Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Протестный потенциал белорусов не исключает новой Плошчы
    В 2014 году исследователи зафиксировали 127 акций протеста. По сравнению с 2013 годом количество публичных акций возросло на 26%...
  2. День Воли-2015. Онлайн-репортаж
    25 марта демократическая общественность Беларуси отмечает 97-ю годовщину провозглашения Белорусской Народной Республики...


Общество

Як бы вы цяпер напісалі па-беларуску дыктоўку?

 

9 лістапада па ўкраінскім радыё прагучала Дыктоўка нацыянальнага адзінства, якую прапанавалі напісаць усім грамадзянам Украіны. Мерапрыемства было прымеркаванае да Дня ўкраінскай мовы. Са словаў віцэ-прэзідэнта Нацыянальнай радыёкампаніі Украіны Лявонція Дацэнкі, "за парты паселі дарослыя і дзеці, а мэтай дыктоўкі было не толькі праверыць веды і пісьменнасць, але і кансалідаваць нацыю".

Пісьмовыя працы правераць у чатыры этапы — ад раённых журы да агульнаукраінскага. Тыя, хто лепш за ўсіх напішуць дыктоўку, атрымаюць прэмію ад 400 да 1400 долараў.

У нас правядзенне такой акцыі на дзяржаўным узроўні ўявіць сабе цяжка. Нават падчас Дзён беларускага пісьменства ў гарадах, дзе яны святкуюцца, дамінуе не беларуская, а руская мова.... Што доўга пералічваць усе дыскрымінацыі: белмова выконвае дэкаратыўна-рэзервацыйную функцыю ў галінах культуры і адукацыі, але і там яна не ў асаблівым фаворы! Што ўжо казаць пра тое, каб беларускую мову абавязкова ведалі кандыдаты ў прэзідэнты і ў дэпутаты!

У Беларусі хутчэй у 2007 годзе актыўна далучацца да Расіі што да святкавання Года рускай мовы. Пуцін нядаўна заявіў: "2007 год мы правядзём як Год рускай мовы — і ў Расіі, і паўсюль у свеце, дзе ведаюць, любяць і цэняць рускую мову". Дастаткова згадаць, што прэзідэнт Беларусі неаднойчы казаў пра тое, што "руская мова — гэта і нашая мова" і якая яна вялікая (не тое, што бедная беларуская).

Што да перспектываў беларусізацыі, то, выступаючы на прыканцы мінулага года перад студэнтамі вну Магілёўшчыны Аляксандр Лукашэнка заявіў: "З цягам часу неабходна падымаць і беларускую мову, але рабіць гэта трэба спакойна, без надрыву, усплёску і рэвалюцыяў".

Але калі той час прыцягнецца?

Аднак давайце ўявім-умарым сабе, што і ў нас улады вырашылі правесці Дыктоўку нацыянальнага адзінства — дзеля праверкі пісьменнасці насельніцтва і папулярызацыі белмовы.

Цікава, як бы народ напісаў гэтую дыктоўку? Як бы вы асабіста напісалі яе?

Дарадца міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання журфака БДУ, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў не ўзяўся прагназаваць, як шмат памылак нарабілі б нашыя грамадзяне, пішучы дыктоўку. Але пры гэтым ён выказаў меркаванне, што і беларускамоўнае наша насельніцтва, і рускамоўнае напісала б яе больш пісьменна, чымсьці дыктоўку па-руску.

"Усё-такі беларуская мова — мова карэннай нацыі, дый руская мова на тэрыторыі Беларусі не зусім руская. Часта гэта "трасянка". Мне здаецца, нават інтуітыўна беларусы шмат што напісалі б правільна", — сказаў Віктар Іўчанкаў у інтэрв'ю "Беларускім навінам".

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева