Дата публикации:
25.03.2012
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/opinion/2012/03/25/ic_articles_410_177288/

Уладзімір Някляеў. ДЗЕНЬ ВОЛІ.

Автор: Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

 

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў. Паэт, лідэр агульнабеларускай кампаніі “Гавары праўду!”. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. 

Беларусь
чакала жаўрука.
Першага.
Яго высокай песні.
І зляцеў
з вясновых паднябессяў
дваццаць пяты
дзень сакавіка.

З намі ён цяпер
па век вякоў
будзе йсці
перад усімі днямі
з бел-чырвона-белымі
сцягамі,
з Воляю
паперадзе сцягоў!