|
|
|
Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. |
Дэкрэт № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" ўводзіць фактычна бестэрміновую прымусовую працу і відавочна парушае артыкул 41 Канстытуцыі, які павінен гарантаваць беларусам права на "выбар прафесіі, роду дзейнасці і працы ў адпаведнасці са схільнасцямі, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай".
Там жа чытаем, што прымусовая праца забараняецца, за выключэннем працы ці службы, якая вызначаецца прыгаворам суда ці ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
Згаданы дэкрэт — дадатковая ілюстрацыя таго, што надзвычайная сітуацыя гэта ў нас у эканоміцы, а рэагуе на яе ўлада метадамі ваеннага камунізму. Хаця наспеў час палітыкі мадэрнізацыі!
Але любая вольніца — пагроза збудаванай аўтарытарнай сістэме, якая ўжо на мяжы выраджэння ў чыста паліцэйскую і таталітарную дзяржаву.
Здавалася б, улады зрабілі чарговы крок на павелічэнне колькасці незадаволеных працаўнікоў. Сярод іх паболее тых, хто лічыць, што кантракт асобы на прэзідэнцкай пасадзе, які кіруе як феадал-прыгоннік, надта самазацягнуўся.
Але, па ўсім, улады гэта не вельмі хвалюе. Яны перакананыя, што ёсць куды далей закручваць гайкі, што разьбу не сарве.
У любым выпадку, тое да пары да часу. Бо нельга цынічна ставіцца да народу як да чэлядзі нявольнай!
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |