Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет 1 апреля: русский тоннель, презервативы по рецепту и смартфон в тесте
    1 апреля многие интернет-ресурсы имеют вполне легальное оправдание той фигне, которую обычно публикуют...
  2. В Могилеве вандалы снова повредили бюст Тарасу Шевченко
    Это уже не вандализм, а проявление сепаратизма, считает глава местного объединения украинцев «Дніпро»…


Общество

У Менску прайшоў рок-канцэрт "Песьні свабоды"


Учора, ад 18 да 22 гадзінаў, у менскім парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор праходзіў рок-канцэрт "Песьні свабоды". Імпрэза была прысьвечаная 15-м угодкам наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону. На канцэрт прыйшлі некалькі тысячаў гледачоў, пераважна маладых.

Фота photo.bymedia.net

Адразу на пачатку імпрэзы вядучы Аляксандр Памідораў заклікаў усіх прысутных не даставаць бел-чырвона-белых сьцягоў, паколькі ў такім выпадку канцэрт можа быць разагнаны. Але нацыянальныя колеры, тым ня менш, прысутнічалі на імпрэзе — многія гледачы прынесьлі бел-чырвона-белыя парасоны, часам над натоўпам луналі і сьцягі.

Падчас выступу, бадай, самага папулярнага беларускага рок-гурту "N.R.M." многія гледачы ня ўстрымаліся і над людзьмі ўзьняліся некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Міліцыянты ў цывільным зайшлі ў натоўп і сталі назіраць за падзеямі. Канцэрт быў прыпынены, і выступоўцы папрасілі юнакоў прыбраць сьцягі, каб не было непатрэбных затрыманьняў і судоў.

сьпявае Крама. Фота Радыё Свабода

У перапынку паміж выступамі гуртоў слова ўзяў старшыня БНФ Вінцук Вячорка, які згадаў падзеі 15-гадовай даўнасьці. Прадстаўнікі міліцыі сказалі, што не пярэчаць выступам палітыкаў паміж песьнямі. Увогуле, вакол плошчы было даволі шмат АМОНаўцаў — байцы спэцназу сядзелі на лаўках.

Цягам чатырох гадзінаў выступілі гурты "N.R.M.", "Neurodubel", "Таварыш Маўзэр", "PLAN", "Band A", "Крама", "Партызанская школа", "Памідор/OFF" ды іншыя.

сьпявае Аляксандар Кулінковіч. Фота photo.bymedia.net

Арганізатары плянавалі правесьці канцэрт 27 ліпеня, але гарадзкія ўлады тады не далі дазволу. Гэтым разам бясплатны канцэрт быў санкцыянаваны ўладамі. //Радыё Свабода

Оценить материал:
Средний балл - 4.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева