Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Перанесці сталіцу ў Горадню

Мінск — горад, пазбаўлены душы. Ніякай “Асмалоўкай” ці “Шабанамі” гэтую душу не ўдыхнеш.

 

Алесь Мікус. Музыка, перакладчык, публіцыст. Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Мінску. Адукацыя: аддзяленне псіхалогіі БДУ, аспірантура АПА. Асабісты сайт: quarkmal.net.

Тэкст, пададзены ніжэй, — чысты візіянізм. Ён не ўгрунтаваны ні ў якой актуальнай патрэбе, напрыклад, эканамічнай. Больш за тое, можна знайсці дзясятак контраргументаў давесці, што яго ідэя марнуе грошы і выклікае лішнія рухі. І тым не менш варта, каб ідэя пераносу сталіцы краіны прынамсі дзесь замацавалася, запомнілася. А аргументы дададуцца.

Такім чынам, з Мінска — у Горадню.

Думка гэтая ў аўтара гэтых радкоў з'явілася ад рэфлексіі над самім горадам, у якім жыве, над Мінскам. Мінск — горад, пазбаўлены душы. Ніякай “Асмалоўкай” ці “Шабанамі” гэтую душу не ўдыхнеш. Ніякім “паркам Вікторыі” ці даволі грандыёзнай “плошчай дзяржаўнага сцягу”.

Калі, зважаючы на яго “фасадную”, падманлівую архітэктуру, Мінск колькі часу таму назвалі “горадам сонца”, дык было ў гэтым нешта ад захаплення. Нібыта каранёвая праблема была названая, але названая дзеля таго, каб адразу ж звесці выснову ўбок. А праўдзівая выснова — не такая, што трэба абжываць наяўнае. А такая, што трэба мяняць. Няхай не сёння.

Нельга не прыгадаць знакамітага гісторыка Мінску Захара Шыбеку. Ён развіваў “дыскурс Мінску” як мог, а тады, знясіліўшыся, з'ехаў прэч, у Ізраіль (да каханай). Зусім звесіўшы нос, ходзіць не менш зацікаўлены ў Мінску Сяргей Харэўскі. А іншых, каму рупіла б, здаецца, і няма. Хіба што “саўбелкаўскі” культжурналіст Мухін-Корбут выдаў кніжку, дзе захапляецца ўсім, што ёсць на мінскіх вуліцах, але на тое ён і “саўбелкаўскі”.

Дык вось, Мінск — горад бяздушны. Параўнайма хіба што з Вільняй. Няхай дзе-нідзе аблупленай, няхай не такой шумнай і рымізаванай. Але там ёсць дух. У тых вулачках, планіроўка якіх захавалася, сярод тых будынкаў Старога гораду, якія бачылі многа, а памятаюць яшчэ больш. Сярод тых фантастычных, неверагодна адухоўленых Гор у цэнтры горада. Гара, дзе Гедымін забіў тура і адкуль заснаваў Вільню, гара, дзе Гедыміна, згодна з паданнем, пахавалі.

Хто гудзіць “Вільня наша”, рацыю маюць і не маюць адначасова. Вільню не вернеш, дый не трэба, бо самі, з “Мінскам” унутры, з Вільняй не справімся. Няхай спраўляюцца літоўцы. Вунь, месяц таму літоўскія паганцы з “Рамувы” ўтварылі нефармальнае згуртаванне шасці “рамувоўскіх” суполак, якія дзейнічаюць у Вільні, апякуюцца кожная сваімі святымі месцамі ў Вільні і займаюцца кожная сваім кірункам паганскай дзейнасці ў Вільні. Туды, карацей, ужо не сунешся, хіба што з савецкім наскокам, які да дабра не прывядзе.

А што зрабілі з Мінскам — вядома. Саветы (вядома ж, не немцы) падарвалі, разбамбілі, каб на руінах пабудаваць свой “горад сонца”, вось якога наўпрост арыентаваная на Маскву, на акультны больш няма куды Маўзалей. І ўвянчалі гэта не менш загадкавым “дыяментам” Нацбібліятэкі, які — чуйныя людзі кажуць — нібыта акумулятар, які акумулюе і скіроўвае дзеля нейкіх, чыіхсьці невядомых патрэбаў. Зрэшты, гэта нядзіўна — саветы і постсавецкія расійскія ўлады ўсякім такім бавіліся і бавяцца бесперапынна — вялікая ж у іх краіна, цяжка ж так проста трымаць у адзінстве.

Мінск — не светлы горад. Фасадны, зманлівы. Горад-вампір. Горад-паверхня і горад-абгортка.

Горад, які па праўдзе мае доўгую і багатую гісторыю, у тым ліку й рэлігійную (адзін паганскі камень Дзед на Свіслачы чаго варты). Але ўсе дваццаць з гакам гадоў незалежнасці на ўскраінах горада, напрыклад, метадычна паўставалі праваслаўныя цэрквы — нібы акружыўшы горад колцам. І з яго не выбавішся. У такім акружэнні нічога іншага не прадугледжана, апроч таго, што транслюецца такім колцам, дый такім зместам пасярэдзіне.

Такім чынам, не Мінск. А што? А Горадня.

Горадня — каля мяжы з Польшчай і каля мяжы з Літвой. Нібыта тыя цяпер — нашыя верагодныя ваенныя “праціўнікі”. Значыць, тым больш пры цяперашніх умовах такі перанос не будзе магчымым. А будзе магчымым тады, калі, згодна з гістарычнай справядлівасцю, нашы пастаянныя гістарычныя хаўруснікі, Польшчы і Літва, будуць з намі і заадно.

Яшчэ абгрунтавання? Горадню называлі другой сталіцай Вялікага княства Літоўскага, пасля Вільні. Дык вось нам і вырашэнне пераемнасці з мінуўшчынай ВКЛ, не чапаючы Вільні. У Горадні праводзілі кожны трэці Сойм усёй Рэчы Паспалітай. Ёсць нават гістарычны прэцэдэнт з пераносам (!) — з Менску (і Наваградку) якраз у Горадню перанеслі паседжанні вярхоўнага суда Вялікага княства Літоўскага — Галоўнага трыбуналу. Там канчалася Рэч Паспалітая — значыць, калі думаць сімвалічна, і нейкае Вяртанне павінна пайсці адтуль, з увагай на Горадню, з яе ўдзелам. Аднавіць можна толькі там, дзе было перарвана.

Колькі б мы ні абжывалі Мінску, колькі б чаго не грувасцілі на постіндустрыяльнай вуліцы Кастрычніцкай — усё будзе не тое. Аўтар гэтых радкоў кажа гэта як чалавек, продкі якога па мужчынскай лініі былі менчукамі, гараджанамі, буржуазнымі месцічамі задоўга да кастрычніцкага перавароту. Таму тое-сёе маральнае права закранаць тэму — маецца.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Хорошие замечания. Дык вось, Мінск — горад бяздушны. Параўнайма хіба што з Вільняй. Няхай дзе-нідзе аблупленай, няхай не такой шумнай і рымізаванай. Але там ёсць дух. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2016/04/03/ic_articles_410_191353/ Да, повторюсь, Минск мой родной город, но я его тоже сейчас уже не люблю. Фантик, гламурная обёртка... Не радует это взгляд. Особенно коротая с ним и в нём безобразно бесконечные грязные белорусские зимы. Думаю, что более северным скандинавам не бабло, а что-то более нужное, человеческое сопутствует даже в холодную пору. У нас же этого нужного нет и не предвидится. Чисто надраенная казарма - казармой и останется. И развешивай ты в ней воздушные шарики или витой серпантин по периметрам, - отношение не изменится. Куда в этом городе скрыться юной влюблённой парочке со скромным финансовым положением, когда сквозняки с мокрым небесным дерьмом дуют в лицо? - Правильно. Некуда. Да, грёзы о хорошем как бы ещё теплятся на донышке сознания, но это не Париж. Это Минск, детка... Европейская столица (вроде как), а заполночь пачки сигарет купить негде. Эх, млин. Помнится, пару лет назад, когда зубр Валера пленял всех своей монументальностью, поздно ночью, при возвращении домой мимо Нац. библиотеки, мне наперерез из темноты вышли пару парней-туристов из России с вопросом: "Где тут можно поменять деньги?" Я задумался, глянул издалека на свой микрорайон "Восток-1", и рассказал им, обведя большой круг рукой, что здесь любая жизнь прекратилась, искать тут абсолютно нечего. Дескать, езжайте, ребята, на вокзал, может, там есть лицом к человеку обращённое незакрытое окошечко, где вам натянуто улыбнутся... Мдя. Уже пару лет прошло, но расскажите мне, что изменилось, кроме падения доходов?..
  • Пишется: "Колькі б мы ні абжывалі Мінску, колькі б чаго не грувасцілі на постіндустрыяльнай вуліцы Кастрычніцкай — усё будзе не тое. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2016/4/3/ic_articles_410_191353/ ." == А вулицу Кастрычницкая переименовать в К.Калиновского.
  • [quote="нет"]== А вулицу Кастрычницкая переименовать в К.Калиновского.[/quote]НЕТ, я щедр; лучше переименовать проспект Дзержинского, особы не очень симпатичной в истории... А то на улице К.Калиновского я живу, статистики не знаю, но по-моему, она в числе самых длинных улиц Минска. Что-то около 3-х километров. Лучше уже имя Кастуся не трогать, он прижился здесь. И мной лично храним, даже штампом в паспорте. А что касается топонимики с именем Уго Чавеса... Тут не мешает подумать. Жаль, что некому.