Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як супрацьстаяць “ветру аншлюсу” з усходу


Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

Што меней часу застаецца да чарговай прэзідэнцкай кампаніі 2015 году, то ўсё трывожней і трывожней становіцца на душы за лёс нашай роднай краіны, нашай Беларусі. Як паказвае час, палітычныя і эканамічныя падзеі ўнутры краіны, так і за яе межамі развіваюцца вельмі імкліва, і “вецер аншлюсу” з усходу з кожным днём толькі ўзмацняецца. Канчатковым каталізатарам працэсаў па вызначэнні лёсу Беларусі і можа стацца гэтая прэзідэнцкая кампанія.

Нажаль, на сёння ў беларускім грамадстве адсутнічае неабходная кансалідацыя, якая змагла бы пры неабходнасці падштурхнуць усіх да абароны сваёй Айчыны.

Правячае чынавенства краіны актыўна занята вырашэннем жыццёва важнага для іх пытання — сваім абагачэннем, прадстаўнікі кіруючых ворганаў сілавых структураў “глядзяць у рот” сваім калегам з Усходу. І тым, і другім няма розніцы, пад якім сцягам яны будуць сядзець у кіруючых крэслах, і чый партрэт будзе вісець у іх працоўных кабінетах.

Калі раней кіраўніцтва Беларусі хоць якім чына рэагавала на драпежніцкія памкненні усходняй суседкі, накшталт далучэння Беларусі шасцю абласцямі, то ў апошнія часы яно пабаіваецца нават неяк рэагаваць на падобныя выпады.

А рэагаваць ёсць на што і ёсць над чым задумацца. Чаго толькі варта заява віцэ-спікера расійскай Дзярждумы Жырыноўскага аб неабходнасці адраджэння Расійскай імперыі, з якой ён выступіў перад прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і дэпутатамі Дзярждумы Расійскай Федэрацыі 14 жніўня ў Ялце. Словы Жырыноўскага прагучалі як “бальзам на сэрца” прэзідэнту РФ, які ўжо шмат год толькі і марыць аб гэтым. Па словах Жырыноўскага, у іх ужо ёсць і кандыдатура на пасаду Вярхоўнага кіраўніка імперыі ў асобе Пуціна. 

Разважаючы аб узрастаючых пагрозах для незалежнасці нашай краіны, аб прадстаячай прэзідэнцкай кампаніі, робячы канкрэтныя высновы, я заўсёды імкнуся аглянуцца назад у недалёкае мінулае — часы мінулых прэзідэнцкіх кампаній, падзеі якіх прайшлі праз самае сэрца і пакінулі на ім свой след…

…І заўважаю, што і ў палітычным асяродку (не бяру пад увагу праўладныя партыі) няма неабходнай кансалідацыі ў пытаннях абароны нашай дзяржавы. Нажаль, ужо зноўку,больш чым за год да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, як і ў 1994, 2001, 2006, 2010 гадах, можна заўважыць шматлікія спробы некаторых апазіцыйных палітыкаў “застолбить” за сабой месца, або пазіцыю пракрамлёўскага беларускага палітыка з мэтай чакання новых “імпульсаў дэмакратыі” з Крамля.

Ужо зноўку , як гэта было ў 2001 г., гучаць размовы аб пошуку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, які б падабаўся не толькі Захаду, а і Крамлю. Ужо зноўку, як гэта было ў 2006 і 2010 гадах, шэрагам палітыкаў вядуцца кулуарныя перамовы з мэтай атрымання палітычнай і фінансавай падтрымкі з Усходу. Зноўку, як і напярэдадні мінулых кампаній, нярэдка гучыць “одобрямс” дзеянням Крамля на тэрыторыі Беларусі. 

Разыходжанні апазіцыйных палітычных арганізацый у падыходах да ацэнкі ўзроўню пагрозаў незалежнасці краіны выліліся задоўга да сённяшняга дня ў фармаванне двух кааліцый апазіцыйных сілаў.

І калі адзін бок інтэнсіўна выступае за выхад Беларусі з разнастайных саюзаў, створаных у межах краін былога Савецкага Саюза, за вывад замежных вайсковых базаў з тэрыторыі краіны, то прадстаўнікоў другой задавальняе ўваходжанне Беларусі ў саюзную дзяржаву разам з Расіяй, у Еўразійскі саюз, у іншыя аб’яднанні…

Нават планы расейскага боку па размяшчэнні ў 2015 годзе на тэрыторыі Беларусі, у Баранавічах, авіяпалка знішчальнікаў Су-27 не ўспрымаюцца імі як элемент узрастаючай пагрозы для незалежнасці нашай краіны. Размяшчэнне расійскай вайсковай базы, па іх меркаваннях, пойдзе толькі на карысць Беларусі.

Як і ў час прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, у якой Партыя БНФ удзельнічала як самастойная палітычная сіла, на дадзеным этапе перад ёй зноўку паўстае складаная задача — змаганне за Беларусь на два “франты”: і з існуючым правячым рэжымам, і з магчымымі прарасійскімі кандыдатамі.

Нязменная пазіцыя Партыі БНФ, як абаронцы нацыянальных інтарэсаў, на сёння застаецца адзінай кансалідуючай ідэяй, вакол якой павінны яднацца здаровыя палітычныя сілы і дэмакратычнае грамадства ў змаганні ЗА БЕЛАРУСЬ.

Нацыянальныя інтарэсы, а не зацікаўленасць асобных груповак, павінны быць асновай нашай знешняй і ўнутранай палітыкі.

Для ўсіх нас Беларусь ёсць адзінай і непаўторнай Бацькаўшчынай.

Толькі разам мы здольныя супрацьстаяць узмацняючамуся “ветру аншлюсу” з Усходу і дамагчыся годнага і незалежнага жыцця на беларускай зямлі.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Средний балл - 4.00 (всего оценок: 13)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Преступника бандформирований правителей кремля и зимнего документы уничтожают очень как тщательно. Но следы преступлений известны. Дайте документы о составе беларусов-литвинов от переписи до переписи в оккупационной Московии. Или слабо до подлости это сделать?
  • нет пишет: с помощью оккупантов Каких оккупантов? Ссылочку на документы о насильственном вторжении, о кровопролитных боях. Бла-бла-бла твое не надо. Ссылку на документы давай.
  • Каких оккупантов? Ссылочку на документы о насильственном вторжении, о кровопролитных боях.
  • Исследователи утверждают, что в 1885-1914 годах только в Сибирь с помощью оккупантов переселилось 550 тысяч белорусов Чукчи. Общая численность народа — около 15 тыс. человек, на Чукотке проживают 12 тыс. человек. Исконное самоназвание чукчей — «луораветлан», что в переводе означает «настоящие люди».
  • Изучай. Но оказывается убедительных аргументов против вхождения в состав России у тебя нет.
  • Ну вас, спорщиков, нафиг. Понедельник, однако. Дабранач! :)