Мнения других авторов
- 24.04 // 12:50 Михаил Волчек. ПИРАТЫ. Почему вступление в ВТО — это два шага назад // Статья
- 23.04 // 12:03 Игорь Борисов. ВОПРОС РЕБРОМ. Настанет ли гуманизация после истерии? // Статья
- 22.04 // 11:23 Лев Марголин. ПРАВЫЙ ВЗГЛЯД. Почему МАЗ не «Ивеко» и есть ли у него будущее? // Статья
- 21.04 // 15:38 Дмитрий Растаев. В РИФМЕ ВРЕМЕНИ. Саша not США // Статья
- 20.04 // 14:29 Уладзімір Падгол. ПЫТАНЬНЕ РУБАМ. Ці пойдзе апазыцыйны народ на Ўсенародны сход? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 20.09 // 16:45 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Момант ісціны // Статья
- 07.09 // 15:49 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Вузел сувязі // Статья
- 27.07 // 18:08 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Дзень, якога не стала // Статья
- 01.06 // 17:07 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Літаратура як нацыянальная ідэя // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
Мнение
Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Танцы з санкцыямі
Уладзімір Някляеў. Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць». |
30 студзеня 2016 года каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі адбыўся пікет супраць міліцэйскага гвалту.
11 лютага 2016 года ўдзельнікі пікету былі пакараныя штрафамі ў памерах ад 10,5 (А.Макаеў, М.Вінярскі) да 4,2 (Дз. Красочка) млн рублёў. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М.Запаснік.
16 лютага 2016 года іншыя ўдзельнікі таго ж пікету супраць міліцэйскага гвалту пакараныя штрафамі ў тых жа памерах: ад 10,5 (А.Лябедзька, М.Казлоў) да 4,2 (А. Маёрава) млн рублёў. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М.Запаснік.
Як бачым, усё стабільна. Нібы за дні ад 11 да 16 лютага нічога не адбылося, не змянілася…
Але ж змянілася — ды яшчэ як! 11 лютага прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М.Запаснік, уключаная ў спіс лукашэнкаўскіх служкаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. А 16 лютага гэткі ж прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М.Запаснік, выключаная з гэтага спісу.
15 лютага 2016 г. рашэннем Рады міністраў замежных спраў ЕС з гэтага спісу выключаны сам Лукашэнка і найадданыя служкі ягонага рэжыму. У тым ліку сілавікі, якія 19 снежня 2010 года ўчынілі ў Мінску крывавую расправу над мірнымі людзьмі, пракуроры і суддзі, якія садзілі ні ў чым не вінаватых людзей у турмы, турэмшчыкі, якія катавалі палітвязняў...
Да рашэння, прынятага Радай ЕС 15 лютага, яны ў вачах Еўропы былі тымі, кім яны ёсць: злачынцамі. Цяпер жа яны апраўданыя ў сваіх дзеяннях. Рэабілітаваныя не палітвязні, а іх каты.
Гэта не столькі палітычнае, колькі маральнае рашэнне. І тыя, хто яго прымаў, не маглі гэтага не разумець. Яны сцвярджаюць, што зрабілі такі крок не дзеля таго, каб пасадзейнічаць рэжыму, Лукашэнку і ягоным служкам, а дзеля таго, каб пасадзейнічаць Беларусі, яе народу, беларускім дэмакратычным сілам. Як сказаў адзін з іх: рэальна дапамагчы.
У такім разе я прапаную вось што. Усе квітанцыі на штрафы, якімі будуць пакараныя актывісты беларускага дэмакратычнана руху пасля 15 лютага 2016 года, дасылаць тым міністрам ЕС, якія прагаласавалі за зняццё санкцый з Лукашэнкі, з ягоных чыноўнікаў, сілавікоў, пракурораў, суддзяў.
А калі некага з беларускіх дэмакратычных палітыкаў, актывістаў пасадзяць, дык папрасіць названых міністраў ЕС за іх пасядзець. Бо калі ўжо дапамагаць — дык дапамагаць. Рэальна. Напрыклад, міністру замежных спраў Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмайеру я быў бы за гэта загадзя ўдзячны.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии