Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Учеба как защита от кризиса
    Хлебное ремесло — по ценам 2014 года со скидкой!
  2. Белорусские интернет-пользователи жалуются на репетицию парада
    Минчане недоумевают: зачем перекрывать движение транспорта, когда люди едут по домам с работы…


Общество

Дзед Мароз ужо прымае заказы

 

З 30 лiстапада ва ўсiх паштовых аддзяленнях нашай краiны распачаўся прыём заказаў на атрыманне дзятвой паштовых вiншаванняў ад Дзеда Мароза.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве "Белпошта", сёлета ў паштовы падарунак увайшлi сувенiрная паштоўка з вiншаваннямi ад Дзеда Мароза, кнiжка з галаваломкамi i загадкамi, настольная гульня "Прыгоды ў горадзе снегавiкоў" i навагоднiя маскi. Усё змешчана ў маляўнiчую святочную ўпакоўку. Як i ў папярэднiя гады, вiншаванне ад беларускага Дзеда Мароза можна будзе накiраваць у краiны СНД, а таксама ў далёкае замежжа. Заказы для беларускiх адрасатаў будуць прымацца да 25 снежня ўключна, а дастаўляцца — непасрэдна напярэдаднi навагоднiх святаў. Тым, хто пажадае такiм арыгiнальным чынам павiншаваць сваiх сяброў цi сваякоў у далёкiм цi блiзкiм замежжы, трэба будзе аформiць заказ не пазней чым 15 снежня. Гэта звязана з хуткасцю дастаўкi мiжнароднай карэспандэнцыi, асаблiва ў перадсвяточныя днi.

Кошт заказу для беларускiх адрасатаў складзе 8090 рублёў. Для адрасатаў у Расii, Лiтве i Туркменiстане — 11 830 рублёў, у Латвii, Малдове, Украiне, Эстонii — 20 650 рублёў, у Арменii, Азербайджане, Грузii, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкiстане i Узбекiстане — 21 760 рублёў. Для таго, каб адправiць вiншаванне ў далёкае замежжа, трэба будзе заплацiць у залежнасцi ад краiны прызначэння або 20 650 рублёў, або 21 760 рублёў.

Усяго "Белпошта" падрыхтавала для дзятвы каля 50 тысяч паштовых вiншаванняў ад Дзеда Мароза.


Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева