Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Сербские друзья Лукашенко построят в Минске маленький Дубай
    Вместо «Минск-Сити» в центре столицы построят «Минск-Мир»...
  2. Леонид Козик уходит из профсоюзов
    Председателю ФПБ уже 67 лет, он возглавлял профсоюз более 12 лет...


Общество

Памёр дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі

 

11 чэрвеня памёр 38-гадовы палітолаг Віталь Сіліцкі.

Віталь СіліцкіЁн больш за год змагаўся з ракам ныркі. Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія. Іх развіццё немагчыма было спыніць.

Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць, прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь. Апошнія дні ён рэдка прыходзіў у прытомнасць.

За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы раз наведаў праваслаўны беларускамоўны святар.

Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Яго звалі “голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун”. У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.

Інфармацыйная кампанія БелаПАН і інтэрнэт-газета Naviny.by выказваюць свае спачуванні родным і блізкім Віталя Сіліцкага.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 6)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...