Другие материалы рубрики «Общество»

  1. БГУ поднимет стоимость обучения для белорусов и снизит для россиян
    Многие граждане России, обучающиеся в БГУ на условиях оплаты, стали переводиться в российские вузы...
  2. РИКЗ снова судится с минским репетитором
    Директор РИКЗ убежден, что репетитор Василевский рекламирует себя за счет института и должен заплатить штраф за публикацию заданий репетиционного тестирования…


Общество

Здавалася, што няма ў свеце прыгажэйшага сцяга…


19 верасня 1991 года наша краіна стала Рэспублікай Беларусь са сваімі нацыянальнымі сімваламі: бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». Шостая сесія Вярхоўнага Савету 12-га склікання была нечарговай, але плённай.

Фото photo.bymedia.net

Новую назву зацвердзілі хутка, азіраючыся на вопыт суседніх постсавецкіх рэспублік. А вось пры галасаванні за новыя сімвалы ўзніклі пэўныя праблемы. Дэпутат 12-га склікання ВС Пятро Садоўскі прыгадвае: «Сярод прысутных была большасць камуністаў — «маўклівай інтэлігенцыі», як яе тады называлі. Некаторыя нават і не чулі, што існуе «Пагоня» і наколькі яна старажытная. Таму нашы шансы былі невялікія — набіралі максімум 70 галасоў».

Аднак для прыняцця закона неабходна было набраць 231 голас, таму для тлумачэння існасці сімвалаў з дакладамі выступілі Ніл Гілевіч і Уладзімер Платонаў.

«Даклад Гілевіча быў бліскучы, але пасля яго ў мяне аж мурашы пайшлі па целе — настолькі ён гучаў аблічальна і рэзка, з нейкай асуджальнасцю тых, хто не галасуе за сцяг і «Пагоню». Што тычыцца старшыні Акадэміі навук Платонава, дык большасць дэпутатаў недаверліва ставілася да яго асобы: малады, амбіцыйны, грошы зарабляе ў Амерыцы. І вось як выйшаў да трыбуны Георгій Таразевіч і на зразумелай мове распавёў пра гістарычнае значэнне сімволікі, аўдыторыя памякчэла і ў нас з’явілася надзея», — прагадвае Пятро Садоўскі.

Аднак галасаванне з першага разу не дало патрэбнай колькасці галасоў. Дэпутаты пайшлі на перапынак, падчас якога, як прыгадвае Зянон Пазьняк, ён падыйшоў да «варожага» дэпутата і проста папрасіў прагаласаваць «за», бо «мы ўсё ж беларусы!».

12 красавіка 1995 г. Аляксандр Лукашэнка на трыбуне Вярхоўнага Савета

Калі на табло галасавання з’явілася лічба 231, дэпутаты нават заплакалі. «А хто тады не плакаў?», — кажа Пятро Садоўскі. Зянон Пазьняк прыгадвае, што нават страіцў прытомнасць: «Я проста ўпаў на стол галавой... Прыйшоў у сябе хутка… Я пачаў нешта лепятаць, і ў мяне пацяклі слёзы. Цякуць слёзы перад усімі, я думаю: «Ну ўсё, канец палітыку Пазьняку. Плача, як баба. Усё». І як ні дзіўна, гэтага ніхто не заўважыў. Проста ўсе жылі гэтай падзеяй. Плакалі многія, гэта здавалася натуральным, і многія проста не заўважылі майго стану».

На наступны дзень над будынкам Вярхоўнага Савета залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ніл Гілевіч ўзгадаў: «Я жыву на рагу вуліц Карла Маркса і Энгельса, побач з былым домам ЦК. Пры Шушкевічы тут месціўся Вярхоўны Савет. І над гэтым будынкам — бел-чырвона-белы сцяг! Во радасці было! Здавалася, што няма ў свеце прыгажэйшага сцяга, як наш. Настолькі нашыя продкі мелі густ і падабралі такія колеры!». («Советская Белоруссия», № 247 ад 25 снежня 1991 г.)

Аднак перад самім пасяджэннем дэпутатаў шмат папрацавалі і мастакі і гісторыкі. Яны адкрылі выставу, прысвечаную бел-чырвона-беламу сцягу і «Пагоні». «Там былі і гравюры, і манеты з гербам, і копія Статута ВКЛ, і кераміка, і кафля. Мы скончылі афармляць вітрыны а 8-й, а ўжо а 9-й дэпутаты пачалі заходзіць у залю. У іх проста адкрываліся рты: раней яны пра гэта проста не ведалі», — распавядае адзін са стваральнікаў выставы старшыня таварства «Пагоня» Мікола Купава.

Мікола Купава, дарэчы, быў адказным за распрацоўку эталона дзяржаўнага герба. Самае складанае, паводле яго словаў, было інтэрпрэтаваць колер: насычаны цёмна-чырвоны. Палоскі на сцягу мусяць быць роўнымі па шырыні, а даўжыня сцяга мусіць складаць паўтары шырыні.

эталон герба Пагоня Герб «Погоня» здымаюць з фасада будынка Вярхоўнага Савета, 23 мая 1995 г. Фота photo.bymedia.net
эталон
герба «Пагоня»
Герб «Пагоня» здымаюць з фасада будынка Вярхоўнага Савета, 23 мая 1995 г.

Куды складаней была сітуацыя з гербам. Інтэрпрэтацый «Пагоні» вельмі шмат. За гэта былі адказнымі Яўген Кулік і Уладзімер Крукоўскі.

«Меліся два шляхі: звярнуцца да нейкай гістарычнай выявы і яе адаптаваць або стварыць нешта новае, так бы мовіць, «Пагоню» канца 20 стагоддзя. Першы шлях здаваўся вельмі лёгкім. Але, улічываючы, якая вялізная колькасць выяваў «Пагоні», захавалася — ад пячаткі Глеба Полацкага да БНРаўскіх, — мы вырашылі рабіць новую, сённяшнюю», — кажа Уладзімер Крукоўскі.

Як вядома, у суседняй Літве герб падобны да нашай «Пагоні», і гэта занепакоіла ў тыя часы ўлады Літвы. Аднак беларуская «Пагоня» адрозніваецца і абрысамі геральдычнага шчыта, і ўзбраеннем вершніка, і формай крыжа. А, паводле законаў геральдыкі, змена хоць аднаго сімвала сведчыць пра рознасць гербаў.

Літоўцы абралі сабе такі герб, бо лічаць сябе нашчадкамі Вялікага княства Літоўскага, сталіца якога з 1323 года была ў Вільні (сучасны Вільнюс). Аднак сучасныя беларусы мусяць ведаць, што спадчына ВКЛ — і іх спадчына, таму сімвал «Пагоні», іншай ад літоўскай, іх гістарычны герб. Першая ж выява «Пагоні» датуецца 1366 годам — вершнік на кані на пячатцы князя Альгерда.

Паходжанне бел-чырвона-белага сцяга ахутана рознымі легендамі. Паводле адной з іх, падчас невядомай бітвы паранены беларускі военачальнік падняў як сцяг над галавой акрываўленую стужку, і, узрушыўшы гэтым войска, павёў ваяроў да перамогі. Паводле іншай версіі, колеры сцягу ўтварыліся ад колераў з герба — «Пагоні».

У 1995 годзе пасля рэфэрэндуму бел-чырвона-белы сцяг пазбаўляецца статусу дзяржаўнага сьцягу і разам з «Пагоняю» трапляе пад негалосную забарону. У Беларусі гэтым сьцягам, як нацыянальным, працягваюць карыстацца некаторыя апазыцыйныя беларускія арганізацыі.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева