Пакунак смецця ў абмен на шакаладку

Змагацца за чысціню планеты варта пачынаць з таго месца, дзе сам жывеш. У гэтым упэўнены актывісты...

Змагацца за чысціню планеты варта пачынаць з таго месца, дзе сам жывеш. У гэтым упэўнены актывісты грамадскага аб’яднання «Экадом», якія вырашылі арганізаваць 22 верасня прыборку смецця ў Калодзішчах.

Адна з арганізатараў праекта студэнтка БДУ Вольга Цэлініна скончыла «Школу маладога эколага» і сама паходзіць з Калодзішч, таму для яе гэта і ёсць прыборка родных месцаў.

«Першым нашым крокам была дамова паміж сельсаветам і жыхарамі пасёлка Калодзішчы. Так, за сімвалічную суму ў 6 тысяч беларускіх рублёў з кожнага двара смецце будзе вывозіцца арганізавана на спецыяльна для гэтага прадугледжанае месца», — кажа Вольга Цэлініна.

Аднак апроч актывістаў грамаскага аб’яднання «Экадом» да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Прычым за кожны пакунак сабранага смецця арганізатары абяцаюць шакаладку. А сярод самых спрытных удзельнікаў будуць разыграны спецыяльныя прызы — мяккія цацкі.

Пакунак смецця ў абмен на шакаладку

Пачнецца акцыя а 13-й гадзіне 22 верасня.