Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ПЫТАНЬНЕ РУБАМ. Калі чалавек — майка, тады журналіст — балалайка?


Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Прачытаў на сайце “Свабоды” загаловак “Чалавек-майка Юры Рубцоў: Прысуд мне ўжо напісаны”.

Ад прачытанага загалоўка засталася нейкая стрэмка ў душы. Урэшце зразумеў, чаму яна не дае спакою. Зместам загалоўка журналіст прынізіў годнага і мужнага чалавека. А што, калі б Рубцоў пісаў свой лозунг “Лукашэнка — сыходзь” на трусах, то яго б назвалі чалавек-трусы? А калі б пісаў свой лозунг на цягліцах-агадзіцах, тады ён хто-што?

І увогулле, калі б сто тысячаў чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў такіх майках, іх бы назвалі дэманстрацыяй маек?

У сучаснай Беларусі ёсць некалькі асобаў, якія сталі жывымі помнікамі нашай гісторыі. Гэта Мірон і Хамайда. Шчукін. Дашкевіч. Быкаў, Барадулін і Бураўкін. Гэты шэраг кожны можа працягнуць.

Мірон — чалавек-сьцяг. Гэта група мужных беларусаў. І час раскрые іх сапраўдныя імёны і абліччы.

Таго ж Хамайду можна было б назваць чалавек-пікет. Але ж гэта ня так. Хаця вонкі на тое падобна. Амаль кожны дзень Барыс Ханонавіч выходзіць у цэнтр Віцебска і становіцца насупроць плошчы Свабоды. Ён стаіць на сваім пляцы Волі і ніякая сіла ня можа яго адтуль прыбраць. Хамайда распаўсюджвае тут незалежны друк, але ён не чалавек-шапік.

Ён вядзе тут гутаркі з мінакамі, сябрамі, а таксама дыспуты, спрэчкі з апанэнтамі. Яле Хамайда не дыскусійны клуб. Яго сотні разоў забіралі міліцыянты і сажалі на суткі. Сумарна Хамайда адседзеў некалькі год, але ж ён — не мазахіст. Барыс часта дэманструе мінакам нацыянальную сімволіку. У адзіноце пісаў на сваім пляцы Волі агульнанацыянальную дыктоўку і прымусіў міліцыянтаў, якія прышлі з аўтаматамі, каб яго прыбраць з плошчы, ахоўваць яго агульнанацыянальную дыктоўку.

Сёння мала хто ведае, што Хамайда быў сузаснавальнікам Клуба за дэмакратычныя выбары, які аб’яднаў усіх апазыцыянераў Віцебска, і стварыў незалежную грамадзка-палітычную газету “Выбар”. Гэта першая закрытая апазыцыйная газета (1993 год!) І Хамайда па сёння выпускае газету ў падполлі. Яго можна было б назваць чалавек-жывая газета. Але толькі ў ва ўмоўным сэнсе.

Шмат яго паплечнікаў эмігравалі. Хто за мяжу з’ехаў, хто ва ўнутраную эміграцыю сыйшоў. А ён — ваяр. Заваяваў свой пляц волі ў зрусіфікаванага Віцебска, далучыў яго да вольнай і незалежнай Беларусі і бароніць. Цьвёрда стаіць на прынцыпах свабоды і незалежнасці, якія пачынаюцца з уласнай свабоды.

Шчукіна таксама можна было б назваць чалавек-дэпутат. Ён ідэальна працаваў дэпутатам. І застаўся на ўсё жыццё народным дэпутатам, імкнучыся бараніць Закон і прынцыпы дэмакратыі. Але ж ён значна большая асоба, чым дэпутат, ён — грамадзянін незалежнай дзяржавы.

Васіль Быкаў, хоць і даўно пайшоў на сустрэчу з Богам, тым ня меньш сваёй творчасцю і нязломнасцю прымусіў нават уладара літаратараў прызнаць сваю паразу. Пра Быкава можна сказаць — Літаратар. Але ж гэтага будзе недастаткова. Ён таксама — ваяр. Як пачаў у маладосці ваяваць з гітлераўцамі, так і па сёння перамагае іхных прыхільнікаў, сталіністаў усіх адценняў.

Калі Рубцоў чалавек-майка, тады Статкевіч — чалавек-зэк. Але ж язык не павернецца так сказаць. Бо насамрэч Статкевіч ня проста адбывае турэмны тэрмін, як звычайны крымінальнік. Ён, у адрозненне ад усіх, можа выйсці на волю ў любы дзень, калі напіша прашэнне аб памілаванні да кіраўніка, якога марыў зняць з пасады.

Кожнае імгненне за кратамі Статкевіча — гэта барацьба з сістэмай. Гэта барацьба з уласнымі слабасцямі. Гэта барацьба за душы моладзі: ці стануць яны канфармістамі ды пафігістамі, ці стануць на шлях самаахвярнай барацьбы. На сёння Статкевіч — самы вольны і валявы чалавек у Беларусі і сярод тых, хто зьняволены, і сярод тых, хто на свабодзе, і ў параўнанні з валадаром нашай і ягонай волі.

Воля-свабода Статкевіча і ў тым, што ён змог заваяваць волю для сваёй душы і нікому не дае яе крануць. Свабода бывае АД чагосьці (кагосці) і бывае ДЛЯ. Ён мае свабоду АД чалавечых слабасцяў і свабоду ДЛЯ самасцверджання. Кожны яго дзень за кратамі — гэта магутны ўдар па рэжыму. Так змагаўся Нельсан Мандэла і перамог.

Прыкладна такім жа было зьняволенне Дашкевіча. Яму давялося за кратамі бараніць сваю веру ў Бога, захоўваць каханне і веру ў перамогу беларушчыны. За кратамі Дашкевіч стаў прапаведнікам і літаратарам — напісаў кнігу.

Пра кожнага з названых вышэй можна напісаць кнігу. Покуль некаторыя ваяры жывы, гэта трэба рабіць, бо кніга мусіць уключыць апісанне душы нашых герояў, іхныя мяркаванні і погляды. Апісанне ўласнага жыццёвага выбару.

І калі ўжо карціць даць ім азначэнне адным словам, то ўсіх іх можна зазначыць проста — яны настаўнікі беларушчыны і ваяры.

Як і па-сапраўднаму незалежныя журналісты, у тым ліку ад памераў ганарараў і ўнутрыапазіцыйнай кан’юктуры.

Як Рубцоў — не майка, так журналіст не балалайка, для якога словы: трень-брень.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.11 (всего оценок: 9)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Входные фильтры "Navin" меня раз пять пробросили, сбив "целеуказание" из предлагаемого адреса. Ладно. Хорошо, что я послушал походя... Алексей Архиповский, балалайка. Не пожалеете.
  • А на темы балалайки - слава Всевышнему, что я запомнил имя и фамилию - Алексей Архиповский... Кто из любителей музыки захочет соприкоснуться с совершенно неожиданным звучанием классической этой трёхструнной фиговины в соприкосновении с руками Мастера - рекомендую. Вот накопал:
  • Я с уважением к аффтору, к его позиции. Но психология возраста... Человек остаётся в обиходе разумен и адекватен, но с какого-то момента жизни мировоззренчески он остаётся "навеки в прошлом". Т.е. 3-4-5 лет. Всё меняется почти каждый год, а он уже нединамичен. (Когда в социуме-то и прогрессивной динамики-то нет). Но мой поклон Подголу - за авторское "колумнистское" мнение. Оно отражает большое и связное общее, которое было, но увы, - почти истреблено...