На «Белсаце» — фільм пра злачынствы савецкага рэжыму
Упершыню ў гісторыі Беларусі тэлеканал
«Савецкая гісторыя» («The Soviet story»), створаная латвійскім рэжысёрам Эдвінсам Шнорэ, распавядае пра Галадамор ва Украіне (1932-1933), катынскі расстрэл (1940), цесную супрацу НКВД і гестапа (1939-1941), масавыя дэпартацыі ўглыб Савецкага Саюзу пасля ІІ сусветнае вайны, медычныя эксперыменты на зняволеных ГУЛАГу ды інш.
Фільм здымалі 2 гады, а збор матэрыялаў да стужкі заняў больш за 10 гадоў. У фільме выкарыстоўваюцца як унікальныя архіўныя дакументальныя матэрыялы, так і інтэрв’ю ахвяраў злачынстваў, якім удалося выжыць, ды вядомыя постаці. Сярод апошніх – праф. Норман Дэйвіс, Міхаіл Гарбачоў, Уладзімір Букоўскі, Віктар Сувораў, а таксама дэпутаты Еўрапейскага парламенту.