Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Декрет о тунеядцах. Как он будет работать?
    Президент Беларуси подписал декрет о «тунеядцах». Это значит, что тех, кто не работает и не платит налоги, будут штрафовать…
  2. Запрета нет. Но фотографировать нельзя
    Глава МВД назвал объекты, которые «никому не рекомендовал бы фотографировать»…


Общество

24 жніўня адбудзецца адкрыццё фотавыставы "За свабоду і Незалежнасць"


фотовыставка24 жніўня адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы "За свабоду й Незалежнасьць" — дакумэнтальнай фотакронікі падзеяў вясны 2006 г.

Фотавыстава мае на мэце узнавіць падзеі вясны 2006 году зь яе насычанай выбарчай кампаніяй, выбарамі, Плошчай, акцыямі пратэсту. Выстава складзеная са здымкаў фатографаў і фотамастакоў, якія былі самімі ўдзельнікамі падзеяў: Вікторыі Баранавай, Івана Голуба, Макса Жарына, Марата Сеттарова, Тацяны Гаўрыльчык, Юліі Дарашкевіч, Сяргея Коваса, Сяргея Серабро, Яўгена Законьнікава, Ігар Крашэўскага й інш.

Фатаграфіі згрупаваныя на вялікіх аркушах, кожны зь якіх паказвае той ці іншы аспэкт вясновага змаганьня: сустрэчы выбарнікаў з Аляксандрам Мілінкевічам, 19 сакавіка — дзень выбараў прэзыдэнта, 20 сакавіка — масавая акцыя пратэсту, намётавае мястэчка, 25 сакавіка — дзень Незалежнасьці, які скончыўся крывавым зьбіцьцём мірных дэманстрантаў, 26 красавіка — Чарнобыльскі шлях, 1 траўня — акцыя "За справядлівасьць".

У адкрыцьці выставы прыме ўдзел лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, іншыя палітыкі.

Адкрыцьцё фотавыставы "За Свабоду й Незалежнасьць" пройдзе 24 жніўня ў 18:00 на Сядзібе Партыі БНФ і стане пачаткам восеньскай кампаніі аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева