Смело мы в бой пойдем за власть в Советах?

Беларусь приближается к очередной избирательной кампании: идет подготовка к выборам в местные Советы. В регионах страны формируются...



Беларусь приближается к очередной избирательной кампании: идет подготовка к выборам в местные Советы. В регионах страны формируются избирательные округа, и первыми эту работу завершили Витебская, Гомельская и Могилевская области.





В Центризбиркоме тем временем подготавливают документальную базу для будущих выборов.





11 июля в программе "Панорама" на первом канале белорусского телевидения этой теме был посвящен репортаж Юрия Прокопова.





Карэспандэнт: — Беларусь зноў напярэдадні выбараў, гэтым разам — у мясцовыя Саветы. Палітычныя сілы перагрупоўваюцца, ствараюць альянсы, дзеляць акругі, Цэнтрвыбаркам займаецца папярэдняй арганізацыйнай працай.





Паўнамоцтвы цяперашніх мясцовых Саветаў заканчваюцца ў красавіку наступнага года. За трыццаць дзён да гэтага (або не пазней як 4 сакавіка) павінны адбыцца новыя выбары. Самая інтэнсіўная праца пачнецца ў канцы года, калі будзе прызначана дакладная дата выбараў. ЦВК зараз рыхтуе базу: метадычныя рэкамендацыі для акруговых і ўчастковых камісій, бланкі пратаколаў, падпісных лістоў. На месцах ідзе кадравая работа. Саветы павінны самі вызначыць, колькі дэпутатаў будзе ў Савеце наступнага склікання і, адпаведна, колькі выбарчых акруг.





Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК: — Некоторые области эту работу завершили. В частности, Витебская, Гомельская, Могилевская области нам уже подали сведения о том, сколько округов будет у них в каждом сельском, поселковом, городском, районном Совете депутатов. Другие области и город Минск эту работу проведут где-то в июле—августе.





Карэспандэнт: — Па рэспубліцы налічваецца звыш 1 600 мясцовых Саветаў: 7 абласных, 117 раённых, 31 гарадскі, 79 пасялковых і 1453 сельскія. Будзе падрыхтавана каля 7 000 участкаў. У ЦВК гавораць, што гэтыя выбары значна даражэйшыя за прэзідэнцкія. Традыцыйна яны не адрозніваюцца актыўнасцю выбаршчыкаў, але гэтым разам сітуацыя можа змяніцца.





М.Лазавік: — Многие политические партии, которые в прошлых выборах депутатов местных Советов заявили о том, что они бойкотируют выборы, сегодня изъявляют готовность участвовать в них. Это говорит о том, что, наверно, этот факт поднимет активность избирателей.





Карэспандэнт: — Партыі на мясцовыя выбары ісці збіраюцца. Самаізаляцыя ад грамадства паказала сваю неэфектыўнасць. Але ёсць адна акалічнасць. Па закону вылучаць кандыдата маюць права толькі мясцовыя партыйныя ячэйкі, а іх, як вядома, у рэгіёнах як кот наплакаў. Галоўныя сілы ў сталіцы, але і тут усё не слава богу. Партыйны бамонд дагэтуль спрачаецца, ці патрэбна кааліцыя, а калі патрэбна, то як аб'ядноўвацца — зверху ці знізу. Пакуль у мінскіх офісах займаюцца рыторыкай наконт дэ-юрэ, у рэгіёнах да выбараў рыхтуюцца дэ-факта. І хоць у перамогу вераць мала, дзейнічаюць па прынцыпу "не дабяжым, дык хоць сагрэемся".





Дыктар: — Амаль 4,5 тысячы дэпутатаў мясцовых Саветаў будзе абрана на Гомельшчыне. Нягледзячы на тое, што да дня правядзення выбараў яшчэ шмат часу, мясцовыя органы ўлады працу да адказнай палітычнай кампаніі праводзяць загадзя.





Карэспандэнт: — Аснова асноў правядзення выбараў — вызначэнне колькасці і межаў выбарчых участкаў. Менавіта на гэтым этапе фарміруюцца ўмовы дэмакратычнасці і выкананне канстытуцыйных норм у абранні органаў мясцовага самакіравання. На Гомельшчыне адпаведная праца ўжо завершана.





Прадстаўнік Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Усаў: — 28 июня состоялась сессия областного Совета, где принято решение, что в очередной областной Совет 24-го созыва будут избираться депутаты по 60 округам. Так же определились с числом округов все районные и городские Советы депутатов.





Карэспандэнт: — Чарговы этап важнай палітычнай кампаніі — стварэнне акруговых і ўчастковых камісій. Спецыфіка выбараў у мясцовыя Саветы ў тым, што да працы ў камісіях прыцягваецца вельмі вялікая колькасць прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. І ўжо зараз неабходна падбіраць дастойныя кандыдатуры.





Пакуль не заўважана цікавасці да пытанняў, звязаных з маючымі адбыцца выбарамі, з боку партый. Магчыма, палітычная актыўнасць паявіцца пасля афіцыйнага з'яўлення даты правядзення выбараў. Тым не менш ва ўсёй падрыхтоўчай працы да выбараў празрыстасць існуе ўжо і зараз.