Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Алена Германовіч. САЛІДАРНАСЦЬ. Для службовага карыстання


Алена Германович

Алена Германовіч. Нарадзілася днём 23 сакавіка 1978 года. Праз месяц, у тры гадзіны ночы, мяне ў беспрытомным стане па прычыне немаўляцкага ўзросту і ў строгай сакрэтнасці ахрысцілі. Хроснымі выступілі член Камуністычнай партыі, дырэктар школы і першы сакратар райкама камсамола, што і вызначыла маю будучыню. Не, я не стала камуністам — партыя развалілася, не стала святаром — па прычыне іншага полу. Але люблю тэатр, экстрым і літаратуру. А, вось яшчэ — я ўласны карэспандэнт БелаПАН па Гомельскай вобласці.

Першы раз гэтае слова я прачытала на польскай мове, не асабліва разумеючы яго сэнсу. Мы, малыя, прыехалі ў Гданьск на адпачынак, і прывезлі нас у такі будынак вялізны, з надпісам на ім гіганцкімі польскімі літарамі «Салідарнасць». У тым будынку нас частавалі мандарынамі, апельсінамі, бутэрбродамі, сокам і цукеркамі, аж пакуль не прыехалі палякі, якія паштучна паразбіралі нас па сем'ях. Тыя палякі потым казалі, што яны з «Салідарнасці». Я, малая, тады падумала, што салідарнасць — добрая рэч, калі смачна кормяць і вязуць на мора купацца чужых дзяцей з чужой краіны.

А ў дарослым жыцці я сто мільёнаў разоў чула тое слова. Але ўжо разумела, што вымаўленне таго слова не цягне за сабой нейкіх прыемных рэчаў. Пустое ўсё. Пафас, дый годзе. Слухаеш і пазяхаеш. Брашы-брашы, прыемна слухаць.

Гэта кшталту як аднойчы сядзелі на нуднай ідэалагічнай сходцы, у драматычным тэатры, там прэм'ер-міністр наш былы выступаў. Ён, і яшчэ куча розных начальнікаў, мясцовая эліта. Прамовы былі! Каб перанесці іх на аркуш паперы, то было б 28 кіламетраў, дробным шрыфтам без прабелаў. Недзе пасярэдзіне сходкі мяне занепакоена штурхнула калега: «Гэй, ты не ведаеш, пра што яшчэ падумаць? Я ўжо не магу сядзець, усё на свеце перадумала: і пра сняданак, і пра мужа, пра дзяцей, пра крызіс, пра рэцэпты засолкі агуркоў, пра гатункі вінаграду для лецішча, курс валюты, новы фільм, падумала ўжо пра ўсіх сяброў, аднакласнікаў і іх дзяцей! Я ў роспачы — няма ўжо пра што думаць!».

Я была з ёй абсалютна салідарная ў той момант — думаць ужо не было пра што. Прамовы былі такія нудныя і доўгія, што ўжо галава апусцела, як тыя качаны, якія мы мысленна шаткавалі і складалі ў слоікі. Чаму мы не слухалі тых дзядзькаў у гальштуках? Засцерагалі свае мазгі, натуральна.

Але навошта нам тая салідарнасць? Напрыклад, журналісцкая? Што — хіба за яе плацяць? Мы праяўляем салідарнасць, як толькі можам, і для гэтага не абавязкова ісці пад ізалятар ці пісаць петыцыі. Тым больш зараз ёсць новыя інструменты салідарнасці. Лайкі паставіць, ці яшчэ што. У мінулым годзе былі праблемы ў часопісаў, дык мы намалявалі лозунгі на аркушах А4, сталі з тымі аркушамі ў дварэ, ды і сфатаграфаваліся. Потым тыя фатаграфічныя картачкі выклалі ў інтэрнэт. Усе бачылі, як мы салідарныя са сваімі калегамі. Зварот падпісалі. У Космас. Маўляў, так і так.

Салідарнасць па-нашаму — гэта імкненне дапамагчы калегу быць лепшым, жвавейшым, нахабным, і заўсёды быць у тонусе. Вось я, напрыклад (ну, я — як прыклад :). Пайшла на суд. Вельмі мне хацелася, каб матэрыял з суду быў упрыгожаны фатаграфіяй забойцы, так карцела! Я пачала падрыхтоўчую працу загадзя: за тыдзень пачала пісаць звароты і заявы ва ўсе інстанцыі, дамаўляцца пра адзін-адзіны здымак са ўсім судовым начальствам, ліслівіла, загадкава ўсміхалася, плакала, кленчыла перад старшынёй паседжання, склаўшы рукі, узводзячы вочы да неба, вымольвала дазвол у сакратара і засядацеляў, падкуплівала прыбіральшчыц і канвойных сабак, прасіла пацярпелых пацярпець, пакуль я буду тыкаць у злачынцу фотаапаратам, крыўлялася перад забойцам, паказвала яму на пальцах і жэстамі, каб ён быў не супраць аднаго-адзінага здымка для гісторыі, прыкідвалася дурнем, і шлангам, і пнём.

І вось — усе справы зроблены, са ўсімі дамоўлена, нават канвойныя чорныя аўчаркі з павагай глядзелі на мяне, калі я з фотаапаратам зайшла ў суд. Я заскочыла ў залю паседжання, ліхаманкава пачала здымаць злачынцу, і тут прагрымеў крык: «Гляньце, што яна робіць! Міліцыя, міліцыя, канвой, яна парушае закон, яна не мае права здымаць!». Так нехта крычаў. Мне здалося, што гэта сам Бог з неба крычыць, бо з кім жа яшчэ я не дамовілася? Аказалася, што крычаў, як курыца, якая знесла яйка, і якое з'еў пацук, — мой калега, з тэлебачання. Ён крычаў, як рэзаны. Ён прыцягваў увагу канвойных, ён звяртаўся да іх, каб яны мяне паставілі на месца. Так ўжо лямантаваў той мой калега, што ўжо канвойны не вытрымаў і сказаў мне: «Ну, гэта, вы так ужо дэманстратыўна-то не фатаграфуйце...».

Вы думаеце што? Калега — нядобры чалавек, сапсаваў мне фэншуй? Не праявіў карпаратыўную салідарнасць? А вось і не! Ён мне дапамагаў — дзеля майго ж дабра. Ён так мяне падбадзёрваў! Дзякуй табе, добры чалавек з відэакамерай, мілы аператар. Мне прыйшлося хутчэй бегчы, ліхаманкава рабіць фатаграфіі, і ўсё такое. Ён, калега, натуральна, хацеў, каб я прывучалася працаваць у рэжыме гвалту, ляманту, стрэсу, канфлікту. А то вось пачнецца раптам вайна — а я не падрыхтаваная? Уся такая млявая і разняволеная?

Карпаратыўная салідарнасць па-нашаму, па-тутэйшаму — гэта асаблівы від салідарнасці, часам не зразумелы «не-выбраным». Карпаратыўная салідарнасць па-нашаму — гэта з пагардай ставіцца да тых, хто працуе ў іншых сродках інфармацыі, напрыклад, дзяржаўных. Ці наадварот. Па-нашаму — гэта пасля нейкіх здымкаў паліць разам з аператарам «варожага» дзяржаўнага тэлебачання, і размаўляць ні пра што, балбатаць. А потым выдаць гарачую навіну, што карэспандэнт дзяржаўнага выдання казаў так і так, не так, як лічыць увесь дэмакратычны свет і грамадзянская супольнасць. Блага, карацей, нядобры ён, як ён мог, на святое спакусіўся. А тое, па сакрэту, і не журналіст быў наогул, а аператар. І нікому ён каментар не даваў, ляпнуў нешта за вуглом, збіраючы штатывы свае ў аўто, сам не ведаў што. Калегі яго (недзяржаўныя) праявілі так з ім тутэйшую салідарнасць, нават павысілі з аператара да карэспандэнта.

Салідарнасць па-нашаму — гэта ўвесь час нястомна чысціць свае стройныя шэрагі, каб вораг не прайшоў, не праскочыў. Ужо ў гэтым нам роўных няма па беламу свету! Калі ты такі разумны — на, атрымай! Мы яшчэ праверым, усе архівы падымем, дзе ты быў 10 гадоў таму, ці не супрацоўнічаў са злачынным рэжымам, ці наадварот з апазіцыяй, і хто твая жонка, і ці была каханка. Салідарнасць па-нашаму — гэта тэлефанаваць адзін аднаму і сварыцца, потым выкладаць усё гэта ў інтэрнэт, для чытачоў. Салідарнасць па-нашаму — гэта прасіцца на працу да рэдактара, а калі ён табе адмовіць — абліваць брудам таго рэдактара і выкрываць злачынныя змовы.

Гэта ўсё — для нашай карысці. Толькі мы гэтага не разумеем.

Наогул салідарнасць, напэўна — для слабакоў. Мы ж людзі моцныя, нам яно ні к чаму. Мы наогул не мы, бо не можам быць у множным ліку.

P.S. Калі я пішу пра гэта, то таксама праяўляю салідарнасць па-нашаму. Можаце паставіць мне мінусы.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.57 (всего оценок: 26)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Я аиста раз в пару лет вижу и зубра давно видел в зоопарке, а пьяниц ежедневно по несколько раз и бравых милиционеров разгоняющих старушек возле базара... Так какова наша действительность? Старый анекдот: "Если по радио изобилие, а в холодильнике пусто - включи холодильник в радиоточку"
  • Видимо, вы, что-то перепутали. Дело журналиста - лишь фиксировать; снимать, писать... Или, вы из этих, что этот ФОТОАЛЬБОМ, запретили, как "неверно" отражающий действительность? Дело журналиста - лишь справедливое фиксирование. ВАШИХ действий. И, так, вообще, о жизни рассказать. О том, что мы и не знали бы, не будь уважаемой г-жи Германович, с камерой. То-то, эти спецназы всякие, первым делом, камеры разбивают, у журналистов. Так что, этот упрёк - не по адресу. Уважаемая госпожа Германович! Я - ставлю ещё один плюс. Я - много наплюсовала бы; но это - не по правилам. От одного лица.
  • Всем, кто пишет, как у них там - "О-го-го!!!" (Типа "Вот мы к ним приехали, и нас тут же солидарно по семьям разобрали!") А у нас - "Пфе-фе-фе!" (Коллега по професии подставил - вместо солидарности)!
  • Это - вы кому, говорите-то?!!!
  • Польская "Солидарность" - это прежде всего СТРУКТУРА: первичные ячейки на предприятиях, объединения разного рода и т.д. и т.п. Создайте что-нибудь хоть отдалённо подобное - и тогда можете судить о солидарности. А пока всё это говорение - беспредметно.
  • Калі "зацаніць раскладку" беларускага бюджэту, то там можна пабачыць цікавую рэч: наша доблеснае беларускпе войска мае меншае "довольствіе", чым сілавыя структуры. Колькі там ідзе канкрэтна на кэйджыбі не пішуць, але можна здагадацца, што прынцып "разделяй і властвуй" у нас ажыццяўляецца перманентна і рэзультатыўна ( ,ІМНО, ... але не магу не далучыцца да ацэнкі папярэдніх каментатараў

Интересные Факты

Загрузка ...