Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Весна в Беларусь пришла еще зимой
    В целом за последние 25 лет средняя температура воздуха в нашей стране превысила температурную норму на 1,2°С...
  2. Оппозиция просила Марш Воли, а получила Марш тунеядцев
    Мингорисполком разрешил сбор участников шествия на День Воли, но перенес начало мероприятия на 15:00, и это в будний-то день...


Общество

У Гомелі бел-чырвона-белы сцяг правісеў цэлы дзень


У Гомелі на даху чатырохпавярховага жылога дома на вуліцы Савецкай, 21 невядомыя асобы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Гэта літаральна за сто крокаў ад гарвыканкама.

Па ўсяму відаць, сцяг быў усталяваны 15 сакавіка ўвечары, калі святкаваўся Дзень Канстытуцыі. Гараджане схільны бачыць у гэтым почырк знакамітага на ўсю краіну Мірона. Да апошняга часу Мірон вывешваў гістарычныя нацыянальныя сцягі часцей за ўсё на Віцебшчыне.

Адзін з дэмакратычных актывістаў, які не пажадаў афішаваць сваё імя, але перадаў карэспандэнту БелаПАН фотаздымак сцяга, мяркуе, што хутчэй за ўсё вядомы на Віцебшчыне Мірон прыехаў пагасціць на Дзень Канстытуцыі ў горад над Сожам. На знак свайго візіту ён і ўсталяваў на цэнтральнай вуліцы “правільны дзяржаўны сцяг”.

16 сакавіка бел-чырвона-белы сцяг правісеў над будынкам увесь светавы дзень. У прыцемку яго знялі з дапамогай спецтэхнікі выратавальнікі рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Бел-чырвона-белы сцяг у Гомелі, на вуліцы Савецкай, 21

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева