Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Загадка аднаго прыпынка

Калі б карэннаму мінчуку завязалі вочы, а пасля добранька павазілі кругамі ды высадзілі на праспекце Дзяржынскага, ён падумаў бы, што апынуўся ў чужым горадзе.

У аўтобусе аб’яўляюць чарговы прыпынак.
Жанчына: “Как быстро название поменяли!”
Мужчына (збоку): “Плохо, что у нас президенты не меняются”.
(Карцінка з натуры)

Галіна Каржанеўская

Галіна Каржанеўская. Нарадзілася на Случчыне ў сям’і аграномаў. З бацькамі пераехала ў Лагойскі раён, дзе некаторы час настаўнічала пасля заканчэння БДУ (філфак). З 1981 г. жыве ў Мінску. Працавала на рэспубліканскім тэлебачанні і ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Паэт, крытык, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Калі б карэннаму мінчуку завязалі вочы, а пасля добранька павазілі кругамі ды высадзілі на праспекце Дзяржынскага, ён падумаў бы, што апынуўся ў чужым горадзе. Праспекту не пашанцавала як з найменнем, так і з архітэктурай. Найменне можна змяніць, чаго не зробіш з грувасткімі гаргарамі, узведзенымі па новай лініі метро.

Раён Каменнай горкі вызначаецца не толькі мілагучнасцю вуліц — Нёманская, Налібоцкая, але і асобамі, чые імёны ўганараваны: Уладзіслаў Галубок, Алесь Гарун, Іосіф Жыновіч… Светлыя людзі, вялікія таленты...

А вы б хацелі жыць на вуліцы Бяды? Менавіта так паведамляе рэклама: “Дываны на вуліцы Бяды”. Жыхары шмат гадоў таму збіралі подпісы, каб ім далі больш аптымістычны адрас. Іх можна зразумець: ад сэнсу слова цяжка абстрагавацца. У іх просьбе было адмоўлена. Пасля смерці мастацкага кіраўніка "Песняроў" зноў загучала ідэя перайменавання — у вуліцу Мулявіна (які, дарэчы, жыў на гэтай вуліцы ў доме № 13). І зноў улады не зрэагавалі.

Зрэшты, можна абысціся без містыкі, але як не ўлічваць асаблівасцей чалавечага ўспрыняцця?

Працэс вяртання гістарычных назваў актыўна ішоў у 90-х. Улады вярнулі Гарадскі вал, Кальварыйскую і многія іншыя старыя тапонімы. Згадваецца рэдкі выпадак крэатыву, калі Танкавую з пампезнай “Брэсцкай крэпасцю” парайначылі ў вуліцу Максіма Танка.

Да назваў сталічных раёнаў рукі дайсці не паспелі, бо настала пара кансервацыі рэшткаў савецкай імперыі. Собіла ж нейкаму партыйнаму функцыянеру назваць цэлы гарадскі раён Фрунзенскім! А чым лепшыя Савецкі, Кастрычніцкі, Ленінскі, Маскоўскі? Маскоўскага ў нас болей, чымся ў самой Белакаменнай. Вуліца і раён — ў паўднёва-заходней частцы Мінска, адпаведная станцыя метро — на ўсходзе горада. А яшчэ дадалася лінія метро “Маскоўская” (замест Цэнтральнай). Недарэчна гучыць ва Уруччы назва “Усіхсвяцкая”. Нехта перанёс на вуліцу архаічную, стараславянскую назву мясцовага храма. Калі, не дай Бог, прыйдуць крымнашаўцы, ім нічога не прыйдзецца пераймяноўваць! Яны будуць як дома.

Бывае, што ёсць патрэба памяняць назву прыпынка. Былы “Выставачны цэнтр” на праспекце Пераможцаў па загадзе зверху імгненна ператварыўся ў “Плошчу дзяржаўнага сцяга”. Плошчы там — кот наплакаў, а сам цэнтр пасля рамонту пераабсталяваны ў сталоўку пры новай рэзідэнцыі і па сутнасці прастойвае.

З загадкай аднаго наймення я сутыкнулася на вуліцы Міхася Лынькова. Адзін з прыпынкаў меў назву “Мікрараён”. У красавіку шыльду на слупе змянілі, на новай напісана: “Міхалянка”. Народ у аўтобусе перашэптаваўся: “Што гэта такое?” Адказу не было. Канчатковую сумяціцу ў галовы ўнесла тая акалічнасць, што гукавы інфарматар абвяшчае інакш: “Міхалéнка”. Міжволі задумаешся, як правільна і дзе памылка.

Давялося правесці ўласнае расследаванне. “Мінсктранс” і размаўляць не захацеў, паслаў мяне… на сваю гарачую лінію. Аператар лініі развесялілася і паабяцала адправіць запыт “куды трэба”, аднак мае кантактныя звесткі запісаны не былі. Што азначала — не будзе ні выніку, ні адказу. Зноў тэлефаную ў аддзел перавозак. На гэты раз мне параілі звярнуцца ў кантору, якая малюе прыпыначныя шыльды. Як быццам тэхнічная кантора павінна ведаць больш за іх! Тым не менш, выканаўцы мяне выслухалі. І толькі.

Час ішоў, нічога не мянялася. Пасажыры ўжо стаміліся цікавіцца і патроху прывыкалі да загадкавай Міхалянкі. А я ўсё мучалася пытаннем: “Міхалянка” — гэта мужык ці баба?! І чаму ініцыялы адсутнічаюць? Мо хтось памыліўся, перакладаючы на беларускую?

Як хваля аб валун білася я аб гарадское транспартнае ведамства. Нехта ж там павінен валодаць інфармацыяй! Намеснік начальніка аддзела перавозак аказаўся не такі ганарысты і знайшоў-такі адказ на маё пытанне. Ёсць такая малавядомая, але важная ўстанова, якая адсочвае пасажырапатокі, вызначае колькасць рэйсаў на маршруце і г.д. Скарочана ўстанову завуць “Мінсксувязь”. Толькі там ведалі, што такое Міхалянка. Аказваецца, гэта не мужык і не баба, не партызан і не ганаровы будаўнік. Так звалася вёска, што размяшчалася ў нашым раёне!

Рашэнне аб перайменаванні 51 прыпынка ўступіла ў сілу 1 красавіка. Тое-сёе патрабавала расшыфроўкі, усе гэтыя ЖБУ, КПД-3, РБУ і КЭЧ. З’явіліся Чырвоная Слабада, Слуцкі Гасцінец, Вялікая Слепня і Яблыневы сад, прыпынкі Жылуновіча і Кандрата Крапівы. Завулак 1-ы Наклонны вырашылі не перакладаць, атрымалася недарэчна. Лепей было б зусім без яго.

За былую вёску я парадавалася. Чым яна горшая за з’едзеныя горадам Цівалі, чыю назву далі парку? Вось і Міхалянцы пашанцавала, якая тулілася да чыгункі і слухала перастук рэек…

На добры толк, маглі пераназваць адзін з бліжэйшых завулкаў. У нас тут сем Пуцеправодных і чатыры Радыятарныя. Ёсць дзе фантазіі разгуляцца. Але як быць з разыходжаннем напісанага і агучанага? Пра яго я таксама паведаміла, але ў нашым 69-м па-ранейшаму гучыць: “Наступны прыпынак — Міхалéнка”. Дыктар не разабраўся, што ён чытае? І што цяпер з гэтай недарэчнасцю рабіць?

Ох і цяжкая гэта работа — з балота цягнуць бегемота… Усё, хопіць, я выдыхлася. Калі яшчэ раз пазваню, мяне прымуць за гарадскую вар’ятку. Чыноўніцкая безадказнасць не мае межаў. Сувязісты з транспартнікамі, мабыць, упэўнены, што мы павінны здагадацца , што такое Пярэспа, Мухля і Міхалянка. Не каб коратка паведаміць: “Прыпынак названы ў гонар…” — і далей па тэксце. Тады мы, пасажыры, з палёгкай уздыхнулі б: загадка разгадана!

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


  • abk
    Адкажыце, калi ласка, шаноуная спадарыня а Вы на якой вулiцы жывеце?На маю думку не у назве сэнс!
  • Ох і цяжкая гэта работа — з балота цягнуць бегемота… Усё, хопіць, я выдыхлася. Калі яшчэ раз пазваню, мяне прымуць за гарадскую вар’ятку. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2015/08/08/ic_articles_410_189480/ А чего вы ещё хотите от обитательницы г. Минска. Она пишет, что думает...
  • [quote="abk"]Адкажыце, калi ласка, шаноуная спадарыня а Вы на якой вулiцы жывеце?На маю думку не у назве сэнс![/quote] Калі пані не адкажа - не здіўляйцеся. Павага да сябе патрабуе ведаць хаця б імя суразмоўцы. Сэнс чаго, даруйце, не ў назве? Калісьці акадэмік Ліхачоў, які займаўся "Словом о полку Игоревом", тлумачыў шырокай публіцы, што забіты у падсвядомасць штамп "Вначале было слово" усяго толькі вынік недасведчанасьці аўтара. Бо logos у дадзеным кантэксце зусім не "слово", а "ідэя". "Напачатку была ідэя". А Вы з тых "любителей русской истории", якія атрымліваюць насалоду апынуўшыся на вуліцы "Советской" у абсалютна розных геаграфічных пунктах? Мне неяк дзіка трапляць з "Коммунистической" у Менску на "Коммунистическую" у Берасці, з Фрунзенскага раёну у Менску ва Фрунзенскі Санкт-Петербурга і г.д. Як, па-Вашаму, ёсць "сэнс" замест тапаніма Урведзь ужыць чарговы "Октябрьский" ці "Красная "звязда"" альбо "Першамайскі"? "Мае сэнс"? Получивший кусочек сомнительной славы г-н Меняйло из Крыма видимо не в курсе, что Михайловское сожгли именно "почитатели Ленина", а Илья Ефимович Репин предпочёл остаться в финской Куокколе возвращению в Здравнёво, к примеру.
  • а почему на палесскам говоре здесь никто никогда не пишет? какое-то засилье получается одного говора над другим... Западнополе́сский ми́кроязык — один из малых славянских языков, в основе которого лежат западнополесские говоры Брестской области Белоруссии. Попытка кодификации говоров предпринималась в 1980—1990-е годы рядом западнополесских филологов и литераторов. В генетическом отношении сочетает в себе черты белорусского и украинского языков. ПРО РЫБАЛКУ НА ЗАХОДЫШНОМУ ПОЛІСЬСЁВЫ Рыбалка лычылоса чысто мужчынськым занетком. Сітка ля кломлі плыласа кэ правыласа выключно мужчынамы. Је ныпрыпомню выпадка, шоб пры дылынні рыбы була жоночына, хоч бы j сама нахабна з jix. Рыбалка кломлію змусюе двух рыбакив кэ двох-трох носылныкэj влова. Ныбуло выпадка, шоб цыкавына дівчынка пудыјшла до брата-рыболова. Мусыть в гэнах вжэ сыділо в jix буты далij од рыбалкы. «Рыбачка Соня» була-б ныможлывию зјевию в нашому краёвы. http://su0.ru/RK04
  • Чипо, никто тебе не запретит говорить на любом белорусском диалекте. всегда пожалуйста... Но ты грубо насмешничаешь над земляками страны, из которой ты родом. Извини, я в этом тебя понять не могу. Подготовку Манкуртов Чингиза Айтматова приведи себе на память...
  • Меж прочим - вот картинка и воссоздалась поневоле! Чингиз Айтматов его "Буранный полустанок", А тут Галина Корженевская - "Загадка одного прыпынка". Интересный ряд....
  • [quote="Danis"]Но ты грубо насмешничаешь над земляками страны, из которой ты родом. [/quote] такое впечатление, что ты совсем какой-то русскоязычный негр, не понимающий даже слова "грубость" толком, но любящий пестрить разными писателями и их книгами...