Алесь Мікус. АРХЕТЫПЫ. Сэрца народа

Сэрца народу — не такая ўжо і абстракцыя. Гэта бачыцца па тым, наколькі народ рады таму, што ён ёсць тут і цяпер. Вельмі просты паказнік...

Алесь Мікус

Алесь Мікус. Нарадзіўся ў 1982 годзе. Па адукацыі псіхолаг. Музыка, заснавальнік гурта «Крывакрыж». Перакладчык з літоўскай мовы.


Можна гаварыць пра такую рэч, як сэрца народу.

Пра тое, што ёсць народ, сведчаць многія вядомыя рэчы: тэрыторыя, гісторыя, мова, самасвядомасць.

Нешта з гэтага шэрагу можа адсутнічаць, але галоўнае, каб не ўсё. Можа не быць мовы, а самасвядомасць можа быць слабою, але народ ад гэтага не перастае быць народам.

Аднак апроч гэтага ёсць яшчэ істотная рэч. Яе можна назваць сэрцам народу

.

Трымае не тэрыторыя ці яе межы, не мова ці яе правілы. Трымае вось гэтая рэч.

Што яна вызначае?

Яна вызначае, наколькі народ «спакойны» (не змярцвела-«талерантны», аморфны, абыякавы, але ўпэўнена-спакойны, у сэнсе — такі ўпэўнена-супакоены быццам чалавек пасля глыбокай правільнай медытацыі). Наколькі яго продкі для яго дарагія, наколькі ягоная зямля для яго магніт, наколькі ўвогуле супольнасць народу — каштоўнасць. Такі спакойны — камень.

Што гэта за рэч?

Добра можна праілюстраваць, калі ўзяць за прыклад мясціну. Напрыклад, гару. У японцаў такой была (дый, пэўна, ёсць) Фудзі, гэта святая для іх гара. На Гаваях ёсць свая гара, у Новай Зеландыі свая (толькі што там каланізавана, таму ўжо дэсакралізавана), мабыць ёсць у якіх афрыканцаў. Калі сцісла — у ідэале туды нават даўней пазіраць без духоўнай патрэбы была не варта.


Фота на вяршыні гары Фудзі, пачатак ХХ стагоддзя, аўтар Nobukuni Enami

Гэта такое, дзе штось адбываецца, так бы мовіць, без таго, каб чалавек клаў там мэту. Без вызначаных чалавекам рамак і накірунку — без мэты, без чалавечай мэты. Без яго, чалавека, упарадкавальнай, мэтанакіраванай дзейнасці. У такіх мясцінах аддаўна «жылі багі». А ў Японіі, да нашага ведама, жывуць і па сёння. Або нават яшчэ цікавей — дух японцаў, духі японцаў жывуць у іх Садах камянёў, надзвычай распаўсюджаных.

Але тое, пра што гаворка, неабавязкова можа быць мясцінай.

Гэта можа быць практыкай. Тым, што людзі робяць. Напрыклад, як робяць віно ў Грузіі — у аддаленых ад сталіцы Тбілісі сяленнях віно робяць не па замове сталічных крамаў, а таму, што любяць. І шашлык любяць (немарынаваны!) смажыць, і хлеб пячы. І гэта не для турыстаў. Гэта тое, што робяць, таму што падабаецца. І робяць больш-менш масава — гэта перададзена ад бацькоў і дзядоў. Маглі б не рабіць, але робяць.

Грузіны — хрысціяне, багоў грузінскага народу яны, мабыць, даўно забылі. Сваіх, даўніх, індаеўрапейскіх.

Але грузінам і продкі дарагія, і іх зямля магніт, і народ — каштоўнасць.

Важнае тое, што перададзена, што падабаецца, што падтрымліваецца і што асабліва не рэфлексуецца. Японцы ці рэфлексуюць над іх гарой Фудзі ці Садамі камянёў? Грузін ці рэфлексуе над тым, як у яго родным сяле робяць віно? Робяць і робяць. Часам мо' для турыстаў, але гэта адсоткаў пяць-дзесяць. А так — яны проста самі ў гэтым.

Такім чынам, гэта можа быць і месца або месцы, і масавыя практыкі, і таксама практыкі на месцы ці месцах. Але, галоўнае, — дзеля нагляднасці дамо такую фармулёўку — не для турыстаў, а для сябе. Не для вонкавага назіральніка, не для пазіцыянавання сябе ў свеце — а для сябе.

Але ўвасабляцца, мабыць, можа не толькі ў месцы ці дзеянні — але і ў людзях, асобных людзях.

Напрыклад, разьбяр Мікалай Тарасюк з-пад Пружанаў. Ён творыць так, як ён творыць, бо не тварыць не можа, бо яму падабаецца і гэта праз яго ідзе. Разьбярства дапамагло Тарасюку пазбавіцца паралізаванасці. І творыць ён не для турыстаў, а таму «дух», што праз яго ідзе, застаецца чыстым, незамутнёным выгодаю.

Дык вось, такіх, як Тарасюк, цяпер адзінкі. (Зрэшты, і такіх, як Эймантас Някрошус, у Літве таксама адзінкі — а гэта такая ж каштоўнасць.)

«Беларускія традыцыі», скажаце? А захавалася? А калі і штось па рэштачках захавалася (фалькларысты пацвердзяць), дык рэканструктарам не верыш, бо дзеля публікі робяць. Або дзеля нейкай «высокай ідэі». Схадзіце да сваёй бабулі і, калі нешта раскажа, дык перажывайце гэта і перадайце дзецям — а не на публіку. Штучнае аднаўленне традыцый — гэта танны базарны фуфел. Што аднаўляюць, тое ўжо не захавалася, на тым ужо можна ставіць крыж. Сёння, як ніколі, важны працяг, бо такі час.

Могуць аднавіць што заўгодна. Могуць размаляваць карцінамі на фальклорныя матывы «Палац незалежнасці». Могуць назваць аквапарк «Купалле». Могуць «купаліць» у Александрыі. Але душы не адновіш, душы не загадаеш. Дух праяўляецца сам.

Зрэшты, паспрыяць можна.

Атрыманых у спадчыну практык (масавых!) у Беларусі бадай не засталося (дранікі смажыць — не тая практыка). Мясцінаў — можна па пальцах пералічыць, дый вядомыя яны, на шчасце, адзінкам. Каштоўнасць людзей кшталту Тарасюка, здаецца, не надта разумеюць.

Можна гаварыць: адзінае, што можна зрабіць, разумеючы важнасць таго самага Сэрца народу, — стварыць умовы для праяўлення нечага такога (Духу народу, дапусцім). Каб, як на Дзяды дзядоў запрашаюць, і Яму далі зразумець, што тут чакаюць (гаворка, вядома, зусім не пра дух у хрысціянскім разуменні).

Як, напрыклад, вядома ў старажытных прусаў, па пэўных прыкметах выбіралі дрэва (крывое ці якое), тады туды трое сутак запрашалі боства, каб яно там пасялілася. Але з таго, калі пасялілася, ужо не пакіруеш.

З тым, як загадваць і праводзіць межы, у нашай краіне праблемаў няма — праблемы ёсць з тым, каб даць адбывацца таму, што можа адбывацца толькі само і без прынукі.

Сэрца народу — не такая ўжо і абстракцыя. Гэта бачыцца па тым, наколькі народ рады таму, што ён ёсць тут і цяпер. Вельмі просты паказнік. Тады і статыстыкі фальшаваць не спатрэбіцца.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


  • >Як, напрыклад, вядома ў старажытных прусаў, Такі прыклад - "не велмі" ( >Трымае не тэрыторыя ці яе межы, не мова ці яе правілы. Як знікла пруская мова, тады зніклі і прусы (
  • японский сад камней такой же японский, как драники "белорусские" (бо родина бульбы не беларусь)... а zen пришёл в японию из китая, а туда из индии, а в индию принесли его наши предки, бо веды от слова "ведаць", а будда (это состояние...: совершенный вид глагола "будить" на санскрите, т.е. будда - пробужденный - an awakened one) никто бульбу так не ест нигде в мире, как белорусы... а чтобы додуматься, чтобы так её есть, надо иметь особое состояние сознания: медлительность, задумчивость, неспешность, простота, сосредоточенность... таким образом, можно сказать, что сама бульба, может, нешта и небеларускае, но драники - это вельми даже беларускае: продукт белорусского сознания... можно сказать, что сосредоточенно драть бульбу тёркой - это такая же форма медитации, как пресловутая "японская" чайная церемония: Чайная церемония (яп. 茶の湯 тя но ю?), «путь чая», «искусство чая» (яп. 茶道 садо:, тядо:?) — специфическая ритуализованная форма совместного чаепития, созданная в средние века в Японии и по настоящее время культивируемая в этой стране. Появившись первоначально как одна из форм практики медитации монахов-буддистов http://ru.wikipedia.org/wiki/Японская_чайная_церемония
  • в дзэне нет понятия душа, кстати... негде грязи копиться... а чуть ли не самая главная сутра гласит: When the mind dwells on nothing, true mind appears. » Diamond Sutra а книга кошо учиямы так и называется: "разжимание кулака с мыслью" http://www.amazon.com/Opening-Hand-Thought-Foundations-Buddhist/dp/0861713575 Вслушайтесь в слова, которые говорит влюблённый человек своему близкому человеку, ведь он говорит с Любовью : "Я в тебе ДУШи не ЧАЮ", что дословно можно превести как : "Я в тебе грязи, невежества, подлости,.... не вижу". Друзья, учитесь называть всё в этом мире своими именами. Вот вам лишнее подтверждение моим словам: http://aleksandrrus.livejournal.com/70825.html
  • мне нравится слово "беларусь" тем, что это как на обложке pink floyd белый свет, исток, true mind, tabula rasa... http://www.gregwilson.co.uk/wp-content/uploads/2010/08/Dark-Side-sleeve.jpg а попытки найти какую-то "свою" культуру, это желание преломить этот белый свет, исток, true mind, tabula rasa и уже dwell on something... ухватиться и держать это в своём кулаке...