Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Віктар Івашкевіч. ВЫБАРЫ. Шэсьць аргументаў за байкот

 

 

Віктар Івашкевіч. Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларускі Рух”.
Нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У пачатку 80-х — актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб'яднанняў нацыянальна-дэмакратычнага кірунку — "Майстроўня", "Талака". З моманту ўтварэння камітэта па стварэнні БНФ у 1988 годзе — актывіст БНФ. Да 1996 года — сакратар Управы БНФ. Уваходзіў у групу лідэраў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазьняка падчас летняга 1996 года з'езду партыі. Увосень 1996 года пакінуў пасаду сакратара Ўправы БНФ. Стаў адным з арганізатараў незалежнага аналітычнага Цэнтра "Супольнасць". У 1997-2001 гадах – рэдактар газеты “Рабочий”, за артыкул з крытыкай прэзідэнта ў ёй быў засуджаны на год абмежавання вsолі. Больш за 10 разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакаранням. Падчас арыштаў двойчы трымаў галадоўку.

19 сьнежня гэтага году ў офісе ПБНФ адбыўся круглы стол лідараў “шасьцёркі” (прабачце, яны самі сябе так называюць) — шасьці партыяў, дзе гэтыя лідары заявілі, што дапускаюць для сябе магчымасьць удзельнічаць у псэўдавыбарах Палаткі, нават калі ў турмах будуць сядзець палітвязьні і ніякага кантролю за падлікам галасоў не будзе.

Ніякай уцямнай аргументацыі за ўдзел у гэтых дурыбарах партыйныя лідары так і не здолелі сфармуляваць, акрамя тонкіх намёкаў на “тоўстыя акалічнасьці”. Але ім у гэтым дапамагла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая ў інтэрвію «Эўрарадыё» заявіла: «Калі апазыцыя не пойдзе на выбары, заходнія спонсары пазбавяць яе фінансаваньня, і ні адна партыя, ні адзін рух ня змогуць існаваць далей, таму што ў гэтым выпадку ня будуць атрымліваць сродкі з-за мяжы на падтрымку дэмакратыі».

“Прагматыкі” з беларускіх апазыцыйных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, з эўрапейскіх структураў і некаторых незалежных СМІ паціху пачалі аднаўляць кампанію (якая была ўжо заціхла пасьля 19 сьнежня 2010 г.) пад лёзунгам: “Ня трэба рэвалюцыяў, нам трэба эвалюцыя!”. Яны заклікаць дэмакратычную грамадскасьць ісьці на “дыялог з рэжымам” і быць у дачыненьнях зь ім “лаяльнымі, пазітыўнымі і канструктыўнымі”.

Таму не дзіўна, што сёньня партыйным лідарам “тытульнай апазыцыі” беларусы давяраюць яшчэ меней (12.3%), чым Лукашэнку (20.5%) — паводле сацыялагічнага апытаньня, праведзенага НІСЭПІ ў верасьні гэтага году.

Але, дзякуй Богу, не ўся апазыцыя — “шасьцёрка”. Паводле таго ж апытаньня, падтрымліваюць дзейнасьць ініцыятараў Народных сходаў 61.5% беларусаў, як кажуць — адчуйце розьніцу! А ўсё таму, што ініцыятары Народных сходаў арыентуюцца ў сваёй дзейнасьці на настроі і патрэбы беларускіх грамадзянаў, а не замежных спонсараў і “трезвомыслящих людей из КГБ”.


Дыялог з рэжымам ці адстаўка дыктатара?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, каб: “…памяняць свой сённяшні статус дысідэнтаў на статус сыстэмнай парляменцкай апазыцыі і мякка ўплываць на рэжым праз канструктыўны дыялог”.

У той жа час, 34.6 % простых (не партыйных) беларусаў лічаць, што апазыцыя павінна патрабаваць і дамагацца тэрміновай адстаўкі А.Лукашэнкі.

Актыўны байкот палаткавых выбараў і наданьне гэтаму байкоту значэньня народнага рэферэндуму аб недаверы Лукашэнку могуць злучыць масу незадаволеных сваім матэрыяльным становішчам беларусаў (73.7% ) і ідэйных змагароў за свабоду (28.3% лічаць сябе ў апазіцыі да рэжыму) ў адзіны моцны Народны рух.

Агульнанацыянальная кампанія байкоту рэжыму можа стаць моцным крокам да адхіленьня дыктатара ад улады.


З чым ісьці да людзей?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, каб: “…папулярызаваць свае партыйныя праграмы”. Але, спытаю я вас, хто прачытаў і запомніў хаця б палову праграмы якой-небудзь партыі?

У той жа час, без усялякіх выбараў, самімі простымі (не партыйнымі) беларусамі былі сфармуляваныя патрабаваньні Народных сходаў да ўлады. І менавіта гэтыя патрабаваньні павінны стаць асновай той “станоўчай праграмы шырокай народнай апазыцыі”, зь якой змагары за свабоду павінны ісьці да людзей пры любой нагодзе, а не толькі тады, калі да гэтага закліча спадарыня Ярмошына.

Трэба даводзіць да людзей, што:

1. вызваленьне усіх палітвязьняў і поўнае вяртаньне ім ўсіх грамадзянскіх правоў, а таксама абраньне новага прэзідэнта і новага парлямента на свабодных выбарах прывядзе да аднаўленьня легітымнасьці беларускай улады і вяртаньня да яе даверу з боку беларускіх грамадзянаў і замежных эканамічных партнераў,

2. адмена сыстэмы прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў, стымуляваньне гаспадарчай ініцыятывы і прадастаўленьне прадпрыймальнікам магчымасьці ствараць новыя рабочыя месцы створаць умовы для разьняволеньня гаспадарчай ініцыятывы беларускіх грамадзянаў, вяртаньня на Радзіму эканамічных эмігрантаў, палепшаць інвестыцыйныя клімат і імідж Беларусі.

3. спыненьня росту цэнаў і індэксацыі рублёвых укладаў насельніцтва ў адпаведнасьці з курсам беларускага рубля на 1 студзеня 2011 года можна дасягнуць тады, калі выканаць рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду і правесьці шырокамаштабную прыватызацыю з удзелам фірмаў, якія могуць прынесьці перадавыя тэхналёгіі (у першую чаргу эўрапейскіх і амерыканскіх).

4. індэксаваць заробкі, пенсіі, стыпендыі і адрасную грашовую дапамогу у адпаведнасьці з ростам цэнаў з 1 студзеня 2011 года можна толькі пасьля выкананьня ўсіх папярэдніх пунктаў, бо неабходна ў некалькі разоў падвысіць прадукцыйнасьць працы, каб мець магчымасьць у некалькі разоў падвысіць заробкі, пенсіі і выдаткі на сацыяльную дапамогу.


Як бараніць незалежнасьць?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, бо: “…рэвалюцыя не ўдалася, a Лукашэнка, хоць і дыктатар, але бароніць беларускую незалежнасьць ад Масквы і трэба супрацоўнічаць зь ім у гэтым накірунку, каб адцягнуць Беларусь ад Расеі і прыцягнуць яе да Эўропы."

Але відавочна, што менавіта Лукашэнка стрымлівае разьвіццё беларускага грамадства і робіць Беларусь неканкурэнтаздольнай не толькі перад Эўропай, але ўжо і перад Расеяй. Лукашэнка апрыёры ня здольны бараніць незалежнасьць, бо ягоная сыстэма ўлады на 100% залежыць ад датацыяў Крамля, які за апошнія гады канчаткова заціснуў беларускія ўлады ў кут і прымушае плаціць па рахунках. Менавіта Лукашэнка ёсьць галоўная пагроза незалежнасьці Беларусі, а не яе абаронца. І чым хутчэй мы пазбавімся ад гэтай пагрозы, тым хутчэй пазбавімся шторанішняга пытаньня: “ужо прадалі нас Расеі ці яшчэ не?”


Як ісьці да людзей?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, бо: “…толькі статус кандыдата ў дэпутаты дае законныя правы на перадвыбарчую агітацыю”.

Але такія сьцьвярджэньні ёсьць няпраўда, калі не сьвядомы падман.

Паводле закона аб выбарах, “…Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, палiтычным партыям, iншым грамадскім аб’яднаньням…прадастаўляецца права…правядзення агiтацыi за або супраць кандыдата на сходах, мiтынгах, у сродках масавай iнфармацыi, а таксама ў час сустрэч з выбаршчыкамi… Агiтацыя (у тым лiку заклiкi да байкатавання выбараў) не дапускаецца толькі ў дзень галасавання”.


Што трэба кантраляваць?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, бо: “…калі мы не пойдзем на выбары, уладам не будзе патрэбы нічога фальсіфікаваць і тады ўсе прызнаюць Палату легітымнай”.

Але справа ў тым, што дэмакратычна настроены электарат пляваць хацеў на розныя “шасьцёркі” і на гэтыя дурыбары ўсё роўна не пойдзе, таму за кандыдатаў “тытульнай” апазыцыі прагаласуюць столькі ж, колькі прагаласавала ў Менску за кандыдата ў прэзідэнты Кастусёва — пяць-дзесяць чалавек (не працэнтаў, а чалавек!) на выбарчы ўчастак.

У той жа час, змагарам за свабоду трэба весьці агітацыйную кампанію па мабілізацыі тысячаў валянтэраў для назіраньня, бо фальшаваньне лічбаў яўкі можна выявіць і даказаць не толькі доступам да выбарчых бюлетэняў і падліку галасоў (што маларэальна), але і праз кантроль за лістамі рэгістрацыі выбаршчыкаў, і праз непасрэдны візуальны ўлік назіральнікам колькасьці людзей, што прыйшлі на ўчасткі і атрымалі бюлетэнь у выбарчых камісіях.

Урэшце можна скарыстацца сыстэмай рэпрэзентатыўнай выбаркі і пракантраляваць толькі частку ўчасткаў (напрыклад, Менск - 295 участкаў, абласныя гарады — 262, вялікія гарады — 299, малыя гарады — 262, вёска — 394, усяго — 1511 участкаў) ), але і гэтага будзе дастаткова, каб сацыёлагі падцьвердзілі вынікі назіраньня.


Выжываць ці перамагаць?

“Прагматыкі” кажуць, што яны ідуць на выбары, бо: “…плецьцю абуха не перашыбеш, сьценку ілбом не праб’еш, а байкотам дыктатара не скінеш”.

Натуральна, змагары за свабоду павінны тлумачыць людзям, што на халяву свабода не прыйдзе з-за мяжы, што пасьля перамогі байкоту нам усё роўна не абыйсьціся без усеагульнай забастоўкі і шырокай кампаніі па правядзеньні масавых Народных сходаў.

Нам трэба тлумачыць людзям, што абяззброіць і скруціць бандыта без сінякоў не атрымаецца, але пасьля байкоту зрабіць гэта будзе ўжо нашмат лягчэй.

Вядома, зрабіць спачатку Байкот, а потым - Усеагульную Забастоўку і масавыя Народныя сходы па ўсёй Беларусі вельмі цяжка, але ўсё роўна гэта непараўнальна больш рэальна, чым марыць патрапіць у Палатку са згоды і ласкі дыктатара, нават калі табе нешта і паабяцалі заходнія спонсары ці “трезвомыслящие люди из КГБ”.


P.S. 17 сьнежня зьезд партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя даручыў Нацыянальнай Радзе БХД падрыхтаваць і правесці кампанію актыўнага байкоту “выбараў”, альбо ў выпадку выканання ўладамі патрабаванняў (неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, зарэгістраваць усе грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, замацаваць абавязковае права палітычным партыям дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, замацаваць права назіральнікаў наглядаць падлік галасоў такім чынам, каб бачыць волевыяўленне грамадзян у кожным бюлетэні і інш.) - удзелу хрысціянскіх дэмакратаў у палітычнай кампаніі.

21 сьнежня Палітсавет Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі прыняў рашэньне рэкамендаваць зьезду АГП і «шасьцёрцы» падтрымаць ідэю актыўнага байкота.

Надышоў час усім дэмакратычным арганізацыям і іх лідарам публічна і максымальна ясна сфармуляваць сваю пазыцыю.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Средний балл - 3.17 (всего оценок: 23)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Івашкевіч за ўсё што бярэцца, правальвае з трэскам. Івашкевіч, а што ж ты смяяўся над ідэяй байкоту прэзіденцкіх выбараў у 2010 годзе, калі яе слушна выказваў Пазьняк? Таму што Сеннікаў плаціў табе грошы за выбары?
  • Толк должен быть в формировании нашей уверенности в том, что любой из нас может бросить в лицо Лукашенко: "ты болен, иди лечи свою мозаику", и реально это ему сказать.
  • Я тоже нахожу идею бойкота в виде "сидеть на печи и просто не ходить" абсолютно бредовой. Если нас не устраивают правила и сложившаяся практика выборов, нужно в первую очередь протестовать против правил и против избиркомов. А для этого избирателям нужно разъяснить для начала простую вещь: Бросать СВОЙ бюллетень в урну, контролируемую людьми, которым не доверяешь так же глупо как на вокзале просить первого встречного присмотреть за своими вещами. СВОЙ бюллетень нужно унести с собой, в своем кармане. По крайней мере его не сожгут на заднем дворе, и когда-нибудь их можно будет предъявить как вещественное доказательство фальсификации. Потому что на данный момент никаких доказательств фальсификаций у нас на руках нет. И на своей пресс-конференции Лукашенко на голубом глазу клянется что он не фальсифицировал. Понятное дело что он рассчитывает на то, что никто не сможет расследовать всех цепочек и ниточек, приведших к фальсификациям. Есть доказательства по 2-3 участкам, но этого недостаточно, прежде всего для самих людей. Кто из нас готов заявить судье "я не признаю Лукашенко президентом, потому что он выборов не выигрывал, и все распоряжения его, и принятые при нем законы недействительны, так же как и ваше пребывание на должности судьи" Если мы сами уверены в этом, то могли бы смело ему бросить в лицо на последней пресс-конференции. Но не бросили, не сказали "уходи". Значит, нашей собственной уверенности не хватает, и 2-3 участка, на которых нам удалось зафиксировать фальсификации нам самим этой уверенности не дают. Мы уже дискутировали о активном бойкоте в форме массового выноса бюллетеней в обсуждении статьи "БХД угрожает властям бойкотом" https://naviny.by/forum/messages/data/16782/?theme=1 Надеюсь, что здесь найдется новый состав для продолжения дискуссии Прошу также ознакомиться с первоисточником замысла о выносе бюллетеней http://aleksandr-hatov.livejournal.com/802.html
  • Ивашкевич, ну бред бредовский! "партыйным лідарам беларусы давяраюць яшчэ меней (12.3%), чым Лукашэнку (20.5%)...дзейнасьць ініцыятараў Народных сходаў 61.5% беларусаў" У вас с головой всё в порядке? На народные сходы никто не пришёл, хотя агиткомпания была неплохая. при этом на президенские выборы своей попой рискнули ох как не мало людей, чтобы поддержать столь непопулярных лидеров "титульной оппозиции". Одно дело циферки, другое - реальные действия людей. Идея бойкота - это ещё более бредовая затея. Можно придумывать какие-угодно оправдания тактике невмешательства, но на белорусском поле должны играть мы сами, а не Запад. а играть на нём можно только, если принимать участие в электоральных кампаниях. да, соперник жульничает. но смысл не в том, чтобы получить нужные цифры. нужно завоёвывать доверие людей. и делать это нужно снова и снова, а не так, что мол мы увидели это доверие 19 декабря. рейтинги быстро меняются! Итого: хватит ныть, выходите на улицы и предлагайте программы, идеи и т.д. а то реально в монархию превратимся.
  • Да показывали уже неоднократно! И толку??
  • А хоть что нибудь кроме бойкота оппозиция может предложить? Предложите вы что-нибудь.