Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет 1 апреля: русский тоннель, презервативы по рецепту и смартфон в тесте
    1 апреля многие интернет-ресурсы имеют вполне легальное оправдание той фигне, которую обычно публикуют...
  2. В Могилеве вандалы снова повредили бюст Тарасу Шевченко
    Это уже не вандализм, а проявление сепаратизма, считает глава местного объединения украинцев «Дніпро»…


Общество

Віртуальнае супольніцтва выплеснулася ў рэальнасць


Адкрыццё фотавыставы "За свабоду і незалежнасць" адбылося на сядзібе Партыі БНФ у чацвер. Карэспандэнт "Белорусских новостей" схадзіў паглядзець на фотаздымкі, зробленыя сёлетняй вясною.

Гэтай прэзентацыяй аб’яднаныя дэмакратычныя сілы распачалі сваю восеньскую кампанію. Як мы пісалі раней, план работы, зацверджаны палітсаветам аб’яднаных дэмсіл 22 жніўня, не афішуецца. Вядомыя толькі накірункі, у якіх дэмсілы плануюць працаваць: гэта інфармацыйная кампанія, кампанія дапамогі рэпрэсаваным і ўдзел у мясцовых выбарах.

Але нельга казаць, што фотавыстава "За свабоду і незалежнасць" стала менавіта камандай "на старт", таму што перад стартам звычайна і маршрут, і даўжыню дыстанцыі даводзяць да ўсіх удзельнікаў. Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка папярэдзіў гасцей выставы, што на тое, каб падрыхтавацца да барацьбы, ёсць яшчэ сем дзен у запасе: кампанія павінна пачацца 1 верасня, а пакуль яшчэ ёсць час адпачыць.

Сама атмасфера на фотавыставе была даволі легкай, выступоўцы сыпалі жартамі. Сур’езныя твары былі, здавалася, толькі ў журнаістаў, якія, мабыць, чакалі ад мерапрыемства нечага большага за жарты.

Фота Naviny.By

Парадокс гэтага мерапрыемства, здаецца, у тым, што на фотавыставе, аб якой большасць наведвальнікаў дазналася праз інтэрнэт, былі прадстаўлены фотаздымкі, якія гэта самая большасць ужо бачыла на сваіх маніторах. Атрымалася так, што віртуальнае супольніцтва выплеснулася ў рэальнасць, каб убачыць тое, што ўжо бачыла. Канешне, на выставу прыйшлі і тыя, хто раней ня быў знаёмы з гэымі здымкамі: яны пільна ўглядаліся ў твары тых, хто на фота —— людзі быццам шукалі сваіх знаёмых ці сваякоў. Але такіх была меньшасць.

Фота Naviny.By

Нечаканасцю можна назваць тое, што, акрамя моладзі, сярод наведвальнікаў былі і людзі сталага ўзросту, і зусім маленькія дзеткі са значкамі "Я размаўляю па-беларуску" на вопратцы. Сабралося на мерапрыемства каля 150 чалавек, і невялікае памяшканне, дзе праходзіла непасрэдна выстава, не змагло адразу ўмясціць усіх жадаючых: фае і зала былі перапоўнены. І мне здалося, што не за палітычнымі праграмамі прыйшла сюды большасць. Гэта выстава напамінала хутчэй невялічкую тусоўку, маленькі сэйшн, дзе людзі сустракаюцца, жартуюць, слухаюць любімыя песні, абменьваюцца навінамі і узгадваюць мінулае.

Потым, як гэта часта бывае пасля імправізаванай вечарыны, людзі разыходзяцца — кожны у свой бок. І нават калі нехта вядзе размову аб планах на будучыню, у гэтым "вечарынным" кантэксце такія планы так і застаюцца планамі. Сам фармат мерапрыемства не прадугледжвае сур’езнай дыскусіі. Такім чынам, вечарына ўдалася, а вось ці ўдалося адкрыцце новага палітычнага сезону — пакажа час.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева