Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Где больше власти, там меньше женщин. Дискриминация в высшем образовании
    Гендерное неравенство в сфере высшего образования еще более заметно, чем в целом в Беларуси…
  2. Православная церковь возвращает свои земли в Полоцке
    Полоцкая епархия выкупает дом за домом, чтобы создать возле Спасо-Евфросиниевского монастыря церковный квартал…


Общество

Перад Калядамi ў Вязынцы


Надоечы быў снегапад, мяккi i цiхi, адзiн з першых гэтай зiмой, i адразу ж прышла адлiга. Вятры, што прыносяць на сваiх плячах сумёты, не бываюць сцюдзёнымi.

Мiнская электрычка гайданула вiльготнымi бакамi ля прыпынку Вязынка, i хутка яе грукатанне патанула ў тумане. Мне не хацелася iсцi да хаты Янкi Купалы па ўторанай дарозе паўз бетонных слупоў з мадэрновымi лiхтарамi. Збочыў напачатку да вёскi, каб прыгадаць, чым пахне ранiшнi дым з сялянскiх комiнаў.

Родная хата Янкi Купалы.

Капае са стрэх. Раптоўна па даху з нарастаючым шыпеннем з’язджае, расталы знiзу, снегавы пласт.

З асалодаю ляплю снежку, моцную i хрумсткую, нiбы яблык антонаўкi. Яна ляцiць, ледзь чутно гудучы, i з трэскам разлятаецца на браме, пакiнўушы роўны конус.

А вось i Вязынка-рэчка: летам — прадонне ў аблямоўцы рознатраўя, восенню — глыбокая сiнеча з рысачкамi лiсткоў вярбы.

Якiя зараз белыя берагi i якая чорная вада! I толькi на водмелi ярка зелянее пляма водарасцяў.

Павольна рухаецца амаль нябачны слой нападаўшага за ноч снегу. I тут раптам пачынаеш разумець сэнс выразу «Халодны, як рыба».

Вымерз з-пад лёду прадзедаўскi човен. Сумна: у iм няма куды плысцi — нi сёння, нi заўтра…

Быццам бы гэты човен — счарнелая хата па-над рэчкай. Я праходжу ўзбоч ад яе, бо ведаю, што няма чаго зазiраць у шыбы, калi з хаты пайшлi гаспадары i нiколi iх не будзе. Музей…

Але ж падалося на iмгненне, што па-за цьмянымi шкельцамi — сумна-уважлiвы позiрк маленькага Яначкi Луцэвiча, якi потым стаў Янкай Купалай. Усё тое, што бачу я зараз, ён бачыў амаль такiм жа.

Выбiраюся дадому, калi, як пiсаў паэт…

На небе зоры ўжо мiгцяць,
На полi срэбны снег iскрыцца;
На бел-свет дзiвы выпраўляць
Пляцецца ночка-чараўнiца.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева