Бітва пад Воршай

8 верасня 1514 года ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў адбылася бітва паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім полі на беразе Дняпра, у 5 км ад Воршы. Бітва скончылася абсалютнай перамогай войска ВКЛ і на пэўны час перавяла ход вайны ў спакайнейшае рэчышча.