Глеб Лабадзенка. БЕЛАРУШЧЫНА. Галасуйце рублём!

Набудзьце беларускамоўную кніжку, дыск са сьпевамі па-беларуску, схадзіце на канцэрт беларускамоўнага гурта ці выпішыце газэту на беларускай мове...

 

 

Фота Джона Кунстадтэра

Глеб Лабадзенка. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Скончыў Коласаўскі ліцэй (2004), журфак БДУ (2009). Працуе журналістам ад 2000 году. У 2004-2008 гадох – у газэце “Комсомольская правда” в Беларуси”, у 2009-2011-х – у “Звяздзе”. Ад 2011-га – фрылансер.

Выдаў кнігі “Pager-вершы” (2005), “дзіцячая заМова” (2013), уклаў непадцэнзурнае выданьне “Ладдзі Роспачы” Уладзімера Караткевіча (2010). Інтарэсы – дасьледваньне гісторыі роду Радзівілаў, архітэктура, краязнаўства, вандроўкі па Беларусі. Ад 2007 году вядзе блог.

Часам даводзіцца чуць: “Я душою й сэрцам за Беларушчыну! Толькі вось, бяда, ня ведаю, як і што зрабіць…”

 

Парада тут вельмі простая. Калі ня ведаеце, як галасаваць за Беларушчыну, – галасуйце рублём.

Набудзьце беларускамоўную кніжку, дыск са сьпевамі па-беларуску, схадзіце на канцэрт беларускамоўнага гурта ці выпішыце газэту на беларускай мове. Падкрэсьлю, што адрозненне між “беларускай кнігай” і “беларускамоўнай кнігай” – у дадзеным выпадку ключавое.

На гэтым этапе звычайна нявечыцца міф пра нашую памяркоўнасьць, бо “кніжка лажовая”, “дыск фуфло”, “гурт адстойны”, а “газэта – жоўтая”.

Часта так і здараецца. А вы вазьміце й набудзьце.

Плюнь – ды пацалуй.

Сітуацыя на беларускім культурным рынку падобная да сітуацыі з прыдарожным сэрвісам. Прыдарожных кавярняў і матэляў мала, бо ніхто да нас ня едзе, а ніхто ня едзе – бо няма кавярняў і гатэляў. (Ці ўсё ж таму, што візы да глупага дарагія?..)

Дык вось. Беларушчына ў задніцы таму, што мы, беларусы, не галасуем за яе рублём. Сёньняшні стан культуры вымагае мецэнацтва – як з боку фундатараў, гэтак і з боку кожнага спажыўца. Бо гэта сорам, калі кніжкі выходзяць накладам 300-500 асобнікаў і ляжаць на паліцах кнігарняў. Калі гурт гадамі не запісвае дыск, бо ведае: укінеш грошы – а набываць ня будуць, сьцягнуць з торэнтаў. Калі газэты маюць наклады ў межах астранамічнай хібнасьці... Ды што казаць – калі самыя папулярныя белмоўныя сайты наведвае меней за 1% беларусаў штодня.

Вядома, тут можна ў няведаньні гаварыць: дык пішуць абы-што, таму й не купляюць тыя кніжкі. Але ці хочаце вы такімі развагамі прыпадабніцца чалавеку, якому ніяк не кладуць на стол “Вайну і мір”?..

Дый каб так сказаць, трэба скупіць усю сучасную літаратуру ды перачытаць. А калі кожны скупіць – глядзіш, і працэс пойдзе. Тым больш, што пісьменнікі стараюцца спадабацца самым шырокім масам як толькі могуць: і класікаў бэсцяць, і па фене батаюць, і пра рэаліі ўскраінаў горада-героя пішуць з палохаючай рэалістычнасьцю…

Тэму галасаваньня рублём, прычым неабавязкова з шасьцю нулямі, можна разьвіваць. Як пісала адна газэта ў сваёй рэкламцы: “прачытаў – укінь у скрыню суседу”. Гэтаксама можна заўжды мець пры сабе якую беларускую кніжачку ці дыск – і пры нагодзе прэзэнтаваць сустрэчнаму. Майстру на шынамантажы, прыўкраснай цырульніцы, сакратарцы ў офісе, даішніку ўрэшце (толькі акуратна, каб не ўважылі за хабар!).

Хто ведае, можа, гэты ваш сімвалічны прэзэнт нагадае чалавеку ўрокі белліту ў школе ці “Александрыну” “Песьняроў”, рэкляму на бігбордзе ці які артыкул у інтэрнэце. І чалавек прыдзе на вечарыну Ўладзімера Арлова, выпіша абедзьве беларускія газэты, набудзе дыск Вайцюшкевіча й нацягне на сябе саколку з партрэтам Кастуся...

Рамантыка? Бздура?

А вы набудзьце беларускую кніжку.

Вам жа ня цяжка, праўда?

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

  • "самыя папулярныя белмоўныя сайты наведвае меней за 1% беларусаў штодня." А NN.by? Там наведвальнікаў больш, чым 1%, ІМО )
  • Пишется: "як галасаваць за Беларушчыну, – галасуйце рублём. Набудзьце беларускамоўную кніжку Читать полностью: http://naviny.by/rubrics/opinion/2013/8/1/ic_articles_410_182534/ ." == Если только а беларускамовнай книжке однозначно разберутся, как называть беларусой на русском языке, то ли "белоруссы", то ли "белорусы" или по правилам русского языка при перевода на русский язык (от термина-названия "Беларусь") "беларусы", тогда можно будет подумать о беларускамовнай книжке.
  • [quote="нет"] о беларускамовнай книжке[/quote] а каверканне беларускіх словаў - гэта паказчык вашай высокай культуры, альбо мне рускія словы таксама трэба каверкаць па-беларуску, ці гэта комплекс "велікості " (варыянт - калгаснасніка)?
  • Калі па-праўдзе, то мяне [прыемна] здзівіла вось гэтае апытанне http://dengi.onliner.by/2013/04/09/golos-11 на онлайнеры, дзе "тусуецца нямерана" і расіян. Амаль 41% выказаліся ЗА )
  • [quote="brook"]нет пишет: о беларускамовнай книжке а каверканне беларускіх словаў - гэта паказчык вашай высокай культуры, альбо мне рускія словы таксама трэба каверкаць па-беларуску, ці гэта комплекс "велікості " (варыянт - калгаснасніка)?[/quote] А если я буду использовать латинский шрифт, то к какому комплексу колхозников припишете? Или для вас по секелю каким шрифтом писать по беларуски, к примеру таких слов, как можно повсюду найти на навинах и везде: белорусс, белоруссов, Белоруссия, или же их написания с одним "с"? В том числе при использовании других шрифтов написания?
  • [quote="нет"]нет 02.08.2013 // 22:10[/quote] Вы мне не адказалі на маё пытанне: МНЕ ТРЭБА РУСКІЯ СЛОВЫ ПЕРАКЛАДАЦЬ НА БЕЛАРУСКАЕ ВЫМАЎЛЕННЕ, ЦІ НЕ?
  • [quote="нет"]А если я буду использовать латинский шрифт, то к какому комплексу колхозников припишете?[/quote] Я не бачу вашага адказу "ЦІ НАРМАЛЬНА БУДЗЕ МНЕ РУСКІЯ СЛОВЫ ПІСаЦЬ ПА БЕЛАРУСКУ"?
  • [quote="brook"]Я не бачу вашага адказу "ЦІ НАРМАЛЬНА БУДЗЕ МНЕ РУСКІЯ СЛОВЫ ПІСаЦЬ ПА БЕЛАРУСКУ"? [/quote] Вообще-то, речь идет о переводе беларуских слов "Беларусь", "беларусы", "беларуский" на русский язык.
  • [quote="нет"]Вообще-то, речь идет о [/quote] Вообшче-то он нічорта на гэту тэму НЕ ІДЗЕ! Я МАГУ РУСКІЯ СЛОВЫ КАВЕРКАЦЬ ПА-МАСКАЛЁЎСКУ, ЦІ НЕ?
  • ВААБШЧЭ-тА, рЭЧ идЗЕ ПРА пераводзе беларуских слоў
  • [quote="brook"]Я МАГУ РУСКІЯ СЛОВЫ КАВЕРКАЦЬ ПА-МАСКАЛЁЎСКУ, ЦІ НЕ? [/quote] Есть правила русского русского языка, а не московского коверкаемого. Согласно правил термины (названия и слова от перевода термина) переводятся на русский как одно слово. Но, похоже, что по московскому коверкаемому - слово-термин вначале разбивается на два и сколь угодно слов, все слова переводятся самостоятельно, затем, к по-московски исковерканного термина-названия, применяют уже правила и получают то, что и есть по-московски исковерканным: "Белоруссия", "белоруссы" и т.д. с двумя или одним "по-московски" "с". Хотя по правилам русского языка доподлинно известно, что от беларускогло термина-названия "Беларусь" должно быть по-русски "Беларусь", "беларусы", "беларуский", "беларуская", "беларуское". А говорить о Беларуси как Белоруссия, так это равнозначно, как говорить о бывшем Ленинграде и сегодня Ленинград.