Другие материалы рубрики «Политика»

  1. Беларусь не меняла позицию по вопросу независимости Абхазии и Южной Осетии
    Об этом Александр Лукашенко заявил после переговоров с президентом Грузии Георгием Маргвелашвили…
  2. «Боинг» Лукашенко маневрирует лихо, но в Беларуси глухо как в танке
    Действительно ли «Батька продался Евросоюзу и Америке»?..


Политика

Дэмсілы выступілі з заявай у звязку з падзеямі ва Украіне


Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з заявай “Час мацаваць незалежнасць” у звязку з падзеямі ва Украіне.

Заяву падпісалі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя БНФ, аргкамітэт партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, грамадская кампанія “Гавары праўду”, рух “За свабоду”.

Заява адкрытая для падпісання ўсімі жадаючымі.

***

“Беларускае грамадства з трывогай назірае за падзеямі, што адбываюцца ва Украіне і вакол яе.

Украінскі народ справядліва падняўся супраць сістэмы татальнай карупцыі, поўнай непадкантрольнасці чыноўнікаў і бяздарнай эканамічнай палітыкі ўрада збеглага з краіны прэзідэнта В.Януковіча і адхіліў ад улады кіраўнікоў, якія шмат кралі і шмат хлусілі.

Аднак цяпер мы з’яўляемся сведкамі новага этапа барацьбы ўкраінскай нацыі за права быць свабоднай і самастойна вырашаць свой лёс.

Грэбуючы нормамі Хельсінскага акта пра непарушнасць паваенных межаў у Еўропе і Будапешцкага мемарандума, што гарантуе тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі распальвае сепаратысцкія настроі ў паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны і з выкарыстаннем ваеннай сілы фактычна анэксавала Крым.

Выклікае сур’ёзную заклапочанасць той факт, что ў канфлікт можа быць уцягнутая Беларусь. Размяшчэнне на тэрыторыі нашай краіны дадатковага кантынгенту Узброеных сіл РФ недвухсэнсоўна сведчыць пра наяўнасць такой пагрозы.

Дэмакратычныя сілы Беларусі рашуча выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, асуджаюць расійскае ваеннае ўмяшальніцтва ў Крыме і заяўляюць пра недапушчальнасць ўцягвання нашай краіны ў расійска-ўкраінскі канфлікт.

З сітуацыі, што склалася ва Украіне, палітычным і эканамічным элітам, усім грамадзянам Беларусі неабходна зрабіць высновы, якія маюць сур’ёзнае значэнне для далейшага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, умацавання яе суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі.

Украінскія ўрокі павінны быць выкарыстаныя беларускім грамадствам з карысцю для Беларусі. Яны пераканаўча паказваюць, што нашай краіне патрэбны:

1. Кансалідацыя нацыі, спыненне падзялення беларускіх грамадзян, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі на “сваіх” і “чужых”, “чэсных” і “нячэсных”.

2. Нармалізацыя адносін з краінамі Еўрапейскага саюза і ЗША, уключаючы шырокую эканамічную інтэграцыю, паступовае спрашчэнне і адмену візавага рэжыму з краінамі ЕС.

3. Тэрміновае вызваленне палітычных вязняў, забеспячэнне палітычных правоў і свабод грамадзян.

4. Правядзенне эканамічных рэформ, якія гарантуюць празрыстыя і роўныя ўмовы дзейнасці ўсіх гаспадарчых суб’ектаў, развіццё прадпрымальніцкай актыўнасці грамдзян, зніжэнне падатковай нагрузкі і неапраўданага адміністратыўнага ўмяшання, стварэнне прывабнага інвестыцыйнага клімату.

5. Аднаўленне празрыстасці і справядлівасці выбарчых працэдур, пераход да выбарнасці кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады усім насельніцтвам адпаведнай тэрыторыі.

6. Забеспячэнне залежнасці ўлады ад народа, падкантрольнасці і падатказнасці чыноўнікаў і дэпутатаў розных узроўняў грамадзянам.

7. Рэальнае забеспячэнне канстытуцыйнага статусу Беларусі як нейтральнай дзяржавы, якая не мае на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі, замежных ваенных аб’ектаў і не накіроўвае сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях за межамі краіны. Унясенне адпаведных змен у Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Рэспублікі Беларусь”.


Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Что-то словообразование неоднозначное. Если от слова дом можно получить слово одомашненные, то наверное, по подобию надо говорить оКГБашненные гигинцами-радьковцами?
  • Зато читают КГБ-радьковцы и такие как вы - оКГБешенные.
  • Дэмсілы выступілі з заявай у звязку з падзеямі ва Украіне Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/politic/2014/03/20/ic_news_112_433709/ ======================================== То что "дэмсилы" выступают от белорусского "грамадства", не имеет никакой значиммости. Это белорусское "грамадства" не обращает никакого внимания на "заявы дэмсил". Даже здесь никто не обсуждает их "заявы", они никому не интересны. Просмотров бывает чуть больше тысячи: Партия БНФ: необходимо защитить национальные интересы Беларуси в условиях агрессии России в Украине 15.03.2014 / 14:46 / Политика Просмотры: 1055 Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/politic/2014/03/15/ic_news_112_433470/ ========================================== То что пишет оппозиция, белорусское общество в большинстве своем, не читает и не обращает внимание на их писанину, даже на этих сайтах.
  • Аб’яднаня грамадзянская парты, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя БНФ, аргкамітэт партыі “Беларуская Хрысціянкася дэмакратыя”, грамадская кампанія “Гавары праўду”, рух “За свабоду”. - обычные прозападные политические структуры, вся деятельность которых направлена против Респулики Беларусь. ОНИ ПРОСТО НАШИ ВРАГИ! Ничего личного, как говрится :)