Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ПАЗІЦЫЯ. Сцяг ЗША ў рукі лідарам дысідэнтаў

 

 

Уладзімір Падгол

Уладзімір Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

4 ліпеня ў ЗША будзе свята — Дзень Незалежнасці.

Паважаныя беларускія палітыкі!

Шмат хто з вас быў у ЗША, мае там сяброў, або сустракаўся з дыпламатамі гэтай вялікай краіны, спецыялістамі.

Калі гаспадары ЗША прымалі Вас, яны заўсёды рабілі гэта гасцінна. Прадстаўлялі Вам начлег, ежу, пітво. Магчымасць атрымаць адукацыю і адпачынак. Да Вас прыслухоўваліся, з Вамі раіліся.

А на прыёмах налівалі келіхі віна — колькі душа прыме.

У ЗША жывуць вашыя паплечнікі па палітычнай дзейнасці і проста сябры. ЗША далі прытулак і некаторым нашым палітыкам, якія спазналі рэпрэсіі, змагаючыся за Незалежнасць Беларусі.

4-га ліпеня вы можаце публічна прадэманстраваць сваё стаўленне да традыцыі грамадзянаў ЗША: выйсці ў цэнтр Мінска са сцягам гэтай краіны і разам адзначыць сьвята Дзень Незалежнасці!

З гэтага дня мы можам пачаць распаўсюд амерыканскага сцяга і ведаў пра багатую краіну з добрымі і гуманнымі людзьмі. Вы маеце шанец увайсці ў гісторыю не проста як грантасосы, а як пачынальнікі новай грамадзка-палітычнай традыцыі, шануемай ва ўсім цывілізаваным свеце.

Амерыканцы ў свой час падтрымалі права беларусаў быць незалежнымі і вольнымі, шмат дапамаглі і дапамагаюць нам матэрыяльна. Надышоў час публічна аддзячыць іх за гэта — дэманстрацыяй павагі да іхняга сцяга.

Спадзяемся, што ў Вас, як у руплівых гаспадароў-палітыкаў, нарыхтаваны запас сцягоў ЗША розных памераў на такі ці падобны выпадак. Калі ж не, ці загадчык склада з’ехаў у адпачынак, а ключ не пакінуў, тады сцяжок ЗША можаце намаляваць самі. Хай ён будзе з няроўнымі рысамі, затое ад душы. Людзі гэта ацэняць. Ды і я, суаўтар гэтай ініцыятывы разам з Алесем Таўстыкам, гатовы даць Вам сцяжок ЗША ў арэнду на вечар. Кошт — 1 літр Jack Daniels. Жартую :) Хаця ў кожным такім жарце ёсць кропля віскі.

Выходзьце са сцягам ці сцяжком ЗША да менскай Ратушы. Станьце лідарамі апазыцыі. Тут для нас нядаўна граў амерыканскі аркестр. Хай жа зайграе музыка ў душах амерыканцаў, калі яны пабачаць свой родны сцяг у вашых руках.

А каб прагучаў джаз амерыканскіх выканаўцаў ля ратушы 4 ліпеня, мы парупімся.

 

 

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


Оценить материал:
Средний балл - 2.78 (всего оценок: 9)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Факт: Монголия отправила в фонд помощи Красной армии 65 млн тугриков, 100 тыс. долларов, 300 кг золота. На эти средства были построены танковая колонна «Революционная Монголия» и авиаэскадрилья «Монгольский арат». Для нужд кавалерии в соседней стране было собрано более 800 тысяч лошадей. Каждая пятая шинель, которую носили советские солдаты, офицеры и генералы, была пошита из шерсти, обработанной монголами. И эта помощь, в отличие от американского ленд-лиза, была безвозмездной. Нет желания поблагодарить монголов за их помощь в деле борьбы с нацизмом? Или нет грантов - спасибо не дождетесь?
  • Идея Подгола занятная - в смысле учинить такой флэш-моб в центре города с американскими флагами 4 июля, в национальный День, почитаемый американцами... Причём - почитаемый не американскими "Дроздами", а рядовыми гражданами Штатов... Руководство РБ всё клянчит бабло у МВФ, не я же клянчу; но выйдут белорусские рядовые граждане с американскими флагами в день их американского национального праздника - белорусское руководство хватит "Кондратий", поскольку оно способно мыслить только движением пешек "Е2-Е4"... Реально - наш завтра официально отмечаемый праздник - это батькин праздник. Его и Коленьки... И все мы это знаем... Но -Стоп! этой темы, в отличие от автора обсуждаемой статьи, я касаюсь лишь походя, поскольку я лицо безответственное (вошёл-вышел - а платить по счетам - редакции). Но идея Подгола мне нравится. :)))