Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Ухо недели. Позорище очевидное и невероятное
    В хоккей в Беларуси играть уже разучились. Но это еще полбеды. Совсем худо будет, если разучатся выращивать хлеб. Впрочем...
  2. Белорускам впадать в послеродовую депрессию некогда?
    Постатистике, это состояние в той или иной форме охватывает более 80% матерей, а тяжелая форма отмечается у 15-20% рожениц...

Общество

Віцебская міліцыя будзе праводзіць асабісты дагляд грамадзян

 

"Праваахоўныя органы будуць праводзіць асабісты дагляд грамадзянаў" — пра гэта паведаміў па Віцебскім тэлебачаньні кіраўнік абласнога аддзелу МУС Вячаслаў Яўстаф'еў. Ён патлумачыў, што ў сувязі з выбухам, што адбыўся ў Віцебску 22 верасьня, у горад уведзеныя дадатковыя сілы МУС і спэцпадразьдзяленьні са службовымі сабакамі.

Вячаслаў Яўстаф'еў заявіў, што практыка асабістых даглядаў будзе часовай і ўсе дзеяньні будуць рабіцца ў межах закону.

Намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Пётра Южык заявіў, што выканкам прыняў рашэньне выдзеліць матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху. Зь імі будзе праведзены курс рэабілітацыі. Абласны псыханэўралягічны дыспансэр арганізаваў тэлефонную "гарачую лінію", па якой пацярпелыя і іншыя жыхары Віцебску могуць атрымаць псыхалягічную дапамогу.

У віцебскіх шпіталях на гэты момант застаюцца 28 параненых. Стан іх здароўя задавальняючы. У мінулыя выходныя пацярпелых наведалі старшыня абласнога выканкаму Ўладзімер Андрэйчанка і старшыня Віцебскага гарвыканкаму Пётра Драздоў. //Радыё Свабода

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...