Другие материалы рубрики «Общество»

  1. ‏Байнет шутит: у весны не женское лицо
    Погода в Беларуси располагает не только к проведению шествий и митингов, но и создает на улицах крайнее разнообразие в одежде прохожих...
  2. Жители Лоева оставили потомкам подборку статей о XXIII съезде КПСС
    Послание потомкам 50-летней давности найдено при реконструкции стелы на центральной площади райцентра…


Общество

Актывісты руху «За свабоду» з Магілёва запрашаюць на прагляд «Белсату»


Актывіст руху «За свабоду» Віталь Васількоў з Магілёва ў сваім уласным доме абсталяваў пункт калектыўнага прагляду незалежнага беларускага тэлеканала «Белсат».

Мясцовыя прадстаўнікі Руху набылі для гэтага спадарожнікавую талерку і іншае неабходнае для прыёму і трансляцыі сігналу абсталяванне. З 10 снежня жадаючыя паглядзець новы тэлеаканал збіраюцца ў Васіля на прыватнай сядзібе. У першы дзень працы тэлеканала сабралося 10 чалавек. Актывіст Руху Генадзь Суднік упэўнены, што колькасць гасцей ў Васіля штовечар будзе павялічвацца:

«Інфармацыю пра гэту ініцыятыву мы ўжо распаўсюдзілі сярод дэмакратычных актывістаў. Насамрэч, гэта вельмі добра — сабрацца, паглядзець вольнае тэлебачанне, абмеркаваць прагледжаныя праграмы ў коле аднадумцаў. Першыя ўражанні ад прагляду вельмі пазітыўныя. Нашы актывісты могуць запрашаць таксама сваіх сваякоў, сяброў, якія пакуль не цікавяцца палітыкай. Гэткім чынам мы папулярызуем гэты канал, распаўсюджваем інфармацыю пра яго адкрыццё сярод жыхароў гораду», — распавядае спадар Генадзь.

Памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец падтрымлівае падобныя ініцыятывы і лічыць, што яны павінны пашырацца: «Такія інцыятывы мусяць толькі вітацца, бо апроч уласна прагляду праграмаў, яны спрыяюць грамадскай дыскусіі і развіццю грамадзянскіх паставаў сярод беларусаў. Трэба заўсёды памятаць, што задача Руху — гэта паўставанне незалежных асяродкаў грамадскай актыўнасці, якія яднаюць у дзеянні неабыякавых і актыўных людзей. Мы вельмі радыя такой інцыятыве магілёўскіх рухаўцаў, якая вартая пераймання».

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева