Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. З БНФ ёсць будучыня ў Беларусі!

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

20 год таму назад III з’ездам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” было прынята рашэнне аб утварэнні Партыі БНФ. З’езд праходзіў 29-30 мая 1993 года ў тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску.

Дэлегаты з’езда падтрымалі прапанову кіраўніцтва і прагаласавалі за стварэнне Партыі БНФ. На той час сярод некаторых сяброў ГА БНФ “Адраджэньне”, сярод яго прыхільнікаў нярэдка ўзнікалі спрэчныя меркаванні аб неабходнасці стварэння партыі. Падобныя спрэчкі аб правільнасці або памылковасці тагачаснага рашэння ўзнікаюць зрэдку і зараз, і, нават, сярод некаторых прадстаўнікоў былога кіраўніцтва грамадскага аб’яднання і Партыі БНФ розных часоў. Некаторыя з іх бачаць у рашэнні ІІІ з’езда БНФ аб стварэнні партыі звычайнае фармальнае, канцылярскае рашэнне.

Адным з аргументаў неабходнасці стварэння партыі з’явілася на той момант прынятае Вярхоўным Саветам новае заканадаўства аб выбарах, якое прадугледжвала права ўдзелу ў выбарах толькі для палітычных партый. Грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, рухі, згодна новага заканадаўства, пазбаўляліся такога права.

Немалаважным аргументам на карысць ідэі стварэння Партыі БНФ з’яўлялася яшчэ і існаванне ў краіне шэрагу іншых партый, як Сацыял-дэмакратычная, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі. Адбываліся падрыхтоўчыя працэсы па стварэнню новых. Існуючыя і новаствараемыя партыі фармаваліся як палітычныя арганізацыі з яскрава і канкрэтна пазначанай ідэялогіяй, ад ліберальнай да сацыял-дэмакратычнай.

Шматлікія сябры існуючых і ствараемых партый з’яўляліся адначасова і сябрамі ГА БНФ “Адраджэньне”, уваходзілі ў кіруючыя ворганы як у цэнтры, так і ў рэгіянальных структурах. Не ўлічваць гэтыя працэсы было немагчыма.

Створаная напрыканцы мая 1993 года Партыя БНФ узнікла на аснове шырокага агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху, яна ўнаследавала агучаныя ў 1988 годзе, пры заснаванні Беларускага Народнага Фронта як грамадскага аб’яднання, лозунгі і мэты — незалежнасць, дэмакратызацыя, адраджэнне беларускай мовы і культуры. Партыя выступіла за еўрапейскі шлях развіцця Беларусі.

За амаль чвэрць стагоддзя, што існуе БНФ, сябрамі арганізацыі падрыхтаваны праграмы рэфармавання ўсіх галін жыцця краіны.

Як паказаў час, Партыя БНФ застаецца партыяй каштоўнасцей, яна, як і раней, найбольш адказна ставіцца да абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Нягледзечы на складаныя часы для палітычнай дзейнасці, партыя глядзіць у будучыню з аптымізмам.

Сябры арганізацыі, нярэдка падвяргаючыся рэпрэсіям, пераследу з боку ўладных і сілавых структураў, самааддана працуюць па ўсёй краіне, з’яўляюцца прыкладам для ўсяго беларускага грамадства.

Менавіта заснаванне арганізацыі на грунце нацыянальных інтарэсаў дазволіла партыі прайсці за 20 год існавання шматлікія выпрабаванні з мінімальнымі стратамі.

Ні рэпрэсіі, ні пераслед, ні інфармацыйная ізаляцыя, ні існуючы ў грамадстве страх не вымушылі беларускае грамадства адвярнуцца аб Беларускага Народнага Фронта.

Як сведчаць вынікі апошніх апытанняў Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў, рэйтынгі падтрымкі і вядомасці БНФ у грамадстве самыя высокія сярод іншых палітычных арганізацый. БНФ абыходзіць на сёння па гэтых паказчыках і праўладную “Белую Русь”, для дзейнасці якой у краіне беларускімі ўладамі створаны самыя спрыяльныя ўмовы.

Беларускія грамадзяне бачаць, што БНФ — гэта сапраўды народная партыя, якая адстойвае народныя і нацыянальныя інтарэсы як на дзяржаўным, так і на мясцовым узроўнях.

У Беларускага Народнага Фронта ёсць будучыня на Беларусі. А з БНФ ёсць будучыня і ў Беларусі.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.18 (всего оценок: 30)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • У них не было "статута" и законность их разбоя и издевательств им не предъявишь. А в ВКЛ был "Статут", который придавал законность бесправия простолюдинов перед шляхтой.
  • Быдло, пся крэв, холопы, смерды, чернь и т.д.
  • А ещё и "Сфагнум" В. Мартиновича мною припасён... И куда податься бедному крестьянину... :)
  • НЕТ, ты меня загоняешь в тупик. За эту неделю я последовательно прочёл Юрия Домбровского: "Факультет ненужных вещей", "Обезьяна возвращается за своим черепом" и "Хранитель древностей"... Там свой дерьмодром сталинщины. А тут - бабах - и прочие жудасти "разбора полётов". Лично я не готов... Это трудности историков и летописцев... Посуди сам, как мне на все эти вещи реагировать своим гражданским сознанием. Я как гражданин, вроде как и сопричастен, но спокойно говорю процессу: "Стоп, машина! Об этом я подумаю завтра"..
  • Для литвинов/беларусов, наверное, более точно будет их назвать "самодуров Ужасного, Петра и Екатерины 2". Возможно, в России, для россиян они великие или величайшие или даже титаны, но это в России, но не в ВКЛ/Беларуси
  • А каким Статутом прикрывались военные разбои и грабительские дани, поборы Ивана Ужасного, великих Петра и Екатерины, да и прочих, включая правителей бандитских шаек правительств СССР?