видно. На сорок лет намекаете? Разве Вы не видите - посылы снизу идут! Они идут настолько явные, что приходится применять жестокость для их подавления. Если некоторым политикам нравится револющионный путь развития общества - они его получат. Неэффективность управления будет вызывать всё больше недовольства и только от народного терпения будет зависить с какой скоростью наступит трагическая развязка. На эволюционный путь развития общества некоторые политики не могут стать либо в меру амбициозности, либо по ушибу умственного состояния. А эволюционный путь развития политики привёл бы к открытому массовому обсуждению строительства АЭС, когда люди далёкие от этого вопроса, но заинтересованные, могли пообщаться со сведующими людьми, услышать весь спектр их мнений и совместно придти к общему мнению - вот тогда - Да! Так воспитывается демократия - ответственность каждого человека за судьбу Родины. Это и есть ещё один путь, ненасильственный, направленный сверху.Не всё на свете нужно продавать. Не нужно торговать безопасностью своей жизни. Всех денег не заработать. Нам нужны наши, честно заработанные, спокойные деньги. А не за счёт размещения рядом с домом атомного реактора.
  • Тьфу ты, не в чумы, а в чупы...забодала эта клава, вечно мажу :(
  • Смотреть на все нужно, как говорится, "ширше" :) все, подчеркиваю, абсолютно все наши проблемы растут из прошлого жизненного опыта р ранее принятых решений. что касаемо предпринимательства - да, не все гладко, но оно не свернуто. Есть масса ипешников, многие в чумы реорганзовались и продолжают работать. Это вообще - отдельная тема для разговора (с 92ого сам в этом катле варился,пока не сварился окончательно :-) ). так может лукашенко и воспитывает... яко моисей водит беларусов по пустыне. :-) Я не о насилии говорил, а о том, что демократия устанавливается лишь в том обществе, которому она необходима... посылы снизу идти должны. Да и "войны" разные бывают - от молочных до информационных. И главный лозунг укладывается в мою любимую фразу - "ЕСЛИ НЕ ОТСТАИВАТЬ СВОИ ПРАВА, ОБЯЗАТЕЛЬНО ЗАВАЛЯТ ЧУЖИМИ ОБЯЗАННОСТЯМ" Не в электро, а в энергии в целом. Местные виды топлива позволяют лишь эномить импорт, а аэс не только этот импорт уменьшит, но и позволит экспорт, вот в чем дело.