Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Ігар Лялькоў. РЭФЕРЭНДУМ. Беларусь — не тэатр Карабаса-Барабаса!

 

Ігар Лялькоў. Нарадзіўся у 1971 г. у Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, Універсітэт Парыж 1 — Пантэон-Сарбона (Францыя) і магістратуру Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча). Працаваў у Нацыянальным архіве, Дзяржаўным камітэце па архівах і справаводстве, Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі. Выкладаў у Беларускім Калегіюме, Варшаўскім універсітэце, Карлавым унівэрсітэце (Прага, Чэхія), Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку (Польшча). Сябра Сойму Партыі БНФ (2005-2007 і з 2009), старшыня міжнароднай камісіі Партыі БНФ (2003-2007 і ў 2011). Намеснік старшыні партыі з 2009. Вылучаўся кандыдатам на выбарах у мясцовыя Саветы 2010 г. Быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС падчас прэзідэнтскіх выбараў 2006 г. і кандыдата ад Партыі БНФ падчас прэзідэнтскіх выбараў 2010 г. Аўтар і рэдактар 5 кніг і каля 70 артыкулаў, прысвечаных гісторыі Беларусі, знешнім сувязям нашай краіны, гісторыі і сучаснасці еўрапейскай інтэграцыі, месцу Беларусі ў Еўропе. Працы друкаваліся на 8 мовах у 10 краінах.

“Мой народец странный,
Глупый, деревянный.
Кукольный владыка,
Вот кто я, поди-ка...”
(А. Талстой “Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна”)

“Мы, беларусы,
Мы — народ такі.”
(Р. Барадулін “Мы — беларусы…”)

Абразлівае выказванне кіраўніка дзяржавы на адрас падуладных яму грамадзян ускалыхнула не толькі беларускую інтэрнет-прастору, у якой, ужо традыцыйна, точыцца ў нашай краіне найбольш актыўнае грамадскае жыццё. Размовы на тэму павагі-непавагі ўладаў да людзей апошнімі днямі сталі важнай тэмай абмеркаванняў і ў грамадскім транспартце, і ў працоўных курылках, і на сяброўскіх імпрэзах. Прынамсі, мне за апошні тыдзень давялося іх праслухаць у розных варыяцыях больш, чым за ўвесь апошні год.

Большасць, натуральна, не задаволеная трактаваннем сябе на ўзроўні лялечнага народца з тэатра Карабаса-Барабаса. Але чуюцца і такія галасы — людзі самі вінаватыя ў такім стаўленні да сябе з боку ўладаў. Таўро “народзец” — гэта расплата за дзесяцігоддзі маўклівага прыніжэння перад усіх узроўняў начальствам, за страх публічна выказваць свае думкі, за пакорнае хаджэнне ледзьве не строем на датэрміновае галасаванне, за згоду адмовіцца ад карыстання сваімі грамадзянскімі правамі ў абмен на “чарку і шкварку”…

Магчыма, гэткія горкія разважанні шмат у чым і справядлівыя. Тым больш, што і гэтым разам далей за кухонна-курылачна-транспартныя размовы хваля незадавальнення не выйдзе. Сапраўды, сённяшняе беларускае грамадства не гатовае да масавых публічных акцый у абарону сваёй нацыянальнай годнасці. Яно, у прынцыпе, да масавых публічных акцый не гатовае. І гэта ёсць аб’ектыўная рэальнасць, якую павінен улічваць кожны сапраўдны палітык.

Наш народ — такі, які ён ёсць, і іншага народу ў нашай краіне няма. Таму па-сапраўднаму выніковай тут можа быць толькі такая палітычная праца, якая праводзіцца “з расплюшчанымі вачыма”, з асэнсаваннем і ўлікам рэальных настрояў і чаканняў людзей.

Менавіта такую працу імкнуцца весці ініцыятары кампаніі “Народны рэферэндум”. Быць са сваім народам, уважліва яго слухаць, дапамагаць ператвараць часам няяснае пачуццё агульнай незадаволенасці існым станам рэчаў у дакладныя і агульназразумелыя фармулёўкі праблемаў, якія патрабуюць вырашэння… Гэта — сённяшнія будні кампаніі, штодзённая руцінная праца дзеля стварэння агульнанацыянальнага парадку дня, вызначэнню тых накірункаў зменаў у краіне, з якімі згодная і на якія гатовая працаваць пераважная большасць нашага народу.

Калі гэтыя накірункі будуць вызначаныя і згода працаваць усім разам над рэалізацыяй прапанаваных самім народам зменаў будзе падцверджаная сотнямі тысячаў подпісаў пад пытаннямі “Народнага рэферэндуму”, наўрад ці хоць адзін паганы язык павернецца назваць беларусаў “народцам”.

Дзеля гэтага мы і працуем.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.34 (всего оценок: 20)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • может и не хотят, но если судит по тому как мы живём то именно эти партии и занимаются организацией жизни зелёное говорите? где-то я такое уже видел, интересно где???
  • Я это давно уже практикую безо всяких советов. Телевизор давно у меня запылился. Не очень белорусы хотят, чтобы организацией их жизни занимались сексуальные меньшинства и партии педофилов. Да и Европа меняется. Еще немного, и там взовьется зеленое знамя исламского фундаментализма.
  • :) .. телевизор смотри, но не включай обязательно пешком и клином, а если серьёзно то Европа более успешна именно по организации жизни для людей, у нас же организация быта построенна таким образом что-бы люди вынужденны были выживать, так что ноги утруждать не надо, надо людям дать возможность работать на себя и иметь возможность сохранить заработанное, в качестве примера организации можно брать хоть Европу, хоть США, но у нас склоняются почему-то всё больше к Северной Корее
  • "...обязательно идти в какие-то евросоюзы" силком не надо, а вот иметь возможность более свободно бывать в Европах очень даже полезно - ради избавления от иллюзий. Ибо одни твердят - там плохо, другие - там хорошо, а вот как бы это устроиться и ..своими глазами посмотреть и своими руками пощупать...
  • Если хочете жить как в Европе, так живите, но не думайте, что якобы для этого нужно обязательно изти в какие-то евросоюзы. Просто стройте такую жизнь и всё. Так ведь нет. Ими движет подсознательная мысль, что это за них сделает кто-то, а не они сами. Вроде как придут хорошие европейские папа с мамой и накормят голодных белорусских детей. Нетрудно понять что движет этими представителями оппозиции. На производственной работе их редко увидишь, но иногда появляются. Так вот сколько я их видел, все они абсолютно никчемные работники, не умеющие и не желающие работать. Вот они думают, что в Европе им этого и не придется делать. В их понятии Европа - это только пиво и сосиски в кафе на Фридрихштрасе и как только придем "у Эуропу", так сразу-же заживем как немцы. При этом никто не говорит, что еще и работать придется как немцам, на что они явно непригодны. Они неспособны даже по-русски работать. За что ни возьмутся - все у них через пень-колоду. Зато попивать и прогуливать - это у них на высоте. Неужто они думают, что в Европе их, таких, потерпят?
  • Ну а если "движет рвущимися в Европу" белая зависть к их устоявшемуся удобному образу жизни, комфорту, быту и прочему...? Если их гложет мысль "ну почему мы так не можем?" Ничего "криминального" в подобных мечтах нет, есть непонимание того, что для подобного "скачка в Европу" требуется колоссальное напряжение сил, которых у интеллектуально истощённой за годы сов.власти страны просто нет.