Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Алена Германовіч. СЁННЯ. Як адна расіянка прасіла прэзідэнта, каб ён мяне задушыў


Алена Германовіч

Алена Германовіч. Нарадзілася днём 23 сакавіка 1978 года. Праз месяц, у тры гадзіны ночы, мяне ў беспрытомным стане па прычыне немаўляцкага ўзросту і ў строгай сакрэтнасці ахрысцілі. Хроснымі выступілі член Камуністычнай партыі, дырэктар школы і першы сакратар райкама камсамола, што і вызначыла маю будучыню. Не, я не стала камуністам — партыя развалілася, не стала святаром — па прычыне іншага полу. Але люблю тэатр, экстрым і літаратуру. А, вось яшчэ — я ўласны карэспандэнт БелаПАН па Гомельскай вобласці.

Страшна! У Гомелі зараз гэтае слова зрабілася сінонімам Украіны. Калі пачуеш дзе словы «Украіна, Кіеў, Майдан», то абавязкова які абарыген дадасць с панічным жахам: «Там страшна!».

Калі верыць мясцоваму радыё «З вуснаў у вушы», то за апошні месяц шмат хто з насельніцтва Гомеля, вельмі шмат людзей былі забітыя, знявечаныя, згвалчаныя і абрабаваныя на тэрыторыі суседняй краіны. Праўда, афіцыйныя крыніцы не пацвярджаюць гэтую «інфармацыю». Хлусяць, натуральна!

Ледзь не кожны жыхар Гомеля лічыць за гонар зараз мець гісторыю пра «стрыечнага брата жонкі суседкі знаёмага калегі суседскага сабакі гаспадара дзеда», які пацярпеў, калі ехаў з Украіны. Там яго забілі, жонку — згвалцілі, грошы і аўтамабіль — забралі. І абавязкова прымусілі спяваць «Ще не вмерла Украіна!». На каленях. Сам жа той суседскага сабакі гаспадара стрыечны брат былой жонкі начальніка майго дзядзькі сястры пяць дзён ішоў з Чарнігава дахаты. Па лясах. У міліцыю, натуральна, ён (яна, яно) не звяртаўся — ні ва Украіне, ні тут, у РБ. Чаму? Страшна ж, канечне! Запалоханыя абарыгены ўзіраюцца-услухваюцца з трывожнай надзеяй у тэлевізар: ну чаго там скажуць, калі ўжо будзе парадак і не страшна?

А мне тут якраз у Кіеў трэба было днямі. Страшна! А ехаць трэба. «Заб'юць жа! Задушаць!» — палохалі абарыгены. Праўда, хацелі задушыць. Расіянка адна. Проста ў цягніку. Але па парадку. Парадак — наша ўсё.

Ранкам было не зразумела — якое надвор'е чакае. Шалік трэба, не? Я нацягнула яго на шыю. Ён неяк муляў. Душыў неяк. Можа, і цёпла будзе. Можа, і не варта душыцца шалікам? Без шаліка паеду.

У купэ сустрэла мяне састарэлая кабета. Побач мыліцы стаялі. Яна красворд разгадвала. Патлумачыла мне, што «О, мозг развіваю! Красворд разгадваю! Для мазгоў карысна!» (Вельмі. Самае тое для развіцця інтэлекту — штодзень пісаць у клетачкі адны і тыя ж назвы сталіц, птушак, звяроў, прозвішчы спевакоў, фатаграфіі якіх тут жа размешчаны. І радавацца: «Угадала! Угадала!»).

Кабета паведаміла мне, што ў Кіеў едзе. Ад дачкі з Санкт-Пецярбурга. А сама яна — расіянка! І дачка яе — расіянка! Вось! А ў Кіеве пенсіянерка пражыла 50 гадоў. Ва ўніверсітэце выкладала. А зараз едзе як быццам дахаты. І пачала яна гаварыць-гаварыць-гаварыць. А потым зноў гаварыць-гаварыць-гаварыць. Вяшчаць! З яе вуснай гарачай прамовы капс-локам і клічнікамі я даведалася, што жыла яна 50 гадоў у Кіеве, і ўсю тую палову стагоддзя «яны» яе ненавідзелі.

«Ды хто ж яны?» — «Фашысты гэтыя, бандэраўцы! Ну нічога, нічога. Нашы возьмуць Севастопаль. А потым і Кіеў. Нічога», — шыпела старая і сціскала мыліцу, аж рука бялела.

Потым панеслася. «Вешаць! Душыць! Душыць іх усіх! Фашысты! Бандэраўцы! Яны ў мяне, суседзі мае, пыталіся неяк — за каго я галасавала? Я іх паслала — матам! Матам іх, фашыстаў! Нічога, прыйдуць нашы!», — старая дрыжачым кулаком барабаніла па стале.

«Дык як яны вас ненавідзелі? Ды ў чым гэта праяўлялася?» — здзіўлена спыталася я, і даведалася, што кабета ў 1978 годзе была ў санаторыі ў Карпатах, і адна жанчына сказала ёй, што другая жанчына казала ёй, што суседка па пакоі казала ёй, што прыбіральшчыца з трэцяга паверху казала на яе «маскалька». «Ненавіджу, ненавіджу, не прабачу! Прыйдзе Пуцін — ён ім пакажа!», — шэпт пераходзіў на віск.

Ну далей я даведалася традыцыйна, што ва ўсім Амерыка вінаватая, што ўсіх купілі і прадалі, і яшчэ раз купілі, і так далей. Ну і фашысты. Вешаць. Душыць.

Я нясмела заўважыла, што мо не варта так казаць усю дарогу — «фашысты, фашысты» — на людзей, сярод якіх жанчына жыла 50 гадоў. Вочы яе сталі падобныя на вузкія шчыліны іржавага доту. «А! Дык ты за бандэраўцаў? Во што робіцца! Куды глядзіць Лукашэнка? І ў яго завяліся бандэраўцы! Мала ён вас душыў! Душыць вас трэба! Такіх, як ты! Хай бы Лукашэнка душыў такіх, як ты!», — лямантавала расіянка і хапалася за мыліцы. Добра, што я шалік не апранула, мільганула недзе думка.

У дарогу я ўзяла Міхала Вівэга, перакладзенага на беларускую мову. Пенсіянерка-расіянка заўважыла кнігу на століку. Прыгледзелася. «Ты што — яшчэ і на ўкраінскай мове чытаеш? Фу, ненавіджу гэтую мову! Ніколі не вучыла, і вучыць не буду! Тудой-сюдой! Була-не була! Ненавіджу!», — пырскала слінай старая.

Я сказала, што гэта не ўкраінская, а беларуская мова. Старэчы палец тыцнуўся ў наша «і». «Гэта хіба не ўкраінская літара? Чаму ў вас украінскія літары!? Ненавіджу!», — старая ўсё тыкала ў тое наша «і» з кропкай, як быццам менавіта ў тым «і», як быццам дзірку хацела прасвідраваць у тым чэшскім прозвішчы «Вівэг».

Я схавала тую кнігу. Бо яшчэ б трохі — і старую схапіў бы прыпадак. А я не доктар. І не хачу спазняцца на важную сустрэчу з-за таго, што нейкую старую схапіў кандрат з-за беларускай літары «і». І Вівег не вінаваты таксама. І «і» з кропкай зверху.

Перад кіеўскім вакзалам я дапамагла старой сабраць рэчы. Ёй жа цяжка, яна старая, і на мыліцах. Выцягнула яе шматлікія торбы на перон. Патэлефанавала яе знаёмым, каб яе забралі з вакзалу. Яна ўспрыняла гэта як «паложанае». Я таксама. Старым і хворым трэба дапамагаць. Нават калі яны цябе хочуць задушыць. Бо ўсё роўна ж не здолеюць.

У Кіеве было сонечна. У Кіеве было спакойна і надзейна. У сэнсе, адчувалася надзея. Праз гора, праз смерць, праз трывогу, праз адчай, праз пагрозу ад такой кшталту старой з мыліцамі — прарасталі парасткі надзеі. У тралейбусе гучала расійская папса. Побач ехалі людзі. Размаўлялі на украінскай, расійскай, ангельскай мове. На Майдане было шмат турыстаў. Шмат кветак. Горы, горы кветак — сярод гэтага гора, з якога прарастае гонар. Я напружана ўглядалася ў твары. Дзе яны, тыя бандэраўцы і фашысты? Людзі ўсміхаліся мне і прапаноўвалі бутэрброды і гарбату. Напэўна, атручаныя! Дзе яны? Можа, там схаваліся, пад гарамі кветак, і зараз як выскачаць на мяне!

Па сваёй звычцы, на начны цягнік я спазнялася. Па сваёй звычцы, зноў заблукала. Сеўшы на невядомай вуліцы ў першы тралейбус, які ехаў невядома куды. Я думала, па сваёй звычцы, што калі мне трэба тэрмінова на вакзал — то менавіта туды і едзе першы ж выпадковы тралейбус, які сустрэўся на маім шляху. Завёз жа ён мяне невядома куды. Дзякуй, нейкі добры чалавек, мясцовы, вывеў мяне праз патаемныя сцяжынкі, нейкія гаражы і цеплатрасы да чыгуначнага вакзалу.

На зваротным шляху мне ў спадарожнікі трапіліся суайчыннікі. Маладыя хлопцы. Яны выхваляліся адзін перад адным сваёй «мудрасцю».

«З Барыспаля еду! Адпачываць лятаў! Дык таксіст кажа: магу за дадатковыя 20 грыўняў на экскурсію звазіць на Майдан! Не! Не трэба мне такое! Там жа ўсе з бітам ходзяць! Толькі слова скажы па-руску — адразу галаву прабіваюць бітай! Не, я хутчэй з аэрапорту і на вакзал!». Яго зямляк-спадарожнік падтакваў: «Ага! Я таксама малой кажу — давай хутчэй на цягнік! Страшна тут! За адно слова галаву праб'юць бітай!».

Яны радасна і задаволена згаджаліся адзін з адным, выхваляліся сваёй мудрасцю і хітрасцю — як здолелі хітра з аэрапорту праскочыць на вакзал і застацца з цэлымі, не пашкоджанымі галовамі. Нічым абсалютна не пашкоджанымі галовамі. І чыстымі мазгамі. Цнатлівымі.


Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


Оценить материал:
Средний балл - 4.56 (всего оценок: 56)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Не трэба пужацца, усё будзе добра. А калi усё ж такi cапсавалi паветра, карыстайцеся асвяжальнiкам.
  • Вдруг раздался громкий пук, намекая на испуг.
  • Такое адчуванне, што некаторым беларусам галовы папрабiвалi яшчэ дома. Нават майдан не спатрэбiуся.
  • Такі даехалі дадому, пане лыцарь? Вы можа сказаць што-небудзь хацелі?
  • Страшна! У Гомелі зараз гэтае слова зрабілася сінонімам Украіны. Калі пачуеш дзе словы «Украіна, Кіеў, Майдан», то абавязкова які абарыген дадасць с панічным жахам: «Там страшна!». ===== а что тогда эта германович делает, размовляя на мове аборигенов? лицемерие вдвойне! если бы на русском размавляла, то ещё можно было бы её принять за прибалтийку какую...
  • В принципе, где-то так оно и есть. Все охренели от виртуальных потоков информации, но реально явно не "в теме"... Потому разумней, наверно, дать ситуации отстояться, чтоб что-то стало виднее. А этот коллективный психоз угнетает. Что-то подобное есть в постановке фильма по А. Гайдару "Бумбараш"... Респект Алёне за профессионально-журналистский взгляд...